Не забірай жыцьцё!
2012 27/01

Васіль Палякоў і Леанід Судаленка, Гомель

Гомельскі Цэнтар стратэгічнае цяжбы выдаў дапаможнік па пытаньнях праўных калізыяў адміністратыўнага заканадаўства (гл. файл у дадатку, рас.), якія прыводзяць да практыкі парушэньня права на свабоду й асабістую недатыкальнасьць.

Галоўная ідэя выданьня, якую праваабаронцы даносяць да грамадзянаў: «Агульным правілам зьяўляецца знаходжаньне чалавека на свабодзе, утрыманьне пад вартай павінна лічыцца выключэньнем з гэтага правіла».

Праваабаронцы Леанід Судаленка і Васіль Палякоў выкладаюць у дапаможніку дзеючыя міжнародна-праўныя стандарты ў адносінах права кожнага на свабоду й недатыкальнасць асобы, мэханізмы па абароне правоў, параўноўваюць міжнароднае й нацыянальнае заканадаўства.

«Склалася практыка, што нават пасьля таго, як супрацоўнікі міліцыі ўстановяць асобу затрыманага, пераканаюцца ў тым, што грамадзянін мае сталае месца жыхарства, складуць пратакол аб правапарушэньні, тым ня менш, затрыманага зьмяшчаюць да суду ў ІЧУ. Асабліва актыўна такія меры ўжываюцца да грамадзкіх і палітычных актывістаў, затрыманых па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні таго ці іншага правапарушэньня, за якое ў якасьці адказнасьці прадугледжаны адміністратыўны арышт. У выніку, складаецца сытуацыя, калі напрыклад, той ці іншы актывіст, што адсядзеў да трох сутак у ізалятары толькі па суб’ектыўным меркаваньні супрацоўніка міліцыі, пасьля ў судзе ў якасьці спагнаньня атрымлівае штраф, а вось пытаньне ягонага фактычнага пазасудовага арышту застаецца нявырашаным», – тлумачыць Леанід Судаленка.

Яго калега Васіль Палякоў дадае, што пазасудовы арышт альбо адміністратыўнае затрыманьне заўсёды павінныя зьяўляцца разумнымі й неабходнымі ў канкрэтных абставінах, і акрамя таго зьяўляцца сумяшчальнымі ў адносінах да павагі права кожнага на свабоду й асабістую недатыкальнасьць, на прэзумпцыю невінаватасьці. Адміністратыўнае затрыманьне можа лічыцца абгрунтаваным толькі тады, калі адпаведная асоба ўяўляе сабою яўную й сур’ёзную пагрозу грамадзтву, ступень якой немагчыма зьнізіць якім-небудзь іншым чынам.

Новы дапаможнік, на думку ягоных аўтараў – першы крок да ліквідацыі існуючых праўных калізыяў, а таксама зьмяненьня сытуацыі ў адміністратыўнай практыцы, якая вядзе да парушэньня права на свабоду й асабістую недатыкальнасьць грамадзянаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гомельские правозащитники составили пособие по вопросам правовых коллизий в административном законодательстве

Гомельский Центр стратегической тяжбы издал пособие по вопросам правовых коллизий административного законодательства (см. файл в приложении, рус.), которые приводят к практике нарушения права на свободу и личную неприкосновенность.

Главная идея издания, которую правозащитники доносят до граждан: «Общим правилом является нахождение человека на свободе, содержание под стражей должно считаться исключением из этого правила».

Правозащитники Леонид Судаленко и Василий Поляков излагают в пособии действующие международно-правовые стандарты в отношении права каждого на свободу и неприкосновенность личности, механизмы по защите прав, сравнивают международное и национальное законодательство.

«Сложилась практика, что даже после того, как сотрудники милиции установят личность задержанного, убедятся в том, что гражданин имеет постоянное место жительства, составят протокол о правонарушении, тем не менее, задержанного держат до суда в ИВС. Особенно активно такие меры применяются к общественным и политическим активистам, задержанным по подозрению в совершении того или иного правонарушения, за которое в качестве ответственности предусмотрен административный арест. В результате, складывается ситуация, когда например, тот или иной активист, отсидевший до трех суток в изоляторе только по субъективному мнению сотрудника милиции, затем в суде в качестве взыскания получает штраф, а вот вопрос его фактического внесудебного ареста остается нерешенным», – объясняет Леонид Судаленко.

Его коллега Василий Поляков добавляет, что внесудебный арест либо административное задержание всегда должны являться разумными и необходимыми в конкретных обстоятельствах, и кроме того являться совместимыми по отношению к уважению права каждого на свободу и личную неприкосновенность, на презумпцию невиновности.

Административное задержание может считаться обоснованным только тогда, когда соответствующая личность представляет собой явную и серьезную угрозу обществу, степень которой невозможно снизить каким-либо другим образом.

Новое пособие, по мнению его авторов – первый шаг к ликвидации существующих правовых коллизий, а также изменения ситуации в административной практике, ведущей к нарушению права на свободу и личную неприкосновенность граждан.

ДАДАТАК:

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

ФОТА: Ales’ (Lic’viny-INFA)

Цэтлікі: , , , , , ,

5 thoughts on “Гомельскія праваабаронцы склалі дапаможнік па пытаньнях праўных калізыяў у адміністратыўным заканадаўстве”

  1. Выдатна, што застаюцца вынікі, мэтанакіраваная праваабрончая пазыцыя, знаходзіць аўдыторыю, праца не зьнікае нібы вада ў пясок. Ёсьць пасобіе з канкрэтнымі зваротамі й адказамі, з ясна артыкуляванай праблемай, ёсьць дзе яго атрымаць і скарыстаць для ўсьведамленьня парушаемага права й адпаведнай праваабароны … Дарэчы ёсьцьі зварот на гэты конт і ў Канстытуцыйны Суд, які стаіць на прынцыпах не разгляду індывідуальных зваротаў грамадзянаў (таксама праблема – http://by.prava-by.info/archives/8134#more-8134). Апошні, трэба так разумець, усё ж не дарэмна праядае бюджэтныя сродкі ды ў рэшце рэшт мусіць рэагаваць на падобныя калізыі ў заканадаўстве, зьвяртаць увагу й прымаць меры адносна сыстэмных парушэньняў канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянаў Беларусі. Тым больш, што дадзеныя парушэньні рэальна наносяць шкоду актыўным грамадзянам краіны, якія перасьледуюцца й вымушаныя цярпець неправамернае пазбаўленьне волі, зьдзекі ды катаваньні ўчасе дасудовых арыштаў, а таксама несьці нічым не апраўданае падвойнае пакараньне. Варта нагадаць “высокім судзьдзям” з КС, а таксама купленым “афіцыйным гуманістам” з “блакітных экранаў”, што ў ІЧУ ці СІЗА адміністратыўна арыштаваныя да судовага рашэньня грамадзяне згодна з “Правіламі нутранага распарадку…” дадзеных установаў – не атрымліваюць самага элемэнтарнага – ні ежы, ні вады, ні матрацаў… Яны, яшчэ неасуджаныя, знаходзяцца там на голых нарах без вопраткі й часам без абутку (які ізымаецца ў “мэтах бясьпекі”) у сапраўды нечалавечых, дзікунскіх умовах, што акрамя як катаваньнямі назваць немагчыма.

  2. Іван says:

    Вельмі карысны дапаможнік, нават сёння затрымалі праваабаронцу А. Волчака і змесцілі да суду у ІЧУ. Вось пра гэта і кажуць гомельскія праваабаронцы…

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>