2012 29/02
ііі

Дэпутаты павінны заняцца праблемай забароны масавых мерапрыемстваў у горадзе. Так лічыць мясцовы актывіст Уладзімер Шыла, чарговых пяць заяваў на правядзеньне масавых мерапрыемстваў якога зноў не ўхваліў Салігорскі выканкам.

Мерапрыемствы мусілі адбыцца напрыканцы лютага, але нібыта з-за адсутнасьці абавязацельства ў пісьмовай форме па арганізацыі й правядзеньні масавага мерапрыемства старшыня райвыканкаму Аляксандар Рымашэўскі дазволу на іх правядзеньне ня даў.

– Увогуле сытуацыя аналягічная мінулай. Відаць, у выканкаме зьявіўся палтэргэйст, які выкрадае мае абавязальніцтвы. У прыёмнай мяне заверылі, што ў іх нічога не знікае. Проста містыка нейкая, – распавядае Уладзімер Шыла. – У кожным разе, пры падачы новых заяваў я цяпер рэгіструю кожную паперку асобна ды пакідаю сабе копію з подпісам сакратара.

Новыя тры заявы на правядзеньне вулічнага шэсьця, пікету й мітынгу ў Салігорску актывіст падаў на сярэдзіну сакавіка. На мерапрыемствах мяркуецца прыцягнуць увагу да фактаў існаваньня палітычных зьняволенных у Беларусі, запатрабаваць правядзеньня свабодных выбараў ды выказаць пратэст супраць нахабнага стаўленьня ўладаў да закону й Канстытуцыі. Зрэшты, атрымаць дазвол пасьля некалькіх дзясяткаў адмоваў Уладзімер Шыла ня надта спадзяецца:

– Відавочна, што ў нашай краіне дазвол на акцыю пратэсту зьяўляецца пытаньнем не праўным, а палітычным. Таму ідэёлягі будуць шукаць любыя зачэпкі, каб такога дазволу ня даць. А калі ня знойдуць, дык забароняць без прычыны. Думаю, прыйшоў час і Салігорскаму Савету дэпутатаў заняцца праблемай забароны пікетаў у горадзе. Хай таксама дзеляць адказнасьць разам з Аляксандрам Рымашэўскім. У рэшце, менавіта Савет мусіць прымаць рашэньні, а выканкам іх выконваць.

З словаў Уладзімера Шылы, у бліжэйшы час ён накіруе адмысловы зварот салігорскім дэпутатам з патрабаваньнем забясьпечыць рэальную магчымасьць рэалізацыі права на свабоду сходаў у Салігорску.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

К солигорским депутатам обратятся по проблеме запрета пикетов

Депутаты должны заняться проблемой запрета массовых мероприятий в городе. Так считает местный активист Владимир Шило, очередных пять заявок которого на проведение массовых мероприятий вновь не одобрил Солигорский исполком.

Мероприятия должны были состояться в конце февраля, но якобы из-за отсутствия обязательства в письменной форме по организации и проведению массового мероприятия председатель райисполкома Александр Римашевский разрешения на их проведение не дал.

– В общем ситуация аналогичная прошлой. Видимо, в исполкоме появился полтергейст, который похищает мои обязательства. В приемной меня заверили, что у них ничего не пропадает. Просто мистика какая-то, – рассказывает Владимир Шило. – В любом случае при подаче новых заявлений я теперь регистрирую каждую бумажку отдельно и оставляю себе копию с подписью секретаря.

Новые три заявления на проведение уличного шествия, пикета и митинга в Солигорске активист подал на середину марта. На мероприятиях предполагается привлечь внимание к фактам существования политических заключенных в Беларуси, потребовать проведения свободных выборов и выразить протест против наглого отношения власти к закону и Конституции. Впрочем, получить разрешение после нескольких десятков отказов Владимир Шило не слишком надеется:

– Очевидно, что в нашей стране разрешение на акцию протеста является вопросом не правовым, а политическим. Поэтому идеологи будут искать любые зацепки, чтобы такого разрешения не дать. А если не найдут, то запретят без причины. Думаю, пришло время и Солигорскому Совету депутатов заняться проблемой запрета пикетов в городе. Пусть также делят ответственность вместе с Александром Римашевским. В конце концов, именно Совет должен принимать решения, а исполком их выполнять.

По словам Владимира Шило, в ближайшее время он направит специальное обращение солигорским депутатам с требованием обеспечить реальную возможность реализации права на свободу собраний в Солигорске.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>