27 лютага гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны ды Леанід Судаленка накіравалі скаргу ў Камітэт па правах чалавеку ААН. Заяўнікі лічаць, што іхныя правы на свабоду мірных сходаў і выказваньне меркаваньняў, прадугледжаныя артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, былі парушаныя беларускімі ўладамі.
22 лістапада 2010 году Анатоль Паплаўны й Леанід Судаленка зьвярнуліся ў Гомельскі гарвыканкам за дазволам на правядзеньне пікету, прымеркаванага да Дня правоў чалавека. Гарадзкія ўлады масавае мерапрыемства не дазволілі. Усе суды – раённы, абласны, Вярхоўны, дзе абскарджвалі дадзенае рашэньне праваабаронцы, сталі на бок уладаў.
У скарзе ў Камітэт па правах чалавеку ААН заяўнікі зьвяртаюць увагу, што ў амаль 500-тысячным горадзе Гомелі ўлады вызначылі толькі адно месца для правядзеньня пікетаў і мітынгаў, а за правядзеньне мірных сходаў грамадзяне, згодна рашэньню гарвыканкаму, павінны яшчэ й заплаціць — міліцыі, хуткай дапамозе ды камунальным службам.
Анатоль Паплаўны й Леанід Судаленка лічаць, што Рэспубліка Беларусь не выконвае свае міжнародныя абавязкі, паколькі нацыянальны закон «Аб масавых мерапрыемствах» утрымлівае двухсэнсоўныя й расплыўчатыя нормы, якія могуць тлумачыцца й тлумачацца па-рознаму.
Леанід Судаленка й Анатоль Паплаўны просяць Камітэт ААН устанавіць факт парушэньня правоў грамадзянаў з боку дзяржавы й параіць беларускаму ўраду прывесьці закон «Аб масавых мерапрыемствах» у адпаведнасьць зь міжнароднымі абавязкамі.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Гомельчане жалуются в Комитет по правам человека ООН на нарушение свободы мирных собраний
27 февраля гомельские правозащитники Анатолий Поплавный и Леонид Судаленко направили жалобу в Комитет по правам человека ООН. Заявители считают, что их права на свободу мирных собраний и выражение мнений, предусмотренные статьями 19 и 21 Международного пакта о гражданских и политических правах, были нарушены белорусскими властями.
22 ноября 2010 года Анатолий Поплавный и Леонид Судаленко обратились в Гомельский горисполком за разрешением на проведение пикета, приуроченного ко Дню прав человека. Городские власти массовое мероприятие не разрешили. Все суды – районный, областной, Верховный, где обжаловали данное решение правозащитники, стали на сторону властей.
В жалобе в Комитет по правам человека ООН заявители обращают внимание, что в почти 500-тысячном городе Гомеле власти определили только одно место для проведения пикетов и митингов, а за проведение мирных собраний граждане, согласно решению горисполкома, должны еще и заплатить – милиции, скорой помощи и коммунальным службам.
Анатолий Поплавный и Леонид Судаленко считают, что РБ не выполняет свои международные обязательства, поскольку национальный закон «О массовых мероприятиях» содержит двусмысленные и расплывчатые нормы, которые могут трактоваться и трактуются по-разному.
Леонид Судаленко и Анатолий Поплавный просят Комитет ООН установить факт нарушения прав граждан со стороны государства и посоветовать белорусскому правительству привести закон «О массовых мероприятиях» в соответствие с международным обязательством.
Зьміцер Літвінаў
Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Фота: Ales’ (Lic’viny-INFA)
Цэтлікі: ААН, Анатоль Паплаўны, Гомель, звароты, Леанід Судаленка