Не забірай жыцьцё!
2012 05/03

Толькі вызваленьне й поўная рэабілітацыя палітвязьняў, а таксама спыненьне ўсіх формаў ціску на незалежную грамадзянскую супольнасьць, паводле сябраў Рабочай групы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў, створаць магчымасьць для пераадоленьня комплекснага крызысу, у якім знаходзіцца краіна, міжнароднай ізаляцыі, і для ўхіленьня пагрозы незалежнасьці Беларусі. Адмысловая заява з гэтай нагоды была прынятая на чарговым паседжаньні Рабочай групы ў Менску.

Прадстаўнікі Асамблеі НДА абмеркавалі канфліктную сытуацыю паміж Менскам і Эўрапейскім Зьвязам пасьля пашырэньня санкцыяў у дачыненьні Беларусі й дыпляматычнага дэмаршу й канстатавалі, што менавіта антыдэмакратычная палітыка дзяржаўных уладаў прывяла да рэзкага абвастрэньня палітычнага канфлікту афіцыйнага Менску з Эўрапейскім Зьвязам.

Асамблея НДА рашуча выказваецца супраць дзеяньняў дзейнага кіраўніцтва краіны, якія штораз больш аддяляюць Беларусь ад эўрапейскіх каштоўнасьцяў дэмакратыі й прывялі да каштоўнаснага ў сваёй аснове канфлікту.

“19 сьнежня 2010 году ўлады Беларусі пачалі чарговы, але беспрэцэдэнтны маштабамі наступ на асноватворныя правы і свабоды грамадзянаў. У краіне зьявіліся дзясяткі палітычных вязьняў, у тым ліку кандыдаты ў прэзыдэнты. Заклікі з боку грамадзянскай супольнасьці краіны да ўлады, гэтаксама як і захады Эўрапейскага Зьвязу распачаць дыялёг ігнараваліся рэжымам. Наадварот, улады і надалей дэманстратыўна парушалі правы чалавека, пра што яскрава сьведчаць выпадкі з кінутымі за краты праваабаронцам Алесем Бяляцкім і актывістам Сяргеем Каваленкам, – гаворыцца ў Заяве.

Паводле прадстаўнікоў Асамблеі НДА, “цяперашнія паводзіны ўладаў Беларусі, якія вынікаюць з іхняга імкненьня любой цаной захаваць існы палітычны рэжым, адсоўваюць эўрапейскую пэрспэктыву для краіны, зьнішчаюць міжнародную рэпутацыю ды эканамічную прывабнасьць дзяржавы, робяць Беларусь безабароннаю перад замахамі на яе эканамічную і палітычную незалежнасьць”.

У заяве патрабуецца “неадкладна вызваліць і юрыдычна рэабілітаваць усіх без вынятку палітычных вязьняў, а таксама спыніць рэпрэсіі любога кшталту супраць незалежнай грамадзянскай супольнасьці, палітычнай апазыцыі, незалежных мэдыяў”.

P/S

Меркаваньне па факце канфлікту беларускіх уладаў з ЭЗ і адносна прынятай Асамблеяй дэмакратычных НДА Беларусі заявы выказаў сябра Рабочай Групы, Вінцук Вячорка – гл. відэа матэрыял ТУТ.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Ассамблея НГО: действия белорусских властей привели к ценностному в своей основе конфликту между Минском и ЕС

Только освобождение и полная реабилитация политзаключённых, а также прекращение всех форм давления на независимое гражданское общество, согласно членов Рабочей группы Ассамблеи неправительственных демократических организаций, создадут возможность для преодоления комплексного кризиса, в котором находится страна, международной изоляции, и для устранения угрозы независимости Беларуси. Специальное заявление по этому поводу было принято на очередном заседании Рабочей группы в Минске.

Представители Ассамблеи НГО обсудили конфликтную ситуацию между Минском и Европейским Союзом после расширения санкций в отношении Беларуси и дипломатического демарша и констатировали, что именно антидемократическая политика государственных властей привела к резкому обострению политического конфликта официального Минска с Европейским Союзом.

Ассамблея НГО решительно высказывается против действий руководства страны, которые всё больше отдаляют Беларусь от европейских ценностей демократии и привели к ценностному в своей основе конфликту.

“19 декабря 2010 года власти Беларуси предприняли очередное, но беспрецедентное по масштабам наступление на основополагающие права и свободы граждан. В стране появились десятки политических заключенных, в том числе кандидаты в президенты. Призывы со стороны гражданского общества страны к власти, равно как и меры Европейского Союза начать диалог игнорировались режимом. Наоборот, власти и дальше демонстративно нарушали права человека, о чём ярко свидетельствуют случаи с брошенными за решётку правозащитником Алесем Беляцким и активистом Сергеем Коваленко, – говорится в Заявлении.

По словам представителей Ассамблеи НГО, “нынешнее поведение властей Беларуси, вытекающих из их стремления любой ценой сохранить существующий политический режим, отодвигают европейскую перспективу для страны, уничтожают международную репутацию и экономическую привлекательность государства, делают Беларусь беззащитной перед посягательствами на его экономическую и политическую независимость”.

В заявлении требуется “освободить и юридически реабилитировать всех без исключения политических заключенных, а также прекратить репрессии любого рода против независимого гражданского общества, политической оппозиции, независимых СМИ”.

P/S

Суждение по факту конфликта белорусских властей с ЕС и относительно принятого Ассамблеей демократических НПО Беларуси заявления высказал член Рабочей Группы, Винцук Вячорка – гл. видео материал ЗДЕСЬ.

Паводле belngo.info,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Відэа: Alvistud

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>