2012 21/02
У судзе ...

Сяргей Каваленка ў судзе

Сёньня ў 10:30 у судзе Першамайскага раёну Віцебска распачнецца судовы працэс над сябрам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам, якога вінавацяць паводле артыкулу 415 Крымінальнага Кодэксу “ухіленьне ад адбыцьця пакараньня”. Крымінальна-выканаўчая інспекцыя Першамайскага раёну Віцебска лічыць, што актывіст парушыў рэжым адбыцьця пакарання – “хатняй хіміі”. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Жук.

Сяргей Каваленка вінаватым сябе не прызнае. 19 сьнежня 2011 году ён распачаў галадоўку пратэсту, якую трымае дагэтуль. 16 студзеня актывісту пачалі ўводзіць ежу праз зонд, спрабуючы гвалтоўна прыпыніць галадоўку. Ад 8 лютага вязень ізноў цалкам адмовіўся ад ежы.

17 лютага 2012 году Сяргей Каваленка паўторна ўзяў шлюб са сваёй былой жонкай Аленай. Роспіс прайшоў у пакоі для сьледчых дзеяньняў у прысутнасьці чаторох міліцыянтаў.

14 траўня 2010 г. суд Кастрычнікага раёна г. Віцебска асудзіў Сяргея Каваленку да трох гадоў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Крымінальны перасьлед актывіста пачаўся пасьля таго, як 7 студзеня 2010г. ён на вачах у соцень мінакоў вывесіў на 40-метровай вышыні бел-чырвона-белы сьцяг, здолеўшы залезьці па зборнай металічнай канструкцыі на самую верхавіну галоўнай навагодняй ёлкі ў Віцебску. Сяргей Каваленка абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 339 КК (наўмысныя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 363 (супраціў работніку праваахоўных органаў пры выкананьні ім службовых абавязкаў).

Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыў і лічыць, што публічная дэманстрацыя і вывешваньне Каваленкам нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга ні ў якім выпадку не можа кваліфікавацца, як хуліганскія дзеянні, паколькі яны не носяць характару асаблівага цынізму і яўнай непавагі да грамадства і не мелі гэтага на мэце.

* * *

11-50. Як паведамляе праваабаронца Валянцін Стэфановіч, які назірае за ходам судовага працэсу, Сяргей Каваленка заявіў адвод перакладчыцы, якая робіць памылкі. Настаўніца беларускай мовы Алена Шухто і сапраўды прызналася, што ёй цяжка перакладаць у судзе. Суддзя Жук абвесціла перапынак. У гэты час брыгада “хуткай дапамогі” па’ехала да суду, каб правесьці абследаваньне Каваленкі.

14-35. Пасьля перапынку суд аднавіўся. Суддзя Алена Жук прадставіла новага, больш вопытнага, перакладчыка, супрацоўніка Віцебскага ўніверсітэта. Затым яна агучыла звесткі, што прадставілі дактары, якія рабілі агляд Каваленкі. На іх думку ў вязня «зьнясіленьне» і гастрыт страўніка у стадыі абвастрэньня. Гэта не перашкаджае працягваць судовы працэс.

16-20
. Дактары з іншай брыгады “хуткай дапамогі”, якую выклікалі ўзамен ранейшай, прызналі, што Сяргею Каваленку патрэбна тэрміновая шпіталізацыя. Калі Каваленку выводзілі пад канвоем, ён пасьпеў крыкнуць: «Лекар сказаў, што трэба шпіталізаваць”.

17-20. Сяргея Каваленку накіравалі ў шпіталь СІЗА. У працэсе абвешчаны перапынак да 14 гадзінаў 22 лютага. Да гэтага моманту ў суд павінна прыйсьці заключэньне са шпіталю СІЗА аб тым, ці можа абвінавачаны па стане здароўя прымаць удзел у судовым разглядзе справы.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В Витебске начался суд по делу Сергея Коваленко

Сегодня в 10:30 в суде Первомайского района Витебска начнется судебный процесс над членом КХП-БНФ Сергеем Коваленко, которого обвиняют по статье 415 Уголовного Кодекса «уклонение от отбытия наказания». Уголовно-исполнительная инспекция Первомайского района Витебска считает, что активист нарушил режим отбывания наказания – «домашней химии». Дело будет рассматривать судья Елена Жук.

Сергей Коваленко виновным себя не признает. 19 декабря 2011 года он начал голодовку протеста, которую держит до сих пор. 16 января активисту начали вводить пищу через зонд, пытаясь насильственно приостановить голодовку. С 8 февраля заключенный вновь полностью отказался от пищи.

17 февраля 2012 года Сергей Коваленко повторно сочетался браком со своей бывшей женой Еленой. Роспись прошел в комнате для следственных действий в присутствии четырех милиционеров.

14 мая 2010 г. суд Октябрьского района г. Витебска приговорил Сергея Коваленко к трем годам ограничения свободы без направления в исправительное учреждение открытого типа. Уголовное преследование активиста началось после того, как 7 января 2010г. он на глазах у сотен прохожих вывесил на 40-метровой высоте бело-красно-белый флаг, сумев залезть по сборной металлической конструкции на самую макушку главной новогодней елки в Витебске. Сергей Коваленко был обвинен по ч. 1 ст. 339 УК (умышленные действия, грубо нарушающие общественный порядок) и ч. 2 ст. 363 (сопротивление работнику правоохранительных органов при исполнении им служебных обязанностей).

Правозащитный центр «Весна» считал и считает, что публичная демонстрация и вывешивание Коваленко национального бело-красно-белого флага ни в коем случае не может квалифицироваться, как хулиганские действия, поскольку они не носят характера особого цинизма и явного неуважения к обществу и не были на это нацелены.

11-50 . Как сообщает правозащитник Валентин Стефанович, который наблюдает за ходом судебного процесса, Сергей Коваленко заявил отвод переводчицы, которая делает ошибки. Учитель белорусского языка Елена Шухто и честно призналась, что ей трудно переводить в суде. Судья Жук объявила перерыв. В это время бригада “скорой помощи” паъехала до суда, чтобы провести обследование Коваленко.

14-35 . После перерыва суд возобновился. Судья Елена Жук представила нового, более опытного, переводчика, сотрудника Витебского университета. Затем она озвучила сведения, представленные врачами, которые делали обзор Коваленко. По их мнению у узника «истощение» и гастрит желудка в стадии обострения. Это не препятствует продолжению судебного процесса.

16-20 . Врачи из другой бригады “скорой помощи”, которую вызвали взамен прежней, признали, что Сергею Коваленко нужна срочная госпитализация. Когда Коваленко выводили под конвоем, он успел крикнуть: «Врач сказал, что надо госпитализировать”.

17-20 . Сергея Коваленко направили в больницу СИЗО. В процессе объявлен перерыв до 14 часов 22 февраля. К этому моменту в суд должно прийти заключение из больницы СИЗО о том, может ли обвиняемый по состоянию здоровья участвовать в судебном рассмотрении дела.

kavalenkakletkam_abr

Сяргей Каваленка й міліцыянт ... (судовы працэс, Віцебск)

Сяргей Каваленка, перад абсьледваньнем мэдыкаў

Сяргей Каваленка, перад абсьледваньнем мэдыкаў

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў
Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>