2011 20/06

17 чэрвеня на 17-й сесіі Рады ААН па правах чалавека большасьцю галасоў (21 “за” пры 5 “супраць” і 19 “ўстрымаліся”) была прынятая рэзалюцыя аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Рэзалюцыя, высунутая дэлегацыяй Эўрапейскага Зьвязу, была падтрыманая Канадай, Нарвэгіяй, ЗША, Швэйцарыяй, Паўднёвай Карэяй, Японіяй, большасьцю лацінаамэрыканскіх краінаў – сябраў Рады, а таксама дэлегацыямі Габону, Замбіі, Іарданіі, Маўрыкіі, Мальдываў ды Уругваю. Супраць прыняцьця мераў у дачыненьні да Беларусі прагаласавалі ўсяго 5 краінаў: Кітай, Куба, Расея, Нігерыя й Эквадор.

Рада ў сваёй рэзалюцыі асудзіла дзеяньні ўладаў Беларусі па дэстабілізацыі сытуацыі з правамі чалавека на працягу апошніх паўгады й заклікала спыніць палітычна матываваны перасьлед лідэраў апазыцыі й прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, выконваць міжнародныя стандарты ў галіне забесьпячэньня справядлівага й бесстароньняга правасудзьдзя, вызваліць усіх палітычных зьняволеных, правесьці дбайнае незалежнае разсьледваньне неабгрунтаванага й непрапарцыйнага прымяненьня сілы да ўдзельнікаў акцыі 19 сьнежня 2010 году, а таксама фактаў прымяненьня катаваньняў. Акрамя таго, дакумэнт зьмяшчае патрабаваньне паважаць свабоду выказваньня меркаваньня, асацыяцыяў і мірных сходаў, выконваць міжнародныя абавязальніцтвы ў рамках АБСЭ ды дапусьціць прысутнасьць АБСЭ на тэрыторыю Беларусі.

Алесь ЛЕТА
,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

One thought on “Рада ААН па правах чалавека вызначыла мэханізмы маніторынгу й кантролю за сытуацыяй у Беларусі”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>