2009 27/01

Беларускія ўлады спрабавалі абдурыць АБСЭ, заявіўшы, што актывіст грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Аляксандар Баразенка пасьля суду па “справе 14-ці” у пачатку сьнежня быў вызвалены без прызначэньня яму пакараньня.

Аб гэтым заявіў 23 студзеня павераны ў справах місыі ЗША ў АБСЭ Кайл Скот у сваім звароце да галавы арганізацыі Доры Бакаяніс.

“На паседжаньні пастаяннай рады АБСЭ 18 сьнежня 2008 года ЗША у сваёй заяве выказалі шкадаваньне з нагоды таго, што ўрад Беларусі 9 сьнежня прысудзіў актывіста праваабарончага руху Аляксандра Баразенку да аднаго году абмежаваньня волі за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у студзені 2008 года. Пасьля гэтага прадстаўнік Беларусі заявіў, што наш даклад не адпавядае рэчаіснасьці, а спадар Баразенка выпушчаны на волю без вынясеньня яму прысуду, і прапанаваў нам больш дбайна правяраць факты”, – цытуе “Тэлеграф” зварот Кайла Скота, якое было распаўсюджанае пасольствам ЗША ў Менску.

“Мы пераправерылі й высьвятлілі, што на самой справе спадар Баразенка быў асуджаным і атрымаў прысуд да аднаго году абмежаваньня волі з адбываньнем пакараньня ў хаце. Гэты факт пацьвердзіўся і 22 сьнежня 2008 года дакладам Менскага офісу АБСЭ, які атрымалі ўсе дэлегацыі. Спадар Баразенка абскардзіў прысуд, але суд Цэнтральнага раёну Менску яго скаргу адхіліў”, – паведаміў прадстаўнік місыі ЗША ў АБСЭ.

“Такім чынам мы па-ранейшаму прытрымліваемся сваёй пазыцыі, агучанай у заяве 18 сьнежня, і працягваем заклікаць урад Беларусі выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы па павазе правоў чалавека й фундамэнтальных свабодаў грамадзянаў і садзейнічаць ва ўсталяваньні дэмакратыі ў Беларусі”, – заявіў Кайл Скот.

Нагадаем, што за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў актывісты апазыцыі Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхась Крываў, Міхась Пашкевіч, Аляксандар Стральцоў, Аляксандар Чарнышоў, Тацьцяна Тышкевіч, Міхась Субач і Павал Вінаградаў атрымалі прысуды з абмежаваньем волі на 2 гады без накіраваньня для адбыцьця тэрміну ў адмысловыя ўстановы. Максім Дашук, як непаўнагадовы, атрымаў прысуд на паўтары гады абмежаваньня волі. У сьнежні 2008 года за гэтую ж акцыю актывіст грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Аляксандар Баразенка атрымаў прысуд да 1 году абмежаваньня волі. Усе гэтыя людзі ў любы момант могуць быць арыштаванымі й адпраўленымі ў турму, нагадвае “Хартыя 97″.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Американцы поймали белорусский режим на вранье

Белорусские власти пытались обмануть ОБСЕ, заявив, что активист гражданской кампании «Европейская Беларусь» Александр Борозенко после суда по «делу 14-ти» в начале декабря был освобожден без назначения ему наказания.

Об этом заявил 23 января поверенный в делах миссии США в ОБСЕ Кайл Скотт в своем обращении к главе организации Доре Бакояннис.

«На заседании постоянного совета ОБСЕ 18 декабря 2008 года США в своем заявлении выразили сожаление по поводу того, что правительство Беларуси 9 декабря приговорило активиста правозащитного движения Александру Борозенко к одному году ограничения свободы за участие в акции протеста предпринимателей в январе 2008 года. После этого представитель Беларуси заявил, что наш доклад не соответствует действительности, а господин Борозенко выпущен на свободу без вынесения ему приговора, и предложил нам более тщательно проверять факты», – цитирует «Телеграф» обращение Кайла Скотта, которое было распространено посольством США в Минске.

«Мы перепроверили и выяснили, что на самом деле господин Борозенко был осужден и приговорен к одному году ограничения свободы с отбыванием наказания на дому. Этот факт подтвердился и 22 декабря 2008 года докладом Минского офиса ОБСЕ, который получили все делегации. Господин Борозенко обжаловал приговор, но суд Центрального района Минска его апелляцию отклонил», – сообщил представитель миссии США в ОБСЕ.

«Таким образом мы по-прежнему придерживаемся своей позиции, озвученной в заявлении 18 декабря, и продолжаем призывать правительство Беларуси соблюдать свои международные обязательства по уважению прав человека и фундаментальных свобод граждан и содействовать установлению демократии в Беларуси», – заявил Кайл Скотт.

Напомним, что за участие в акциях протеста предпринимателей активисты оппозиции Алексей Бондарь, Артем Дубский, Михаил Кривов, Михаил Пашкевич, Александр Стрельцов, Александр Чернышев, Татьяна Тишкевич, Михаил Субоч и Павел Виноградов приговорены к ограничению свободы на 2 года без направления для отбытия срока в специальные заведения. Максим Дашук, как несовершеннолетний, приговорен к полутора годам ограничения свободы. В декабре 2008 года за эту же акцию активист гражданской кампании «Европейская Беларусь» Александр Борозенко был приговорен к 1 году ограничения свободы. Все эти люди в любой момент могут быть арестованы и отправлены в тюрьму, напоминает “Хартия 97″.

Паводле odsgomel.org
Алесь Лета,
Licviny-INFA

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>