2012 07/02

Беларускі ўрад лічыць непрымальнай скаргу блізкіх асуджанага да сьмяротнага пакараньня Уладзіслава Кавалёва, накіраваную ў Камітэт па правах чалавека ААН і зарэгістраваную 15 сьнежня 2011 года.

На думку беларускага ўраду, ейная непрыймальнасць выцякае з нявычарпанасьці ўсіх нацыянальных сродкаў абароны, паколькі скарга Кавалёва знаходзіцца на разглядзе ў Вярхоўным судзе ў парадку нагляду. Таксама Кавалёў зьвярнуўся за памілаваньнем да Аляксандра Лукашэнкі.

Юрыст-праваабаронца Раман Кісьляк лічыць аргумэнты ўраду аб нявычарпанасьці нутраных сродкаў абароны неабгрунтаванымі. Паводле ягоных словаў, зварот з скаргай у парадку нагляду не прызнаецца міжнароднымі ворганамі ў сфэры правоў чалавека ў якасьці праўнага сродку ўнутрыдзяржаўнай абароны, паколькі ў гэтым выпадку ня ўзбуджаецца праўная працэдура – чалавек зьвяртаецца да службовай асобы.

Па меркаваньні Р.Кісьляка, зварот за памілаваньнем зусім нельга расцэньваць як праўны сродак абароны правоў, бо асноўнымі ў гэтай працэдуры зьяўляюцца не праўныя пытаньні, а маральныя альбо гуманітарныя.

Камітэт па правах чалавека ААН зьвярнуўся да дзяржавы з просьбай не прыводзіць сьмяротны прысуд у выкананьне да канца разгляду справы па сутнасьці.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Роман Кисляк: “Доводы белорусского правительства не выдерживают критики

Белорусское правительство считает неприемлемой жалобу близких приговоренного к смертной казни Владислава Ковалёва, направленную в Комитет по правам человека ООН и зарегистрированную 15 декабря 2011 года. По мнению белорусского правительства, неприемлемость её вытекает из неисчерпаемости всех национальных средств защиты, поскольку жалоба Ковалева находится на рассмотрении в Верховном суде в порядке надзора. Также Ковалёв обратился за помилованием к Александру Лукашенко.

Юрист-правозащитник Роман Кисляк считает аргументы правительства о неисчерпаемости внутренних средств защиты необоснованными. По его словам, обращение с жалобой в порядке надзора не признается международными органами в области прав человека в качестве правового средства внутригосударственной защиты, поскольку в этом случае не возбуждается правовая процедура – человек обращается к должностному лицу.

По мнению Р.Кисляка, обращение за помилованием отнюдь нельзя расценивать как правовое средство защиты прав, так как основными в этой процедуре являются не правовые вопросы, а моральные или гуманитарные.

Комитет по правам человека ООН обратился к государству с просьбой не приводить смертный приговор в исполнение до конца рассмотрения дела по существу.

Паводле spring96.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>