2012 17/02
Вольга Дамаскіна, Наваполацак

Вольга Дамаскіна, Наваполацак

Наваполацкія актывісты паведамілі, якія падзеі папярэднічалі праведзенаму ў Наваполацку 16 лютага ператрусу ў Вольгі Дамаскінай ды ейнага сына Дзьмітрыя Рыжычэнкі. (правапіс першакрыніцы)

“У лістападзе 2011 маладымі беларускімі патрыётамі ў г.Наваполацку была створана інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “Сумленьне – 18”, мэтай якой была дабрачынная дзейнасць: дапамога дзіцячым прытулкам, прапаганда здаровага ладу жыцця, а таксама барацьба з сацыяльнымі праблемамі моладзі, такімі як падлеткавы алкагалізм, тытунекурэнне, наркаманія, без якой-небудзь праявы палітычнай дзейнасці. Псіхалагічны ціск з боку супрацоўнікаў КДБ пачаўся практычна адразу ж.

Немагчымасць ніякіх дзеянняў стала зразумелая адначасова са стварэннем арганізацыі. Любая ідэя па дзейнасці, прапанаваная мясцовым органам улады (правядзенне масавых мерапрыемстваў па прапагандзе здаровага ладу жыцця, дыскусій з прыцягненнем моладзі, і г.д.) жорстка рэдагавалася мясцовымі органамі ўлады да знішчэння яе галоўнай задачы. Нават спроба наладжвання супрацоўніцтва з праваслаўнай царквой г. Наваполацка, у сумеснай працы па прапагандзе супраць абортаў скончылася няўдачай – праз некалькі дзён да настаяцеля храма бацькі Аляксандра Карандзея пад’ехалі супрацоўнікі КДБ, і параілі не мець справы з установай “Сумленьне – 18”, названай «нацыяналістычнай».

Далей супрацоўнікі камітэта пачалі наведваць месцы навучання актывістаў, і праз адміністрацыю навучальных устаноў настойліва парэкамендавалі адхіліць маладых людзей ад вучобы, матывуючы актыўнай палітычнай дзейнасцю канкрэтных асоб, нібыта “накіраванай на шкоду дзяржаве Рэспублікі Беларусь”.

У студзені бягучага года, у пазбяганне рызыкі адлічэння, установа была ліквідавана. Аднак ціск з боку КДБ не спыніўся. Апошняй падзеяй сталі ператрусы ў кватэрах актывістаў, у сувязі са зноў узбуджанай крымінальнай справай па артыкуле 341 КК, заведзенай яшчэ ў красавіку 2010 года. Былі канфіскаваныя кампутары і наўтбукі, афіцыйна выдадзеныя кнігі па гісторыі беларускага нацыяналізма палічылі за “забароненыя”, таксама носьбіты інфармацыі, CD і DVD дыскі, USB флэш-назапашвальнікі”.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

По следам обыска в Новополоцке

Новополоцкие активисты сообщили, какие события предшествовали проведенному в Новополоцке 16 февраля обыску у Ольги Дамаскиной и ее сына Дмитрия Рыжиченко.

“В ноябре 2011 г. молодыми белорусскими патриотами в г. Новополоцке было создано информационно-просветительское учреждение «Сумленьне – 18», целью которого была благотворительная деятельность: помощь детским приютам, пропаганда здорового образа жизни, а также борьба с социальными проблемами молодежи, такими как подростковый алкоголизм, табакокурение, наркомания, без какого-либо проявления политической деятельности. Психологическое давление со стороны сотрудников КГБ началось практически сразу же.

Невозможность никаких действий стала понятна одновременно с созданием организации. Любая идея по деятельности, предложенная местным органам власти (проведение массовых мероприятий по пропаганде здорового образа жизни, дискуссий с привлечением молодежи, и т.д.) жестко редактировалась местными органами власти до утери ее главной задачи. Даже попытка налаживания сотрудничества с православной церковью г. Новополоцка, в совместной работе по пропаганде против абортов закончилась неудачей – спустя несколько дней к настоятелю храма отцу Александру Карандею подъехали сотрудники КГБ, и посоветовали не иметь дела с учреждением «Сумленьне – 18», названной «националистической».

Далее сотрудники комитета начали посещать места обучения активистов, и через администрацию учебных заведений настоятельно порекомендовали отстранить молодых людей от учебы, мотивируя активной политической деятельностью конкретных лиц, якобы «направленной во вред государству Республики Беларусь».
В январе текущего года, во избежание риска отчисления, учреждение было ликвидировано. Однако давление со стороны КГБ не прекратилось. Последним событием стали обыски в квартирах активистов, в связи со вновь открывшимся уголовным делом по статье 341 УК, заведенным ещё в апреле 2010 года. Были изъяты компьютеры и ноутбуки, официально изданные книги по истории белорусского национализма посчитали как «запрещённые», также носители информации, CD и DVD диски, USB флэш-накопители».

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў, Алесь Лета,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>