2012 26/01
Леанід Судаленка, Гомель

Леанід Судаленка, Гомель

Старшыня Канстытуцыйнага Суду Беларусі Пятро Міклашэвіч на днях прадэманстраваў пазыцыю ўлады аб праве грамадзянаў на доступ да канстытуцыйнага правасудзьдзя.

– Сёньня такой неабходнасьці няма. У нас на заканадаўчым узроўні прадугледжаны ўскосны доступ. Гэта значыцца грамадзянін мае права зьвярнуцца зь ініцыятывай аб праверцы канстытуцыйнасьці таго ці іншага нарматыўнага праўнага акту да ўпаўнаважаных суб’ектаў. Пры наяўнасьці дастатковых падставаў апошнія могуць зьвярнуцца ў КС, – заявіў Міклашэвіч інфармацыйнай агенцыі БЕЛТА.

Гомельскі праваабаронца, юрыст, старшыня гарадзкога адзьдзяленьня РГА “Праўная ініцыятыва” Леанід Судаленка з кіраўніком КС ня згодны й заяўляе, што пытаньне надзяленьня грамадзянаў правам наўпростага звароту ў КС ня проста насьпела, яно даўно ўжо заяўляе пра сябе “ў поўны голас”.

– Адна справа, калі правы чалавека парушаюцца ў краінах, дзе кіруюць законы й зусім іншае, як у нас, дзе кіруюць людзі. Грамадзянам любой краіны, у тым ліку нашых блізкіх суседзяў, можа і не абавязкова зьвяртацца ў Канстытуцыйны Суд, яны могуць наўпрост зьвярнуцца ў Эўрапейскі Суд па правах чалавека, які абавяжа краіну аднавіць парушанае права шэраговага грамадзяніна.

– У нашай практыцы маецца досыць выпадкаў, калі мы зьвярталіся да ўпаўнаважаных суб’ектаў, аб якіх кажа кіраўнік КС. Калі казаць у жарт, лепш пісаць у “Спортлато” – там хоць шанцы нейкія існуюць … Чыноўнікі ад «упаўнаважаных суб’ектаў» ніколі не будуць шукаць «дастатковыя падставы» аб якіх кажа Міклашэвіч, іх гэтая тэма не цікавіць. Нашыя чыноўнікі добра засвоілі – любая ініцыятыва караецца!

Як адзначае юрыст, Беларусь да гэтага часу застаецца адзінай краінай на эўрапейскім кантыненце, грамадзяне якой пазбаўленыя права на зварот у Страсбур. Беларусы з сваімі правамі застаюцца ў замкнёнай прасторы, то бок сам-насам з сваёй уладай. Скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавеку таксама не прыводзяць да аднаўленьня парушаных правоў – чыноўнікі ад улады іх папросту ігнаруюць.

Прыводзячы ў прыклад бліжэйшага саюзніка – Расею, грамадзяне якой маюць права на канстытуцыйную скаргу лідэр гарадзкога адзьдзяленьня РГА “Праўнай ініцыятыва» не згаджаецца з кіраўніком КС і пра тое, што пытаньне аб канстытуцыйнай скарзе патрабуе дадатковай прапрацоўкі, да якога Беларусь, магчыма, прыйдзе ў пэрспектыве.

– Базавае заканадаўства постсавецкіх краінаў у прынцыпе зьяўляецца ідэнтычным, таму тут ня трэба «вынаходзіць ровар», можна проста ўзяць за аснову адпаведнае заканадаўства Расеі й дапрацаваць яго з улікам нацыянальных патрабаваньняў. Я прыхільнік таго, каб правы чалавека выконваліся сёньня, а не ў аддаленай пэрспэктыве, – падвёў рысу экспэрт.

Нагадаем, становішча з правамі чалавека ў Беларусі асуджаюць ня толькі ЗША, але й кіраўніцтва Рады Эўропы, праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя», айчынныя праваабаронцы.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Леонид Судаленко: белорусы остаются беззащитными перед властью

Председатель Конституционного Суда Беларуси Петр Миклашевич на днях продемонстрировал позицию власти о праве граждан на доступ к конституционному правосудию.

– Сегодня такой необходимости нет. У нас на законодательном уровне предусмотрены косвенный доступ. То есть гражданин вправе обратиться с инициативой о проверке конституционности того или иного нормативного правового акта к уполномоченным субъектам. При наличии достаточных оснований последние могут обратиться в КС, – заявил Миклашевич информационному агентству БЕЛТА.

Гомельский правозащитник, юрист, председатель городского отделения РОО “Правовая инициатива” Леонид Судаленко с главой КС не согласен и заявляет, что вопрос наделения граждан правом прямого обращения в КС не просто назрел, он давно уже заявляет о себе “в полный голос”.

– Одно дело, когда права человека нарушаются в странах, где правят законы и совсем иное, как у нас, где правят люди. Гражданам любой страны, в том числе наших ближайших соседей, может и не обязательно обращаться в Конституционный Суд, они могут напрямую обратиться в Европейский Суд по правам человека, который обяжет страну восстановить нарушенное право рядового гражданина.

– В нашей практике имеется достаточно случаев, когда мы обращались к уполномоченным субъектам, о которых говорит глава КС. Если говорить в шутку, лучше писать в Спортлото – там хоть шансы какие-то существуют … Чиновники от «уполномоченных субъектов» никогда не будут искать «достаточные основания» о которых говорит Миклашевич, их эта тема не интересует. Наши чиновники хорошо усвоили – любая инициатива наказуема!

Как отмечает юрист, Беларусь до сих пор остается единственной страной на европейском континенте, граждане которой лишены права на обращение в Страсбург. Беларусы со своими правами остаются в замкнутом пространстве, т.е. один на один со своей властью. Жалобы в Комитет ООН по правам человека также не приводят к восстановлению нарушенных прав – чиновники от власти их попросту игнорируют.

Приводя в пример ближайшего союзника – Россию, граждане которой имеет право на конституционную жалобу лидер городского отделения РОО “Правовая инициатива» не соглашается с главой КС и о том, что вопрос о конституционной жалобе требует дополнительной проработки, к которому Беларусь, возможно, придёт в перспективе.

– Базовое законодательство постсоветских стран в принципе является идентичным, поэтому здесь не нужно «изобретать велосипед», можно просто взять за основу соответствующее законодательство России и доработать его с учетом национальных требований. Я сторонник того, что бы права человека соблюдались сегодня, а не в отдаленной перспективе, – подвёл черту эксперт.

Напомним, положение с правами человека в Беларуси осуждают не только США, но и руководство Совета Европы, правозащитной организации «Международная амнистия», отечественные правозащитники.

Паводле gomelspring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

One thought on “Леанід Судаленка: беларусы застаюцца безабароннымі перад уладай”

  1. Беларусаў навогул даўно пазбавілі грамадзянскага статусу, бо аніводнае грамадзянскае й палітычнае права, як і асноўнае … – на свабодны й асэнсаваны выбар … для іх ЗАКРЫТА! Дадзенаму бязпраўнаму стану варта даць належнае азначэньне…, як і тым, хто да яго прывёў народ незалежнай эўрапейскай краіны…

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>