2012 16/02
ggg

Вярхоўны суд разглядзеў прапановы гомельскіх апазыцыянэраў Уладзімера Кацоры і Уладзімера Няпомняшчых, прыйшоўшы да высновы, што «падстаў для ўзбуджэньня ў Канстытуцыйным судзе вытворчасьці па праверцы адміністратыўнага заканадаўства на адпаведнасьць Канстытуцыі няма». (далей – правапіс першакрыніцы)

Таксама ВС не лічыць, што пры затрыманні і змяшчэнні на некалькі сутак у ІЧУ канстытуцыйныя правы грамадзян могуць быць парушаны.

Такі ж адказ атрымалі заяўнікі і з Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву. Адміністрацыя прэзідэнта, куды таксама звярталіся з прапановамі апазіцыянеры, не стала разбірацца дэталёва ў справе і даваць адказ па сутнасці, а абмежавалася тлумачэннем закону «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Нагадаем, жыхары Гомеля звярнуліся ў дзяржаўныя органы з канкрэтнай просьбай: у адпаведнасці з артыкулам 116 Канстытуцыі ініцыяваць перад Канстытуцыйным судом прапанову аб прывядзенне ў адпаведнасць артыкулу 25 Канстытуцыі і артыкулу 9 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах норм артыкулу 8.4 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У сваёй заяве актывісты прыводзілі факты неадпаведнасці норм ПВКаАП Канстытуцыі і міжнароднаму заканадаўству. Яны звярталі ўвагу, што калі былі затрыманы 7 і 8 кастрычніка міліцыяй па абвінавачванню ў здзяйсненні правапарушэння, то былі адразу змешчаны ў ІЧУ. Праз двое сутак суд прызнаў іх вінаватымі ў правапарушэнні і пакараў штрафам.

Апазіцыянеры заўважалі, што адміністрацыйнае затрыманне з’яўляецца правам, а не абавязкам супрацоўнікаў міліцыі, адпаведна, норма закону «могуць быць затрыманы» у дадзеным выпадку была выкарыстана зыходзячы толькі з суб’ектыўнага меркавання супрацоўнікаў міліцыі.

На думку заяўнікаў, норма закону «фізічная асоба, здзейсніўшая правапарушэнне» не мае легальнага тлумачэння заканадаўцы. Важна адзначыць, што артыкул 8.4 ПВКаАП у частцы зместу тэрміну «асоба, здзейсніўшая правапарушэнне», супярэчыць прэзумпцыі невінаватасці, устаноўленай артыкулам 2.7 ПВКаАП.

«Лічым, што пералічаныя калізіі адміністрацыйнага заканадаўства на практыцы прывялі да парушэння нашага права на свабоду і асабістую недатыкальнасць», – падкрэслівалі апазіцыянеры.

«На заканадаўчым узроўні замацавана, што адміністрацыйнае затрыманне фізічнай асобы, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, можа цягнуцца да 3 сутак (72 гадзін) за здзейсненае адміністрацыйнае правапарушэнне, за якое ў якасці спагнання прадугледжаны арышт і дэпартацыя. Наяўнасць падобных прадпісанняў на практыцы прыводзіць да парушэння права на свабоду і асабістую недатыкальнасць, гарантаваныя не толькі артыкулам 25 Канстытуцыі, але і міжнародным правам. На практыцы міліцыянеры злоўжываюць правам на адміністрацыйнае затрыманне, выкарыстоўваючы пры гэтым толькі прадпісанне адміністрацыйнага заканадаўства. У выпадках такіх затрыманняў міліцыянеры не абгрунтоўваюць мэты, для дасягнення якіх яны затрымліваюць і змяшчаюць у ІЧУ да суда тую ці іншую фізічную асобу», – каментуе адказы з дзяржаўных структур і хібы заканадаўства праваабаронца Леанід Судаленка.

Ён дадае, што на практыцы міліцыянеры нават пасля таго, як установяць асобу затрыманага па пашпарце, упэўняцца, што затрыманы мае сталае месца жыхарства, складуць пратакол, тым не менш, затрыманага змяшчаюць у ІЧУ. Асабліва актыўна такія меры прымаюцца ў адносінах да грамадскіх і палітычных актывістаў.
«Напрыклад, суд пакарае актывіста штрафам – як і было ў дадзеным выпадку, а пытанне яго пазасудовага арышту застаецца адкрытым», – заўважае правабааронца.
Ён лічыць, што пазасудовы арышт альбо адміністрацыйнае затрыманне ў вачах аб’ектыўнага назіральніка павінны быць разумнымі і неабходнымі ў канкрэтных абставінах, і не супярэчыць праву на свабоду кожнага, асабістую недатыкальнасць і прэзумпцыю невінаватасці.

«Адміністрацыйны арышт можа лічыцца абгрунтаваным у абставінах, калі толькі адпаведная асоба прадстаўляе сабой сур’ёзную пагрозу грамадству, ступень якой немагчыма знізіць іншым шляхам», – упэўнены Леанід Судаленка.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Верховный суд: оснований для проверки конституционности административного законодательства нет

Верховный суд рассмотрел предложения гомельских оппозиционеров Владимира Кацоры и Владимира Непомнящих , придя к выводу, что «оснований для возбуждения в Конституционном суде производства по проверке административного законодательства на соответствие Конституции нет».

Также ВС не считает, что при задержании и помещении на несколько суток в ИВС конституционные права граждан могут быть нарушены.

Такой же ответ получили заявители и с Постоянной комиссии Совета Республики по законодательству и государственному строительству. Администрация президента, куда также обращались с предложениями оппозиционеры, не стала разбираться детально в деле и давать ответ по существу, а ограничилось толкованием закона «Об обращениях граждан и юридических лиц».

Напомним, жители Гомеля обратились в государственные органы с конкретной просьбой: в соответствии со статьей 116 Конституции инициировать перед Конституционным судом предложение о приведении в соответствие статье 25 Конституции и статье 9 Международного пакта о гражданских и политических правах норм статьи 8.4 Процессуально-исполнительного кодекса об административных правонарушениях.

В своем заявлении активисты приводили факты несоответствия норм ПИКоАП Конституции и международному законодательству. Они обращали внимание, что когда были задержаны 7 и 8 октября милицией по обвинению в совершении правонарушения, то были сразу помещены в ИВС. Через двое суток суд признал их виновными в правонарушении и наказал штрафом.

Оппозиционеры замечали, что административное задержание является правом, а не обязанностью сотрудников милиции, соответственно, норма закона «могут быть задержаны» в данном случае была использована исходя только из субъективного мнения сотрудников милиции.

По мнению заявителей, норма закона «физическое лицо, совершив правонарушение» не имеет легального толкования законодатели. Важно отметить, что статья 8.4 ПИКоАП в части содержания термина “лицо, совершив правонарушение», противоречит презумпции невиновности, установленной статьей 2.7 ПИКоАП.
«Считаем, что перечисленные коллизии административного законодательства на практике привели к нарушению нашего права на свободу и личную неприкосновенность», – подчеркивали оппозиционеры.

«На законодательном уровне закреплено, что административное задержание физического лица, в отношении которого ведется административный процесс, может длиться до 3 суток (72 часов) за совершенное административное правонарушение, за которое в качестве взыскания предусмотрен арест и депортация. Наличие подобных предписаний на практике приводит к нарушению права на свободу и личную неприкосновенность, гарантированные не только статьей 25 Конституции, но и международным правом. На практике милиционеры злоупотребляют правом на административное задержание, используя при этом только предписание административного законодательства. В случаях таких задержаний милиционеры не обосновывают цели, для достижения которых они задерживают и помещают в ИВС до суда то или иное физическое лицо », – комментирует ответы из государственных структур и упущения законодательства правозащитник Леонид Судаленко.

Он добавляет, что на практике милиционеры даже после того, как установят личность задержанного по паспорту, упэвняцца, что задержанный имеет постоянное место жительства, составят протокол, тем не менее, задержанного помещают в ИВС. Особенно активно такие меры принимаются в отношении общественных и политических активистов.

«Например, суд накажет активиста штрафом – как и было в данном случае, а вопрос его внесудебного ареста остается открытым», – замечает правабааронца.
Он считает, что внесудебный арест либо административное задержание в глазах объективного наблюдателя должны быть разумными и необходимыми в конкретных обстоятельствах, и не противоречит праву на свободу каждого, личную неприкосновенность и презумпцию невиновности.

«Административный арест может считаться обоснованным в обстоятельствах, если только соответствующее лицо представляет собой серьезную угрозу обществу, степень которой невозможно снизить другим путем», – уверен Леонид Судаленко.

Зьміцер Літвінаў

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>