2012 06/03

Сяргей Лісічонак, Менск

Асамблея дэмакратычных НДА Беларусі выступае супраць арт. 193.1 Крымінальнага Кодэксу Беларусі й абмежаваньня права на свабоду асацыяцыяў для грамадзянаў Беларусі.

Арт. 193-1 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь прадугледжвае адказнасьць да 2 год пазбаўленьня волі за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі (!) …

Асамблея НДА Беларусі, якая вымушана зарэгістраваная за межамі краіны, сёньня налічвае 302 грамадзкія арганізацыі ды ініцыятывы. Усе яны салідарна выступаюць за адмену ганебнага й бязглуздага артыкулу, згодна зь якім любы грамадзкі актывіст на стадыі функцыяваньня грамадзянскай ініцыятывы ўжо падпадае пад дзейнасьць дадзенай рэпрэсыўнай нормы й можа перасьледвацца па законе з пагрозаю быць прыцягнутым да пазбаўленьня волі.

Дадзенае абмежаваньне права на свабоду асацыяцыяў супярэчыць нормам Канстытуцыі (арт. 36) і Міжнародным абавязальніцтвам Беларусі (арт. 22 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах). Экспэрты міжнароднага права правоў чалавека Венэцыянскай Камісыі Рады Эўропы разглядаюць дадзены артыкул абсалютна не прыймальным і адзначаюць безумоўную неабходнасьць ягонай найхутчэйшай адмены.

Ня гледзячы на гэта артыкул працягвае існаваць і служыць тормазам на шляху разьвіцьця грамадзянскай супольнасцьі, інструмэнтам для палітычнага перасьледу, дыскрымінацыі па пытаньнях веры, свабоды сумленьня й перакананьняў, выказваньня думак грамадзянамі Беларусі.

Aляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, сябра Рабочай Групы Асамблеі дэмакратычных НДА Беларусі адзначае:

– Грамадзяне Беларусі не павінны быць абмежаванымі ў тых правах, якімі валодаюць грамадзяне іншых эўрапейскіх краінаў. Тым больш, што гэтыя правы гарантаваныя Канстытуцыяй краіны й Міжнародным Пактам!

І для гэтага трэба толькі адно – каб Асноўны Закон у краіне дзейнічаў, а міжнародныя абавязальніцтвы ў галіне грамадзянскіх і палітычных правоў выконваліся безумоўна, як таго патрабуе Венская Канвэнцыя “Аб праве міжнародных дамоваў” і нормы адпаведнага нацыянальнага закону.

Сапраўды, артыкул 22 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП), а таксама арт. 36 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – гарантуюць дадзенае права, якое зьяўляецца базавым і неад’емным у шэрагу агульна прызнаных міжнародных стандартаў права для краінаў-падпісантаў Пакту, сябраў ААН.

Дыскрымінацыйны стан на тэрыторыі Беларусі — cьведчаньне непавагі да неад’емных правоў кожнага грамадзяніна, да паўнамоцтваў народу Беларусі ў цэлым! Гэта відавочны доказ таго, што дзейсны ў краіне палітычны рэжым цалкам ігнаруе канстытуцыйную законнасьць і абсалютна неправамерна падмяняе яе супярэчнымі Канстытуцыі нарматыўнымі актамі, ідэалягічнай мэтазгоднасьцю й працуе дзеля захаваньня адміністрацыйна-каманднай іерархіі “вэртыкалі ўлады”.

Рэжым ня проста падмяняе сабою канстытуцыйную законнасьць, ён фактычна дзейнічае па-за межамі Канстытуцыйнага поля й міжнародных дамоваў у галіне правоў чалавека, скіроўвае ўсе рэсурсы адміністрацыйна-каманднага апарату й дзяржавы на ўтрыманьне не канстытуцыйнага, але антыканстытуцыйнага ладу ў краіне.

Пазыцыя сябра РГ Асамблеі дэмакратычных НДА Беларусі, Сяргея Лісічонка па праблеме існаваньня ў беларускім заканадаўстве арт. 193.1 КК Беларусі прыведзена ТУТ – гл. ВІДЭА.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Асамблея дэмакратычных НДА Беларусі – супраць арт. 193.1 …

Ассамблея демократических НПО Беларуси выступает против ст. 193.1 Уголовного Кодекса Беларуси и ограничения права на свободу ассоциаций для граждан Беларуси.

Ст. 193-1 Уголовного Кодекса Республики Беларусь предусматривает ответственность до 2 лет лишения свободы за деятельность от имени незарегистрированной организации (!) …

Ассамблея НГО Беларуси, которая вынуждена зарегистрирована за пределами страны, сегодня насчитывает 302 общественные организации и инициативы. Все они солидарно выступают за отмену постыдной и бессмысленной статьи, согласно которой любой общественный активист на стадии функционирования гражданской инициативы уже подпадает под деятельность данной репрессивной нормы и может преследоваться по закону с угрозой быть привлеченным к лишению свободы.

Данное ограничение права на свободу ассоциаций противоречит нормам Конституции (ст. 36) и Международным обязательствам Беларуси (ст. 22 Международного Пакта о гражданских и политических правах). Эксперты международного права Венецианской Комиссии Совета Европы рассматривают данную статью абсолютно не приемлемой и отмечают безусловную необходимость её скорейшей отмены.

Несмотря на это статья продолжает существовать и служит тормозом на пути развития гражданского сообщества, инструментом для политического преследования, дискриминации по вопросам веры, свободы совести и убеждений, выражения убеждений гражданами Беларуси.

Алексей Лапицкий, член Рабочей Группы Ассамблеи дэмократических НГО Беларуси отмечает:

– Граждане Беларуси не должны быть ограничены в тех правах, которыми обладают граждане других европейских стран. Тем более, что эти права гарантированы Конституцией страны и Международным Пактом!

И для этого нужно только одно – чтобы Основной Закон в стране действовал, а международные обязательства в области гражданских и политических прав выполнялись безоговорочно, как того требует Венская Конвенция «О праве международных договоров» и нормы соответствующего национального закона.

Действительно, статья 22 Международного Пакта о гражданских и политических правах (МПГиПП), а также ст. 36 Конституции Республики Беларусь – гарантируют данное право, которое является базовым и неотъемлемым в ряду общепризнанных международных стандартов права для стран-подписантов Пакта, членов ООН.

Дискриминационное положение на территории Беларуси – свидетельство неуважения к неотъемлемых правам каждого гражданина, к полномочиям народа Беларуси в целом! Это очевидное доказательство того, что действующий в стране политический режим полностью игнорирует конституционную законность и абсолютно неправомерно подменяет её противоречащими Конституции нормативными актами, идеологической целесообразностью и работает ради сохранения административно-командной иерархии “вертикали власти”.

Режим не просто подменяет собой конституционную законность, он фактически действует за пределами Конституционного поля и международных договоров в области прав человека, направляет все ресурсы административно-командного аппарата и государства на удержание не конституционного, но антиконституционного строя в стране.

Позиция члена РГ Ассамблеи демократических НПО Беларуси, Сергея Лисичонка по проблеме существования в белорусском законодательстве ст. 193.1 УК Беларуси приводится здесь – гл. ВИДЕО.

Паводле Alvistud,
Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>