2012 02/03

Міжнародная назіральная місія Камітэту Міжнароднага Кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная назіральная місія Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі выступіла з заявай, у якой выказвае глыбокую занепакоенасьць сытуацыяй, якая склалася ў сувязі з прапановай з боку ўладаў Рэспублікі Беларусь кіраўніку Прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу й амбасадару Рэспублікі Польшча выехаць з краіны й наступным адкліканьнем амбасадараў астатніх дзяржаваў Эўрапейскага Зьвязу.

КМК таксама заклікае дзяржавы-ўдзельніцы АБСЭ ў бліжэйшы час выкарыстоўваць усе існуючыя магчымасьці для таго, каб дамагчыся ад уладаў Рэспублікі Беларусь вяртаньня да выкананьня раней прынятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў у сфэры чалавечага вымярэньня, павагі да стандартаў і мэханізмаў АБСЭ.

Заява № 11 “Аб сытуацыі з адкліканьнем амбасадараў дзяржаваў Эўрапейскага Зьвязу з Рэспублікі Беларусь»
Дзейнічаючы па даручэньні Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі (КМК), які аб’ядноўвае прадстаўнікоў нацыянальных і міжнародных няўрадавых арганізацыяў прасторы АБСЭ,
ажыцьцяўляючы маніторынг агульнай сытуацыі з захаваньнем фундамэнтальных правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь,
падкрэсліваючы, што правы чалавека зьяўляюцца прадметам наўпростай і законнай заклапочанасьці міжнароднай грамадзянскай супольнасьці;
заклікаючы ўлады Беларусі прытрымлівацца ўзятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў у сфэры правоў чалавека;

Міжнародная назіральная місія выказвае глыбокую занепакоенасьць сытуацыяй, якая склалася ў сувязі з прапановай з боку ўладаў Рэспублікі Беларусь кіраўніку Прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу і амбасадару Рэспублікі Польшча выехаць з краіны й наступным адкліканьнем амбасадараў астатніх дзяржаваў Эўрапейскага Зьвязу. Відавочна, што гэтыя падзеі прывядуць да паслабленьня міжнароднай прысутнасьці ў краіне й скарачэньня магчымасцяў для міжнароднага кантролю за выкананьнем Беларусьсю абавязальніцтваў у сфэры чалавечага вымярэньня, што можа спрыяць далейшаму пагаршэньню сытуацыі з правамі чалавека й вяршэнствам права.

У сувязі з гэтым Міжнародная назіральная місыя:
1. Ізноў зьвяртае ўвагу на тое, што рэкамэндацыі міжнародных інстытуцыяў па правах чалавека й вяршэнству права, у прыватнасьці, даклада Маскоўскага мэханізму АБСЭ, па-ранейшаму не выконваюцца ўладамі Беларусі;
2. Заклікае дзяржавы-ўдзельніцы АБСЭ ў бліжэйшы час выкарыстоўваць усе існуючыя магчымасьці для таго, каб дамагчыся ад уладаў Рэспублікі Беларусь вяртаньня да выкананьня раней прынятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў у сфэры чалавечага вымярэньня, павагі да стандартаў і мэханізмаў АБСЭ, а таксама аднаўленьня работы ў Рэспубліцы Беларусь офісу АБСЭ і пашырэньня ягонага мандата, роўна як і мандатаў існуючых прадстаўніцтваў іншых міжурадавых арганізацыяў (ААН і Рады Эўропы);
3. Лічыць неабходным у дадзены момант узмацніць кантроль за выкананьнем правоў чалавека ў краіне з боку амбасадаў іншых дзяржаваў, прадстаўленых у Беларусі, перш за ўсё, дзяржаваў-удзельніцаў АБСЭ, якія прынялі на сябе ў адпаведнасьці з Заключным Гэльсынскім актам абавязальніцтва ажыццяўляць міжнароднае назіраньне за сытуацыяй у сфэры чалавечага вымярэньня;
4. Зьвяртаецца да няўрадавых арганізацыяў рэгіёну АБСЭ з заклікам аказаць максымальна магчымую падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці й праваабаронцам, роўна як і міжнародным арганізацыям, якія прыкладаюць намаганьні па прасоўваньні й абароне правоў чалавека ў Беларусі, а таксама павялічваць сваю ўласную прысутнасьць у краіне.

29 лютага 2012

Кіраўнік Місіі
Андрэй Юраў

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>