2012 28/02

Ігар Случак, Гомель

Ігар Случак, Гомель

Жыхар Гомеля Ігар Случак паўторна зьвярнуўся са скаргаю да старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы. Гамяльчук ужо зьвяртаўся да старшыні ВС, але атрымаў адказ ад ягонага намесьніка, таму яшчэ раз напісаў непасрэдна Валянціну Сукалу. Грамадзкі актывіст ужо на працягу шасьці месяцаў абскарджвае ў судах адміністрацыйны арышт, які атрымаў нібыта за зьдзяйсьненьне дробнага хуліганства (брудная лаянка).

«Улічваючы, што, на мой погляд, ваш намесьнік разглядзеў маю скаргу павярхоўна, улічваючы ейны вялікі аб’ем, складанасьць і заблытанасьць фактаў, з усёй павагай прашу разглядзець дадзеную скаргу яшчэ раз, грунтоўна й справядліва», – піша ў скарзе Ігар Случак.

Ён быў затрыманы міліцыяй у канцы жніўня, абвінавачаны ў бруднай лаянцы, за што атрымаў арышт на трое сутак. Дадзеную пастанову суда актывіст лічыць несправядлівай і сьцвярджае, што не зьдзяйсьняў дадзенага правапарушэньня. Абвінавачваньне яго грунтавалася на паказаньнях нейкага сьведкі, жыхара Гомеля Сяргея Замая, і міліцыянтаў, якія толькі пацьвердзілі, што дадзены сьведка зьвярнуўся да іх са скаргай на тое, што яго штурхнулі на вуліцы й брудна аблаялі. Ігар Случак у скарзе даводзіць, што паказаньні сьведак былі блытанымі й супярэчлівымі, а асоба сьведкі Сяргея Замая не выклікае даверу. Зь месца працы дадзенага сьведкі быў атрыманы дакумэнт, што на момант зьдзяйсьненьня правапарушэньня Сяргей Замай знаходзіўся на працы. Дарэчы, у час абскарджваньня рашэньня суду кіраўніцтва лякаматыўнага дэпо, дзе працуе сьведка, дало суду іншую даведку: маўляў, першы раз памыліліся.

«Дарэчы, як можна з упэўненасьцю сьцьвярджаць, што зьвесткі, зьмешчаныя ў даведцы, выдадзенай 13 кастрычніка, зьяўляюцца няправільнымі, а зьвесткі, выдадзеныя тым жа дэпо ужо ў студзені 2012 году – правільнымі? Судзьдзя без ценю сумненьняў стаў на бок фактаў, найбольш зручных абвінавачваньню, хоць тут бачны канфлікт інтарэсаў намесьніка начальніка лякаматыўнага дэпо й начальніка дадзенага прадпрыемства, і прадстаўленыя імі даведкі ў любым выпадку могуць вызваць у суда абгрунтаванае сумненьне, якое павінна па законе трактавацца накарысьць абвінавачваемага, у дадзеным выпадку – мяне. Узьнікае абгрунтаванае сумненьне ў тым, што зьвесткі, прадстаўленыя ў паўторнай даведцы, былі зфальсыфікаваныя з мэтай не дапусьціць адмены пастановы суду, а таксама ў будучым забясьпечыць бясьпеку асобаў, якія маюць дачыненьне да майго арышту. Гэта тычыцца, як супрацоўнікаў міліцыі, гэтак і судзьдзяў. Прызнаньне памылак у такой па сутнасьці дробнай справе магло сапсаваць ім кар’еру й статыстыку», – выказвае сваё меркаваньне ў скарзе Ігар Случак.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Игорь Случак просит председателя Верховного суда еще раз и справедливо рассмотреть его жалобу

Житель Гомеля Игорь Случак повторно обратился с жалобой к председателю Верховного суда Валентину Сукало. Гомельчанин уже обращался к председателю ВС, но получил ответ от его заместителя, поэтому ещё раз написал непосредственно Валентину Сукало. Общественный активист уже в течение шести месяцев обжалует в судах административный арест, который получил якобы за совершение мелкого хулиганства (грязное ругательство).

«Учитывая, что, на мой взгляд, ваш заместитель рассмотрел мою жалобу поверхностно, учитывая её большой объём, сложность и запутанность фактов, со всем уважением прошу рассмотреть данную жалобу ещё раз, основательно и справедливо», – пишет в жалобе Игорь Случак.

Он был задержан милицией в конце августа, обвиненный в грязной брани, за что получил арест на трое суток. Данное постановление суда активист считает несправедливым и утверждает, что не совершал данного правонарушения. Обвинение его основывалась на показаниях кого-то свидетеля, жителя Гомеля Сергея Замая, и милиционеров, которые только подтвердили, что данный свидетель обратился к ним с жалобой на то, что его толкнули на улице и грязно обругали. Игорь Случак в жалобе доказывает, что показания свидетелей были сбивчивыми и противоречивыми, а личность свидетеля Сергея Замая не вызывает доверия. С места работы данного свидетеля был получен документ, что на момент совершения правонарушения Сергей Замай находился на работе. Кстати, во время обжалования решения суда руководство локомотивного депо, где работает свидетель, дало суду иную справку: мол, первый раз ошиблись.

«Кстати, как можно с уверенностью утверждать, что сведения, содержащиеся в справке, выданной 13 октября, являются неправильными, а сведения, выданные тем же депо уже в январе 2012 года – правильными? Судья без тени сомнений стал на сторону фактов, наиболее удобных обвинению, хотя здесь виден конфликт интересов заместителя начальника локомотивного депо и начальника данного предприятия, и представленные ими справки в любом случае могут вызвать у суда обоснованное сомнение, которое должно по закону трактоваться в пользу обвиняемого, в данном случае – меня. Возникает обоснованное сомнение в том, что сведения, представленные в повторной справке, были сфальсифицированы с целью не допустить отмены постановления суда, а также в будущем обеспечить безопасность лиц, имеющих отношение к моему аресту. Это касается как сотрудников милиции, так и судей. Признание ошибок в такой по сути малом деле могло испортить им карьеру и статистику», – высказывает свое мнение в жалобе Игорь Случак.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>