2012 14/02

Канстытуцыйны суд

Канстытуцыйны суд

З гэтай нагоды праваабаронца Барыс Бухель накіраваў заяву ў Канстытуцыйны суд з просьбай патлумачыць, чаму дагэтуль не выконваецца ягонае рашэньне ад 17.07.2009 “Аб забесьпячэньні роўных правоў у сфэры працы” аб унясеньні дапаўненьняў у арт.14 Працоўнага Кодэксу адносна ўзросту, пола й месца жыхарства як дыскрымінацыйных абставінаў.

У законе аб занятасьці гэтае рашэньне выканана, аднак у Працоўным кодэксе гэтых зьменаў дагэтуль няма.

Нагадаем, што пытаньне зь невыкананьнем заканадаўства й адсутнасьцю ўнясеньня дапаўненьняў у Працоўны кодэкс былі выяўлена праваабаронцам пасьля звароту да яго магілёўца Васіля Ліпскага.

Мужчыну адмовілася працаўладкоўваць прыватная фірма “ІнТексІнвест” пасьля таго, як ён прыйшоў да іх па накіраваньні ад цэнтру занятасьці. Прадстаўнікі фірмы спаслаліся на тое, што ён не пасуе ім па ўзросьце. Васіль Ліпскі ўбачыў у гэтым дыскрымінацыю й зьвярнуўся ў суд. Суд адхіліў яго пазоў на падставе таго, што дапаўненьні ў Працоўны кодэкс не былі дагэтуль унесеныя.

“Я хачу таксама атрымаць адказ на пытаньне: на працягу якога пэрыяду часу заканадаўца пасьля прыняцьця рашэньня Канстытуцыйнага суду абавязаны ўнесьці зьмены й дапаўненьні ў адпаведныя нарматыўныя й падзаконныя акты. Я прашу абавязаць заканадаўцу ўнесьці гэтыя зьмены ў Працоўны кодэкс, а таксама дазволіць пракурорам, начальнікам ўпраўленьняў і адзьдзелаў Дэпартамэнту дзяржінспэкцыі працы, а таксама начальнікам упраўленьняў і адзьдзелаў занятасьці ды сацыяльнай абароны выканкамаў непасрэдна прыцягваць наймальнікаў да вызначанай законам адміністратыўнай адказнасьці”, – гаворыць Барыс Бухель.

Правааабаронца таксама хоча ведаць, ці абавязаны суды, іншыя дзяржаўныя арганізацыі й грамадзяне карыстацца рашэньнямі Канстытуцыйнага суду да ўнясеньня зьменаў і дапаўненьняў у адпаведныя нарматыўныя й падзаконныя акты. Таксама Барыс Бухель хоча, каб Канстытуцыйны суд даў праўную ацэнку сытуацыі Васіля Ліпскага, аб адмове ў прыёме яго на працу з-за прадпэнсыйнага ўзросту.

“У афіцыйных абвестках аб вакансыях Законам аб занятасьці насельніцтва наўпрост забаронена наймальнікам пазначаць дыскрымінацыйныя абмежаваньні па ўзросьце, полу й месцу жыхарства, аднак дыскрымінацыя па ўзросцье ды полу шырока распаўсюджаная ў нашым грамадзтве, і на гэта праваахоўныя й кантралюючыя ворганы не зьвяртаюць увагі. У адказе Міністэрства працы пазначана, што нягледзячы на тое, што прайшло тры гады з моманту прыняцьця рашэньня Канстытуцыйным судом, дагэтуль вядзецца падрыхтоўка праекту Закона, які прадугледжвае ўнясеньне зьменаў і дапаўненьняў у Працоўны кодэкс”, – гаворыць Барыс Бухель.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Суд не учел решение Конституционного суда

По этому поводу правозащитник Борис Бухель направил заявление в Конституционный суд с просьбой разъяснить, почему не выполняется его решение от 17.07.2009 «Об обеспечении равных прав в сфере труда” о внесении дополнений в ст. 14 Трудового Кодекса в отношении возраста, пола и места жительства как дискриминационных обстоятельств.

В законе о занятости это решение выполнено, однако в Трудовом кодексе этих изменений до сих пор нет.

Напомним, что вопрос с несоблюдением законодательства и отсутствием внесения дополнений в Трудовой кодекс были выявлен правозащитником после обращения к нему могилевчанина Василия Липского .

Мужчину отказалась трудоустраивать частная фирма “ИнТексИнвест” после того, как он пришёл к ним по направлению от центра занятости. Представители фирмы сослались на то, что он не подходит им по возрасту. Василий Липский увидел в этом дискриминацию и обратился в суд. Суд отклонил его иск на основании того, что дополнения в Трудовой кодекс не были раньше внесены.

“Я хочу также получить ответ на вопрос: в течение какого периода времени законодатель после принятия решения Конституционного суда обязан внести изменения и дополнения в соответствующие нормативные и подзаконные акты. Я прошу обязать законодателя внести эти изменения в Трудовой кодекс, а также позволить прокурорам, начальникам управлений и отделов Департамента госинспекции труда, а также начальникам управлений и отделов занятости и социальной защиты исполкомов непосредственно привлекать нанимателей к определенной законом административной ответственности”, – говорит Борис Бухель.

Правозащитник также хочет знать, обязаны ли суды, иные государственные организации и граждане пользоваться решениями Конституционного суда до внесения изменений и дополнений в соответствующие нормативные и подзаконные акты. Также Борис Бухель хочет, чтобы Конституционный суд дал правовую оценку ситуации Василия Липского, об отказе в приеме его на работу из-за предпенсионного возраста.

“В официальных объявлениях о вакансиях Законом о занятости населения напрямую запрещено нанимателям указывать дискриминационные ограничения по возрасту, полу и месту жительства, однако дискриминация по возрасту и полу широко распространена в нашем обществе, и на это правоохранительные и контролирующие органы не обращают внимания. В ответе Министерства труда отмечено, что несмотря на то, что прошло три года с момента принятия решения Конституционным судом, до сих пор ведётся подготовка проекта Закона, предусматривающего внесение изменений и дополнений в Трудовой кодекс”
, – говорит Борис Бухель.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>