2012 14/02
Лілія Мароз

Лілія Мароз

Пастаянна камісыя Савету Рэспублікі па заканадаўстве й дзяржаўным будаўніцтве не знайшла падставаў для праверкі адміністратыўнага заканадаўства на адпаведнасьць Канстытуцыі й міжнароднаму праву.

Такі адказ на свой зварот атрымалі з палаты тэрытарыяльнага прадстаўніцтва гомельскія апазыцыянэры Уладзімер Кацора й Уладзімер Няпомняшчых.

Жыхары Гомеля зьвярнуліся ў Савет Рэспублікі з канкрэтнай просьбай: у адпаведнасьці з артыкулам 116 Канстытуцыі ініцыяваць перад Канстытуцыйным судом прапанову аб прывядзеньні ў адпаведнасьць з артыкулам 25 Канстытуцыі й артыкулам 9 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах норм артыкулу 8.4 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях.

У сваёй заяве актывісты прыводзілі факты неадпаведнасьці норм ПВКаАП Канстытуцыі й міжнароднаму заканадаўству. Яны зьвярталі ўвагу, што калі былі затрыманыя 7 і 8 кастрычніка міліцыяй па абвінавачваньні ў зьдзяйсьненьні правапарушэньня, то былі адразу зьмешчаныя ў ІЧУ. Праз двое сутак суд прызнаў іх вінаватымі ў правапарушэньні й пакараў штрафам.

Апазыцыянэры заўважалі, што адміністратыўнае затрыманьне зьяўляецца правам, а не абавязкам супрацоўнікаў міліцыі, адпаведна, норма закону «могуць быць затрыманымі» у дадзеным выпадку была выкарыстаная зыходзячы толькі з суб’ектыўнага меркаваньня супрацоўнікаў міліцыі.

На думку заяўнікоў, норма закону «фізычная асоба, зьдзейсьніўшая правапарушэньне» ня мае легальнага тлумачэньня заканадаўцаў. Важна адзначыць, што артыкул 8.4 ПВКаАП у частцы зьместу тэрміну «асоба, зьдзейсьніўшая правапарушэньне», супярэчыць прэзумпцыі невінаватасьці, устаноўленай артыкулам 2.7 ПВКаАП.

«Лічым, што пералічаныя калізыі адміністратыўнага заканадаўства на практыцы прывялі да парушэньня нашага права на свабоду й асабістую недатыкальнасьць», – падкрэслівалі апазыцыянэры.

Між тым, намесьнік старшыні Пастаяннай камісыі Савета Рэспублікі па заканадаўстве й дзяржаўным будаўніцтве Лілія Мароз у сваім адказе прыйшла да высновы, што адміністратыўнае заканадаўства не пярэчыць Асноўнаму закону.

«Нормы артыкулу 8.4 ПВКаАП не супярэчаць артыкулу 25 Канстытуцыі й артыкулу 9 Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, і не парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзянаў», – сьцвярджае Лілія Мароз.

Нагадаем, што Адміністрацыя прэзыдэнта, куды зьвярталіся з дадзенымі прапановамі гомельскія апазыцыянэры, не стала разьбірацца дэталёва ў справе й даваць адказ па сутнасьці, а абмежавалася тлумачэньнем закону «Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў» і парадку абскарджваньня судовых рашэньняў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Постоянная комиссия Совета Республики не нашла оснований для проверки административного законодательства на соответствие Конституции и международному праву

Постоянно комиссия Совета Республики по законодательству и государственному строительству не нашла оснований для проверки административного законодательства на соответствие Конституции и международному праву. Такой ответ на своё обращение получили из палаты территориального представительства гомельские оппозиционеры Владимир Кацора и Владимир Непомнящих.

Жители Гомеля обратились в Совет Республики с конкретной просьбой: в соответствии со статьей 116 Конституции инициировать перед Конституционным судом предложение о приведении в соответствие статье 25 Конституции и статье 9 Международного пакта о гражданских и политических правах норм статьи 8.4 Процессуально-исполнительного кодекса об административных правонарушениях.

В своём заявлении активисты приводили факты несоответствия норм ПИКоАП Конституции и международному законодательству. Они обращали внимание, что когда были задержаны 7 и 8 октября милицией по обвинению в совершении правонарушения, то были сразу помещены в ИВС. Через двое суток суд признал их виновными в правонарушении и наказал штрафом.

Оппозиционеры замечали, что административное задержание является правом, а не обязанностью сотрудников милиции, соответственно, норма закона «могут быть задержаны» в данном случае была использована исходя только из субъективного мнения сотрудников милиции.

По мнению заявителей, норма закона «физическое лицо, совершив правонарушение» не имеет легального толкования законодателей. Важно отметить, что статья 8.4 ПИКоАП в части содержания термина “лицо, совершив правонарушение», противоречит презумпции невиновности, установленной статьей 2.7 ПИКоАП.

«Считаем, что перечисленные коллизии административного законодательства на практике привели к нарушению нашего права на свободу и личную неприкосновенность», – подчеркивали оппозиционеры.

Между тем, заместитель председателя Постоянной комиссии Совета Республики по законодательству и государственному строительству Лилия Мороз в своём ответе пришла к выводу, что административное законодательство не противоречит Основному закону.

«Нормы статьи 8.4 ПИКоАП не противоречат статье 25 Конституции и статьи 9 Пакта о гражданских и политических правах, и не нарушают конституционные права граждан», – утверждает Лилия Мороз.

Напомним, что Администрация президента, куда обращались с данными предложениями гомельские оппозиционеры , не стала разбираться детально в деле и давать ответ по существу, а ограничилось толкованием закона «Об обращениях граждан и юридических лиц» и порядка обжалования судебных решений.

Зьміцер Літвінаў

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

One thought on “Пастаянная камісыя Савету Рэспублікі не знайшла падставаў для праверкі адміністратыўнага заканадаўства на адпаведнасьць Канстытуцыі й міжнароднаму праву”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>