2012 07/03

Палітзьняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі даслаў родным і сябрам першыя паштоўкі з Бабруйскай папраўчай калёніі, дзе ён знаходзіцца з 28 лютага. Пакуль ён зьмешчаны ў карантын на два тыдні.

Алесь піша пра тое, што нарэшце змог убачыць далягляды, паколькі пад час працяглага знаходжаньня ў СІЗА ў Менску й Жодзіне ён быў пазбаўлены такой магчымасьці. Як вядома, доўгае знаходжаньне ў абмежаванай прасторы, на жаль, пазбаўляе трэніроўкі мышцаў вачэй, што негатыўна сказваецца на зроку.
У Бабруйскай папраўчай калёніі №2 старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” мусіць адбываць пакараньне паводле прысуду суда Першамайскага раёну Менску – амаль чатыры гады пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Сем месяцаў ад часу затрыманьня ён ужо правёў у СІЗА.

Пра ўмовы ўтрыманьня праваабаронцы казаць яшчэ рана, але паводле Крымінальна- выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, які рэглямэнтуе правы асуджаных, Бяляцкі будзе мець магчымасьць “штомесяц расходваць на набыцьцё прадуктаў харчаваньня й прадметаў першай неабходнасьці грашовыя сродкі, якія маюцца на асабовых рахунках, у памеры пяці базавых велічыняў (175 тысячаў рублёў)”.

Таксама Бяляцкі будзе мець права на тры кароткатэрміновыя (да чатырох гадзінаў) і два доўгатэрміновыя (да трох сутак) спатканьні на працягу года. Сваякі могуць перадаваць яму тры пасылкі альбо перадачы й дзьве бандэролі на працягу года.

Аднак па рашэньні адміністрацыі калёніі, асуджаным, якіх перавялі за добрыя паказчыкі на палепшаныя ўмовы ўтрыманьня, дадаткова дазваляецца расходваць на набыцьцё прадуктаў харчаваньня й прадметаў першай неабходнасьці яшчэ тры базавыя велічыні, па два дадатковыя (кароткія й працяглыя) спатканьні й дзьве пасылкі альбо перадачы цягам года.

Зразумела, што за парушэньне рэжыму адбываньня пакараньня нават гэтыя магчымасьці могуць быць абмежаваныя па рашэньні адміністрацыі выпраўленчай установы.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Что ждет Алеся Беляцкого в Бобруйской колонии

Политзаключенный правозащитник Алесь Беляцкий прислал родным и друзьям первые открытки с Бобруйской исправительной колонии, где он находится с 28 февраля. Пока он помещён в карантин на две недели.

Алесь пишет о том, что наконец смог увидеть перспективы, поскольку во время длительного пребывания в СИЗО в Минске и Жодино он был лишен такой возможности. Как известно, длительное пребывание в ограниченном пространстве, к сожалению, лишает тренировки глазные мышцы, что негативно сказывается на зрении.

В Бобруйской исправительной колонии № 2 председатель Правозащитного центра “Весна” должен отбывать наказание по приговору суда Первомайского района Минска – почти четыре года лишения свободы в условиях усиленного режима. Семь месяцев со времени задержания он уже провел в СИЗО.

Об условиях содержания правозащитника говорить ещё рано, но согласно Уголовно-исполнительного кодекса Республики Беларусь, регламентирующего права осужденных, Беляцкий будет иметь возможность «ежемесячно расходовать на приобретение продуктов питания и предметов первой необходимости денежные средства, имеющиеся на лицевых счетах, в размере пяти базовых величин (175 тысяч рублей)».

Также Беляцкий будет иметь право на три краткосрочные (до четырех часов) и два долгосрочные (до трех суток) свидания в течение года. Родственники могут передавать ему три посылки или передачи и две бандероли в течение года.

Однако по решению администрации колонии, осужденным, которых перевели за хорошие показатели на улучшенные условия содержания, дополнительно разрешается расходовать на приобретение продуктов питания и предметов первой необходимости ещё три базовые величины, по два дополнительных (короткие и длительные) свидания и две посылки или передачи в течение года.

Понятно, что за нарушение режима отбывания наказания даже эти возможности могут быть ограничены по решению администрации исправительного учреждения.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-bу.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>