2012 24/02

Зінаіда Шуміліна, Гомель

Сябра АГП з Гомеля Зінаіда Шуміліна накіравала індывідуальную скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавеку. Яна лічыць, што разам з паплечнікамі пацярпела ад дзеяньняў беларускіх уладаў. Канфліктная сытуацыя, якая патрабуе ўмяшальніцтва міжнароднай структуры — Камітэту ААН па правах чалавеку, пачалася ў лютым мінулага году.

Тады Зінаіда Шуміліна й яшчэ 12 чалавек падалі заяўкі на правядзеньне ў Гомелі пікетаў з мэтай прыцягненьня ўвагі да палітычнага перасьледу былых кандыдатаў ў прэзыдэнты, якія пасьля выбараў трапілі ў турмы.

Гарвыканкам адмовіў у правядзенні масавых мерапрыемстваў, а суд Цэнтральнага раёнe Гомеля, дзе было абскарджана дадзенае рашэньне, стаў на бок уладаў. Таксама й Гомельскі абласны суд пакінуў рашэньне ніжэйшай інстанцыі бязь зьменаў. Не пачуў апазыцыянэраў і Вярхоўны суд, які 23 студзеня 2012 году пакінуў рашэньне бязь зьменаў, а скаргу заяўнікоў — без задавальненьня.

Выкарыстаўшы ўсе нутраныя сродкі праўнай абароны, грамадзянка зьвяртаецца ў Камітэт ААН па правах чалавеку. Зінаіда Шуміліна лічыць, што дзяржава, а ў прыватнасьці, Гомельскі гарвыканкам, парушае сваім рашэньнем аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў правы грамадзянаў.

Па-першае, у амаль паўмільённым горадзе вызначана толькі адна пляцоўка для правядзеньня пікетаў і мітынгаў, па-другое, заяўнікі масавых мерапрыемстваў абавязаны падпісаць дамовы з шэрагам спэцыяльных службаў — камунальнікамі, міліцыяй і хуткай дапамогай, і аплаціць іхныя паслугі. Такая практыка прыводзіць да парушэньня права на свабоду правядзеньня мірных сходаў і на свабоду выказваньня свайго меркаваньня, то бок да парушэньня артыкулаў 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Заяўнік лічыць, што забарона ўладаў на правядзеньне мірных сходаў не зьяўляецца неабходнай у інтарэсах нацыянальнай бясьпекі, грамадзкага парадку, абароны здароўя насельніцтва, правоў і свабоды іншых асобаў.

Зінаіда Шуміліна ў скарзе выказвае думку, што Рэспубліка Беларусь не выконвае свае абавязкі па сэнсу п.2 арт.2 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, паколькі закон «Аб масавых мерапрыемствах» утрымлівае двухсэнсоўныя й расплыўчатыя нормы, якія, без сумневу, могуць тлумачыцца й тлумачацца па-рознаму. Заяўнік нагадвае, што нават у адзіным дазволеным месцы ў Гомелі ўлады забаранілі правядзеньне больш чым 70 заяўленых мерапрыемстваў за 2011 год.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Член ОГП Зинаида Шумилина направила жалобу в Комитет ООН по правам человека

Член ОГП из Гомеля Зинаида Шумилина направила индивидуальную жалобу в Комитет ООН по правам человека. Она считает, что вместе с соратниками пострадала от действий белорусских властей. Конфликтная ситуация, требующая вмешательства международной структуры – Комитета ООН по правам человека, возникла в феврале прошлого года.

Тогда Зинаида Шумилина и ещё 12 человек подали заявки на проведение в Гомеле пикетов с целью привлечения внимания к политическому преследованию бывших кандидатов в президенты, которые после выборов попали в тюрьмы.

Горисполком отказал в проведении массовых мероприятий, а суд Центрального района Гомеля, где было обжаловано данное решение, стал на сторону властей. Также и Гомельский областной суд оставил решение нижестоящей инстанции без изменений. Не услышал оппозиционеров и Верховный суд, который 23 января 2012 года оставил решение без изменений, а жалобу заявителей – без удовлетворения.

Использовав все внутренние средства правовой защиты, гражданка обращается в Комитет ООН по правам человека. Зинаида Шумилина считает, что государство, а в частности, Гомельский горисполком, нарушает своим решением о порядке проведения массовых мероприятий права граждан.

Во-первых, в почти полумиллионном городе определена только одна площадка для проведения пикетов и митингов, во-вторых, заявители массовых мероприятий обязаны подписать соглашения с рядом специальных служб – коммунальщиками, милицией и скорой помощью, и оплатить их услуги. Такая практика приводит к нарушению права на свободу проведения мирных собраний и на свободу выражения своего мнения, то есть к нарушению статей 19 и 21 Международного пакта о гражданских и политических правах.

Заявитель считает, что запрет властей на проведение мирных собраний не является необходимым в интересах национальной безопасности, общественного порядка, защиты здоровья населения, прав и свободы других лиц.

Зинаида Шумилина в жалобе выражает мнение, что Республика Беларусь не выполняет свои обязанности по смыслу п.2 арт.2 Международного пакта о гражданских и политических правах, поскольку закон «О массовых мероприятиях» содержит двусмысленные и расплывчатые нормы, которые, без сомнения, могут объясняться и объясняются по-разному. Заявитель напоминает, что даже в единственном разрешенном месте в Гомеле власти запретили проведение более чем 70 заявленных мероприятий за 2011 год.

Зинаида Шумилина просит Комитет ООН рассмотреть её жалобу по существу, определить, что государство нарушило её права, и посоветовать белорусскому правительству привести нормы закона «О массовых мероприятиях», а также решение Гомельского горисполкома в соответствие с международными обязательствами, а именно статьями 19 и 21 Международного пакта о гражданских и политических правах.

Зьміцер Літвінаў

Пводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>