Не забірай жыцьцё!
2012 14/02

Змаганьне за права наклеіць выяву “Пагоні” на бакавыя шыбы сваёй уласнай машыны гарадзенец Руслан Пецько пачаў яшчэ летам мінулага году.

Тады, 20-га ліпеня, яго выклікалі з працоўнага месца супрацоўнікі гарадзенскага ДАІ за нібыта няправільную паркоўку машыны. Пасьля прапанавалі праехаць у адзьдзел міліцыі, бо службоўцы палічылі, што ў наклейваньні выявы беларускага герба “Пагоня” на шыбах прыватнага аўтамабіля Руслана Пецько ёсьць нейкае парушэньне. А ўжо там супрацоўнікі міліцыі загадалі Руслану зьняць сымболіку, якую яны самыя насілі на сваіх мундзірах на пачатку 90-х гадоў.

Руслан не пагадзіўся з такой вольнай інтарпрэтацыяй і стаў аспрэчваць дзеяньні міліцыі. І хоць тады беларуская сымболіка была прымусова зьнятая з яго аўтамабіля, зараз ён атрымаў ліст з Упраўленьня нутраных справаў Гарадзенскага аблвыканкаму, дзе было сказана наступнае:

“Паведамляю, што па факце разьмяшчэньня Вамі налепак у Вашым самаходзе з выявай вершніка на чырвона-белым фоне, АУС праверка спынена на падставе п.1 ч.1 арт.9.6. ПВКаАП Рэспублікі Беларусь (адсутнасьць факту адміністратыўнага парушэньня, як абставіны, якая выключае адміністратыўны працэс). Канфіскаваныя плякаты з выявай вершніка на бела-чырвоным фоне Вы можаце забраць у стале знаходак АУС адміністрацыі Ленінскага раёну Гародні”.

Зараз Руслан сьмела езьдзіць зь выявамі “Пагоні” й возіць на ўсялякі выпадак з сабою гэтае рашэньне з Адзьдзелу нутраных справаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В Гродно “Погоню” отстояли

Борьба за право наклеить изображение «Погони» на боковые стекла своей собственной машины житель Гродно Руслан Петько начал еще летом прошлого года. Тогда, 20-го июля, его вызвали с рабочего места сотрудники гродненского ГАИ за якобы неправильную парковку машины. После предложили проехать в отдел милиции, так как чиновники посчитали, что в наклеивании изображения белорусского герба «Погоня» на стеклах частного автомобиля Руслана Петько есть какое-то нарушение. А уже там сотрудники милиции приказали Руслану снять символику, которую они сами носили на своих мундирах в начале 90-х годов.

Руслан не согласился с такой свободной интерпретацией и стал оспаривать действия милиции. И хотя тогда белорусская символика была принудительно снята с его автомобиля, теперь он получил письмо из Управления внутренних дел Гродненского облисполкома, где было сказано следующее:

«Сообщаю, что по факту размещения Вами наклеек с изображением всадника на красно-белом фоне, ОВД проверка прекращена на основании п.1 ч.1 ст.9.6. ПИКоАП РБ (отсутствие факта административного нарушения, как обстоятельства, исключающего административный процесс). Изъятые плакаты с изображением всадника на бело-красном фоне Вы можете забрать в столе находок ОВД администрации Ленинского района Гродно.»

Сейчас Руслан смело ездит с изображением «Погони» и возит на всякий случай с собой это решение из Отдела внутренних дел.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>