2012 09/02

Маці й сястра асуджанага да сьмяротнага пакараньня Ўладзіслава Кавалёва накіравалі ў Камітэт па правах чалавека ААН свае аргумэнты да каментароў ураду Рэспублікі Беларусь.

З словаў юрыста-праваабаронцы Рамана Кісьляка, аспрэчваньне довадаў Беларусі неабходна для прызнаньня скаргі прыймальнай і магчымасьці далейшага ейнага разгляду па сутнасьці. Згодна з практыкай Камітэту па правах чалавека ААН, ні скарга па наглядзе, ні прашэньне аб памілаваньні ня лічацца ўнутранымі сродкамі праўнай абароны, як гэта сьцьвярджаецца ў камэнтарах беларускага ўраду.

– Практыка паказвае, што асуджаны да сьмяротнага пакараньня ў Беларусі даведваецца аб тым, што яму адмоўлена ў задавальненьні скаргі ў парадку нагляду й прашэньні аб памілаваньні за некалькі хвілінаў да пакараньня. Бачна, што няма ніякай рэальнай магчымасьці для сьмяротніка за гэтыя некалькі хвілінаў прадставіць у Камітэт па правах чалавека скаргу й дачакацца ейнай рэгістрацыі. Таму патрабаваньне аб вычарпальнасьці ўнутраных сродкаў да падачы скаргі ў ААН гучыць як зьдзек, – кажа Раман Кісьляк.

Нагадаем, 30 лістапада 2011 году Вярхоўны суд Беларусі прыгаварыў Уладзіслава Кавалёва да сьмяротнага пакараньня па абвінавачваньні ў датычнасьці да ўчыненьня тэрарыстычнага акту ў Менску ў красавіку 2011 году.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Мать и сестра Владислава Ковалева отправили комментарии к жалобе в Комитет по правам человека ООН

Мать и сестра осужденного к смертной казни Владислава Ковалева направили в Комитет по правам человека ООН свои аргументы к комментариям правительства Республики Беларусь.

По словам юриста-правозащитника Романа Кисляка, оспаривание доводов Беларуси необходимо для признания жалобы приемлемой и возможности дальнейшего ее рассмотрения по существу. Согласно с практикой Комитета по правам человека ООН, ни жалоба по надзору, ни прошение о помиловании не считаются внутренними средствами правовой защиты, как это утверждается в комментариях белорусского правительства.

– Практика показывает, что осужденный к смертной казни в Беларуси узнает о том, что ему отказано в удовлетворении жалобы в порядке надзора и прошения о помиловании за несколько минут до казни. Видно, что нет никакой реальной возможности для смертника за эти несколько минут представить в Комитет по правам человека жалобу и дождаться ее регистрации. Поэтому требование о исчерпанности внутренних средств до подачи жалобы в ООН звучит как издевательство, – говорит Роман Кисляк.

Напомним, 30 ноября 2011 года Верховный суд Беларуси приговорил Владислава Ковалева к смертной казни по обвинению в причастности к совершению террористического акта в Минске в апреле 2011 года.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>