2012 24/02
Мікалай Самасейка, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Менск

Мікалай Самасейка, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Менск

Гомельскія апазыцыянэры Уладзімер Кацора й Уладзімер Няпомняшчых атрымалі адказ з Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на сваю заяву, сутнасьць якой у тым, каб парлямэнт ініцыяваў перад Канстытуцыйным судом прапанову аб прывядзеньні ў адпаведнасьць арт.25 Канстытуцыі й арт.9 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах нормаў арт.8.4 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях (ПВКаАП).

Старшыня пастаяннай камісыі парлямэнту Мікалай Самасейка даводзіць у адказе, што нормы ПВКаАП адпавядаюць Канстытуцыі, і няма патрэбы праверкі іх на адпаведнасьць Асноўнаму закону й міжнароднаму заканадаўству.

Між тым, дэпутат піша:

«Што тычыцца недакладнасьці тэрміналёгіі, на якую вы ўказваеце ў звароце, то дадзеная акалічнасьць ніяк не ўплывае на канстытуцыйнасьць нормы, і можа быць ліквідаваная падчас законатворчай дзейнасьці – ў красавіку 2012 года плянуецца ўнясеньне ў Палату прадстаўнікоў праэкту закону «Аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у КаАП і ПВКаАП».

Нагадаем, з падобнай ініцыятывай апазыцыянэры зьвярталіся таксама ў Адміністрацыю прэзыдэнта, Вярхоўны суд і Савет Рэспублікі.

Вярхоўны суд прыйшоўшы да высновы, што «падставаў для ўзбуджэньня ў Канстытуцыйным судзе вытворчасьці па праверцы адміністратыўнага заканадаўства на адпаведнасьць Канстытуцыі няма». Такі ж адказ атрымалі заяўнікі і з Пастаяннай камісыі Савета Рэспублікі па заканадаўстве й дзяржаўным будаўніцтве. Адміністрацыя прэзыдэнта, куды таксама зьвярталіся з прапановамі апазыцыянэры, не разьбіралася дэталёва ў справе, а абмежавалася тлумачэньнем закону «Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў».

У сваёй заяве ў дзяржаўныя структуры актывісты прыводзілі факты неадпаведнасьці нормаў ПВКаАП Канстытуцыі і міжнароднаму заканадаўству. Яны зьвярталі ўвагу, што калі былі затрыманы 7 і 8 кастрычніку міліцыяй па абвінавачваньні ў зьдзяйсьненьні правапарушэньня, то былі адразу зьмешчаныя ў ІЧУ. Праз двое сутак суд прызнаў іх вінаватымі ў правапарушэньні й пакараў штрафам.

Апазыцыянэры заўважалі, што адміністратыўнае затрыманьне зьяўляецца правам, а не абавязкам супрацоўнікаў міліцыі, адпаведна, норма закону «могуць быць затрыманымі» у дадзеным выпадку была выкарыстаная зыходзячы толькі з суб’ектыўнага меркаваньня супрацоўнікаў міліцыі.

На думку заяўнікоў, норма закону «фізычная асоба, зьдзейсьніўшая правапарушэньне» ня мае легальнага тлумачэньня заканадаўцы. Важна адзначыць, што артыкул 8.4 ПВКаАП у частцы зьместу тэрміну «асоба, зьдзейсьніўшая правапарушэньне», супярэчыць прэзумпцыі невінаватасьці, устаноўленай артыкулам 2.7 ПВКаАП.

«Лічым, што пералічаныя калізыі адміністратыўнага заканадаўства на практыцы прывялі да парушэньня нашага права на свабоду й асабістую недатыкальнасьць», – падкрэслівалі апазыцыянэры. Яны лічаць, што пазасудовы арышт альбо адміністратыўнае затрыманьне ў вачах аб’ектыўнага назіральніка павінны быць разумнымі й неабходнымі ў канкрэтных абставінах, і не супярэчыць праву на свабоду кожнага, асабістую недатыкальнасьць і прэзумпцыю невінаватасьці.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Парламент признал нормы административного законодательства конституционными, но «неточность терминологии» обещает исправить

Гомельские оппозиционеры Владимир Кацора и Владимир Непомнящих получили ответ из Палаты представителей Национального собрания на своё заявление, суть которой в том, чтобы парламент инициировал перед Конституционным судом предложение о приведении в соответствие статье 25 Конституции и статье 9 Международного пакта о гражданских и политических правах норм статьи 8.4 Процессуально-исполнительного кодекса об административных правонарушениях (ПИКоАП).

Председатель постоянной комиссии парламента Николай Самосейко доводить в ответе, что нормы ПИКоАП соответствуют Конституции, и нет необходимости проверки их на соответствие Основному закону и международному законодательству.

Между тем, депутат пишет: «Что касается неточности терминологии, на которую вы указывайте в обращении, то данное обстоятельство никак не влияет на конституционность нормы, и может быть ликвидировано в ходе законотворческой деятельности – в апреле 2012 года планируется внесение в Палату представителей проекта закона« О внесении изменений и дополнений в КоАП и ПИКоАП».

Напомним, с подобной инициативой оппозиционеры обращались также в Администрацию президента, Верховный суд и Совет Республики.

Верховный суд пришел к выводу, что «оснований для возбуждения в Конституционном суде производства по проверке административного законодательства на соответствие Конституции нет». Такой же ответ получили заявители и с Постоянной комиссии Совета Республики по законодательству и государственному строительству. Администрация президента, куда также обращались с предложениями оппозиционеры, не разбиралась детально в деле, а ограничилось толкованием закона «Об обращениях граждан и юридических лиц».

В своем заявлении в государственные структуры активисты приводили факты несоответствия норм ПИКоАП Конституции и международному законодательству. Они обращали внимание, что когда были задержаны 7 и 8 октября милицией по обвинению в совершении правонарушения, то были сразу помещены в ИВС. Через двое суток суд признал их виновными в правонарушении и наказал штрафом.
Оппозиционеры замечали, что административное задержание является правом, а не обязанностью сотрудников милиции, соответственно, норма закона «могут быть задержаны» в данном случае была использована исходя только из субъективного мнения сотрудников милиции.

По мнению заявителей, норма закона «физическое лицо, совершив правонарушение» не имеет легального толкования законодателя. Важно отметить, что статья 8.4 ПИКоАП в части содержания термина “лицо, совершив правонарушение», противоречит презумпции невиновности, установленной статьей 2.7 ПИКоАП.

«Считаем, что перечисленные коллизии административного законодательства на практике привели к нарушению нашего права на свободу и личную неприкосновенность», – подчеркивали оппозиционеры. Они считают, что внесудебный арест либо административное задержание в глазах объективного наблюдателя должны быть разумными и необходимыми в конкретных обстоятельствах, и не противоречит праву на свободу каждого, личную неприкосновенность и презумпцию невиновности.

ДАДАТКІ:

Зьміцер Літвінаў
Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

One thought on “Парлямэнт прызнаў нормы адміністратыўнага заканадаўства канстытуцыйнымі, але «недакладнасьць тэрміналёгіі» абяцае выправіць”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>