
Раман Васільеў, Жодзіна
Калі маеш сумленьне й чалавечую годнасьць, а таксама, калі пра гэта ўжо дакладна ведае “правільны ідэоляг” … – можна чакаць найгоршага … Страшна, часам, нават хадзіць па вуліцах … Ня ведаеш, чым гэта ўсё можа скончыцца. Бо ад цябе нічога зусім не залежыць – рашэньні прымаюць “людзі ў шэрым” і “чорных манціях” … Але й яны толькі перадаткавы мэханізм у ланцугу рэпрэсыяў і паляваньня на іншадумцаў у нашай краіне. Яны – марыянэткі рэжыму!
Больш за трох – не зьбірацца…!?
Зьдзекі над уласным сумленьнем, над ні ў чым непавіннымі – ёсьць ні чым іншым, як катаваньнем ўласнае будучыні. І ўсё – дзеля лепшага кавалку … з «бруднага карыта» ўлады!?
Ці гэтага чакалі? Ці аб гэтым марылі стагодзьдзямі? Ці таго дабіваліся продкі, калі аддавалі ўласныя жыцьці за Радзіму й па-просту называлі сябе Ліцьвінамі?
Сучасны індустрыяльны горад Жодзіна. Постсавецкая, чарговы раз «пасьлявыбарчая Беларусь» рэпрэсыўнага 11-га й пачатку дэпрэсыўнага 12-га – у XXI стагодзьдзі…
Але сыстэма ГУЛАГу тут – “дыміць усімі трубамі”, няспынна й нястомна працуе мэханізм рэпрэсыяў і перасьледу іншадумцаў… , так званай «пятай калёны» – сучасных «ворагаў народу», «народу», пад якім усе разумеюць выключна «аднаго чалавека» ў краіне …
Людзей, асабліва актыўных і сумленных, тут спрабуюць зламіць рознага кшталту правільныя ідэолягі, выхавацелі, менты й судзьдзі …
Пры гэтым, ім сілаю навязваецца зусім іншы погляд на закон і права. Праз страх згубіць працу, быць арыштаванымі й зкатаванымі – людзям літаральна “ўбіваюць у галовы” рабскую прыніжанасьць і пакорлівасьць перад існуючай сыстэмай – адбіраецца элемэнтарнае права на свабодны й асэнсаваны выбар.
Канстытуцыйныя нормы даўно ня дзейнічаюць, а прызначаная “палатка” – штампуе ўсё новыя зьневажаючыя чалавечую годнасьць і сутнасьць права законы. Спэцслужбы, міліцыя й суды выконваюць “чарнавую работу”. Яны на практыцы скарыстоўваюць зусім не міжнародыя ці канстытуцыйныя праўныя стандарты, а правілы сваіх “рэжымных установаў”. Яны дзень за днём няспынна разпашыраюць і мацуюць ў грамадзтве цынічную дактрыну татальнага кантролю ды ўсеагульнага кіраваньня – інфармацыяй, думкамі… – паводзінамі натоўпу, электарату.
Такім чынам, «машына ГУЛАГу» тут – не спыняе свае хады, нястомна працуе, забіраючы надзею на лепшую свабодную будучыню краіны, на вольную й дэмакратычную, эўрапейскую Беларусь.
Сапраўды, апошнія новыя праўкі да Закону “Аб масавых мерапрыемствах” – яскравы прыклад, што ўсю краіну канчаткова вырашылі пераўтварыць у адзіную “РЭЖЫМНУЮ ЗОНУ”.
Так, пакараць ні за што, проста па загадзе, за маўклівае бязьдзеяньне, якое мае хоць нейкія прыкметы пратэсту … – ужо лічыцца тут “абсалютна законным”!
Гэта яшчэ летась улетку, парушаючы ўсё, што толькі можна, фабрыкуючы адміністратыўныя й крымінальныя справы, запускаючы наладжаны мэханізм ілжэсьведчаньняў і рэпрэсыўных судовых прысудаў … – дадзеная «машына гвалту» ламала й душыла пратэстныя настроі ў грамадзтве.
Больш за трох не зьбірацца! Дый гэтая колькасная мяжа – зусім не вызначальная. Затрымаць могуць і пару закаханых, сям’ю, проста аднаго нязгоднага, які мае сьмеласьці выйсьць на вольнае паветра й не хаваць сваю думку й перакананьні “на кухні”!
Вось такі “тутэйшы стандарт права” кіруе дзеяньнямі купленых за чарговую бюджэтную надбаўку да акладу ды лепшую службовую пасаду чыноўнікаў, прадстаўнікоў канчаткова “вэртыкалізаваных” уладных структураў … – міліцыі й “самых незалежных ды справядлівых у сьвеце” беларускіх судоў …
А тым часам, на Асноўны Закон, на канстытуцыйнае права й свабоду мірных сходаў, у нашых умовах у прыватнасьці, – пастаўлена “тлустая кропка”, альбо – крыж …
Але ці прастаўленыя ўсе кропкі над “і”…?!
На гэта пытаньне – адкажа час!
Час і людзі!
Грамадзяне, якія мусяць, урэшце, выказаць сваю волю й сказаць сваё важкае слова!
Бо, як ніколі раней, кожны сёньня разумее, што без вяртаньня ў Канстытуцыйнае поле, без вяртаньня грамадзянам гарантаваных дзяржаваю агульнапрызнаных міжнародных стандартаў у галіне правоў і свабодаў, без рэальнага абраньня й кантролю за прадстаўнікамі ўлады, нармальнай супрацы з цывілізаваным сьветам і адпаведных пераменаў да лепшага … – краіну чакае сапраўдны хаос і безпрасьветная цемра. А ў нас і нашых дзяцей – не будзе годнай будучыні ўва ўласнай, свабоднай і дэмакратычнай, сапраўды квітнеючай Беларусі.
Відэа ад AlVistud у дадатку:
Пра леташняе затрыманьне жодзінскага юнака, халодныя нары, «справядлівых судзьдзяў» і «чэсных міліцыянтаў» з дзейснай сёньня ў Беларусі «правільнай сыстэмы» – можна паглядзець тут: «Крокі ў нішто…, альбо шлях – у бездань!»
*
*
(Паведамленьне, рас.)
День и ночь. Свет и тьма. Шаги в ничто – в бездну предательства и насилия. Предательства – себе и людям, стране. Насилия – над человеческим достоинством и фундаментальным гражданским правом.
Если имеешь совесть и человеческое достоинство, а также, если об этом уже точно знает “правильный идеолог” … – можно ожидать самого худшего … Страшно, иногда, даже ходить по улицам … Не знаешь, чем это всё может закончиться. Ведь от тебя ничего совершенно не зависит – решения принимают “люди в сером” и “черных мантиях” … Но и они лишь передаточный механизм в цепи репрессий и охоты на инакомыслящих в нашей стране. Они – марионетки режима!
Больше трех – не собираться …!?
Издевательства над собственной совестью, над ни в чём невинными – являются ни чем иным, как пыткой над собственным будущим. И всё – ради лучшего куска … из «грязного корыта» власти!?
Этого ли ждали? Об этом ли мечтали веками? Того ли добивались предки, когда отдавали собственные жизни за Родину и по-просту называли себя Литвинами?
Современный индустриальный город Жодино. Постсоветская, в очередной раз «послевыборчая Беларусь» репрессивного 11-го и начала дэпрессивного 12-го – в XXI веке …
Но система ГУЛАГа здесь – “дымит всеми трубами”, непрерывно и неустанно работает механизм репрессий и преследования инакомыслящих … , так называемой «пятой колонны» – современных «врагов народа», «народа», под которым все понимают исключительно «одного человека» в стране …
Людей, особенно активных и честных, здесь пытаются сломить разного рода “правильные” идеологи, воспитатели, менты и судьи …
При этом, им силой навязывается совсем иной взгляд на закон и право. Через страх потерять работу, быть арестованными и падвергнутыми пыткам – людям буквально “вбивают в головы” рабскую УНИЖЕННОСТЬ и смирение перед существующей системой – отбирается элементарное право на свободный и осознанный выбор.
Конституционные нормы давно не действуют, а назначенная «палатка» – штампует всё новые оскорбляющие человеческое достоинство и сущность права законы. Спецслужбы, милиция и суды выполняют “черновую работу”. Они на практике используют вовсе не международные или конституционные правовые стандарты, а правила своих “режимных учреждений”. Они день за днём неустанно ширят и крепят в обществе циничную доктрину тотального контроля и всеобщего управления – информацией, мыслями … – поведением толпы, электората.
Таким образом, «машина ГУЛАГа» здесь – не прекращает своего хода, неустанно работает, забирая надежду на лучшее свободное будущее страны, на свободную и демократическую, европейскую Беларусь.
Действительно, последние новые поправки к Закону “О массовых мероприятиях” – яркий пример, что всю страну окончательно решили преобразовать в единую “режимную зону”.
Да, наказать ни за что, просто по приказу, за молчаливое бездействие, которое имеет хоть какие-то признаки протеста … – уже считается здесь “абсолютно законным”!
Это ещё в прошлом году летом, нарушая всё, что только можно, фабрикуюя административные и уголовные дела, запуская налаженный механизм лжесвидетельства и репрессивных судебных приговоров … – данная «машина насилия» ломала и душила протестные настроения в обществе.
Больше трёх не собираться! Да и эта количественная граница – совсем не определяющая. Задержать могут и пару влюбленных, семью, просто одного несогласного, который имеет смелость выйти на свежий воздух и не скрывать своё мнение и убеждения “на кухне”!
Вот такой “местный стандарт права” руководит действиями купленных за очередную бюджетную надбавку к окладу и лучшую служебную должность чиновников, представителей окончательно “вертикализированных” властных структур … – милиции и “самых независимых и справедливых в мире” белорусских судов …
А тем временем, на Основной Закон, на конституционное право и свободу мирных собраний, в наших условиях в частности, – поставлена ”жирная точка”, либо – крест …
Но проставлены ли все точки над “і” …?
На это вопрос – ответит время!
Время и люди!
Граждане, которые должны, наконец, выразить свою волю и сказать своё веское слово!
Ведь, как никогда раньше, каждый сегодня понимает, что без возвращения в Конституционное поле, без возвращения гражданам гарантированных государством общепризнанных международных стандартов в области прав и свобод, без реального избрания и контроля за представителями власти, нормального сотрудничества с цивилизованным миром и соответствующих перемен к лучшему … – страну ожидает настоящий хаос и безпросьветная тьма. А у нас и наших детей – не будет достойного будущего в собственной, свободной і демократической, действительно процветающей Беларуси.
Видео в приложении от AlVistud:
О прошлогоднем задержании жодинского юноши, холодных нарах, «справедливых судьях» и «чэсных милиционерах» из действующей сегодня в Беларуси «правильной системы» – можно посмотреть здесь: «Крокі ў нішто…, альбо шлях – у бездань!»
P/S
На другім фота: зьлева – міліцыянт Петрушэня, зправа ад Рамана – Назараў, у белай кашулі – супрацоўнік АБЭП Мураўскі … (гл. відэа, сьведчаньні ў судзе)
Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Цэтлікі: адвольныя затрыманьні й арышты, адміністратыўны перасьлед, арышты, Жодзіна, неабгрунтаваныя прысуды, Раман Васільеў, справядлівы й бесстаронні суд
Думаю, што ў недалёкай будучыні давядзецца перапрацоўваць усю заканадаўчую сыстэму Беларусі з улікам яе міжнародных абавязальніцтваў і пагадненьняў. Той, хто зараз дзейнічае насуперак Канстытуцыі й парушае міжнародныя дамоўленасьці Беларусі павінны будзе панесьці наўпроставую адказнасьць. Люстрацыя, або абмежаваньне ў грамадзянскіх правах, – пакажа час. Але гэта будзе.
Цікавы камэнтар. Аўтар пра кропкі над “і” па філязофску распавядае. Але ж не меней цікава разгледаць гэтыя подзеі і з боку дзеючых законаў. На мой погляд – гэтыя міліцыянты на відэа, якія сьведкамі ў судзе даюць паказаньні, – гэта самыя наяўныя злачынцы. Мабыць так кепска зараз выхоўваюць супрацоўнікаў, што і крымінальны кодэкс яны ня ведаюць. Мабыць гэта робіцца, каб яны нават не разважалі над асабістым лёсам – бо калі нешта зьменіцца ў краіне – яны адразу апынуцца па іншы бок. Адразу (самае малое) гэта крымінальная спава по артыкуле “ілжесьведчаньне”! А мабыць і пад іншы артыкул іхныя дзеяньні трапяць …