Не забірай жыцьцё!
2012 17/03

Тамара Сідарэнка, Менск

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дарэчы нагадаць пра тое, як бы мы павінны былі жыць, калі б асноўны Закон краіны ды іншыя заканадаўчыя акты – выконваліся. Сытуацыя апошніх дзён, калі шэраг асобаў пры выезьдзе зь Беларусі даведаліся аб абмежаваньні іхнага права на выезд непасрэдна на мяжы, не павінна (па законе) існаваць у прынцыпе.

Пытаньні абмежаваньня выезду ды ўезду рэгулююцца Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 верасьня 2009 г. “Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзянаў Рэспублікі Беларусь”(далей-Закон).
Артыкул 7 Закону (“Падставы для часовага абмежаваньня права грамадзянаў на выезд з Рэспублікі Беларусь”) зьмяшчае вычарпальны пералік такіх абмежаваньняў.

Нядаўна (Законам Рэспублікі Беларусь ад 25 лістападу 2011 г. “Аб унясеньні дапаўненьняў у некаторыя Законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь) артыкул 7 зьведаў некаторыя зьмены і, у прыватнасьці, дапоўнены яшчэ адной падставай (дзявятай па ліку): “калі грамадзянін знаходзіцца на прафіляктычным уліку ў ворганах дзяржаўнай бясьпекі” .

Аднак і ў гэтым выпадку грамадзянін павінен быць апавешчаны пра гэта не пазьней аднаго дня з даты прыняцьця рашэньня аб пастаноўцы на такі ўлік. Пры гэтым грамадзянам, пастаўленым на ўлік, у вуснай ці пісьмовай форме растлумачваюцца іхныя правы й абавязкі. Грамадзянін мае права ведаць падставы й праўныя наступствы ўжываньня да яго мераў агульнай і індывідуальнай прафіляктыкі правапарушэньняў, знаёміцца ​​з матэрыяламі заведзеных у дачыненьні да яго прафіляктычных справаў, мае права абскардзіць дзеяньні суб’ектаў прафіляктыкі правапарушэньняў вышэйстаячым ворганам (службовым асобам), пракурору альбо ў судзе.

Усе іншыя падставы для абмежаваньня права на выезд такія, што грамадзянін ня можа ня ведаць аб прынятым рашэньні: ён альбо ў абавязковым парадку павінен быць апавешчаны, альбо характар ​​ягоных праваадносінаў з дзяржворганам такі, што грамадзянін дасьведчаны аб гэтым абмежаваньні. Напрыклад, калі ён зьяўляецца падазраваным ці абвінавачваным па крымінальнай справе, калі яму прад’яўлены грамадзянскі зыск у судзе, калі за ім устаноўлены прэвентыўны нагляд, то ў сілу патрабаваньняў нормаў крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, грамадзянска-працэсуальнага заканадаўства асоба ведае аб такім сваім працэсуальным становішчы й прыняцьці ў дачыненьні да яго рашэньня аб абмежаваньні права на выезд.

Такім чынам, няма ніякіх законных тлумачэньняў створанаму фэнамену масавага абмежаваньня выезду грамадзянаў, якія не апавешчаныя аб прынятым у дачыненьні да іх рашэньні.

Выратаваньне тапельцаў – справа рук саміх тапельцаў.
Чамусьці ў інтэрвію службовых асобаў па дадзенай падставе прапануецца самім “невыязным” удакладняць падставы такога іхнага становішча. Нават ворганы пракуратуры не заклапаціла, што існуюць падставы для адпаведнай праверкі, бо можна канстатаваць як мінімум наяўнасьць службовай правіны ў дзеяньнях тых службовых асобаў, якія прыймалі рашэньні аб абмежаваньні права на выезд.

Ну, што ж, ратавацца самім, – таксама можна й трэба.
Напрыклад, уносіць факт абмежаваньня выезду ў Кнігу заўвагаў і прапановаў на прапускных пунктах мяжы, накіроўваць скаргу службовым асобам пагранкамітэтаў і г.д.

У адпаведнасьці з артыкулам 23 Закону грамадзяне, права на выезд якіх часова абмежаванае, маюць права на зварот у суд, а ў іншых выпадках – абскардзіць рашэньні ў парадку, устаноўленым крымінальна-працэсуальным, грамадзянскім працэсуальным альбо гаспадарчым працэсуальным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Чакаюцца судовыя працэсы …

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Что делать, если Вас не выпускают из страны

В День Конституции Республики Беларусь уместно напомнить о том, как бы мы должны были жить, если бы основной Закон страны и другие законодательные акты – соблюдались. Ситуация последних дней, когда ряд лиц при выезде из Беларуси узнали об ограничении их права на выезд непосредственно на границе, не должна (по закону) существовать в принципе.

Вопросы ограничения выезда и въезда регулируются Законом Республики Беларусь от 20 сентября 2009 г. О порядке выезда из Республики Беларусь и въезда в Республику Беларусь граждан Республики Беларусь” (далее –Закон).
Статья 7 Закона (“Основания для временного ограничения права граждан на выезд из Республики Беларусь”) содержит исчерпывающий перечень таких ограничений.

Недавно (Законом Республики Беларусь от 25 ноября 2011 г. “О внесении дополнений в некоторые Законы Республики Беларусь по вопросам выезда из Республики Беларусь и въезда в Республику Беларусь) статья 7 претерпела некоторые изменения и, в частности, дополнена еще одним основанием (девятым по счету): “если гражданин состоит на профилактическом учете в органах государственной безопасности”.

Однако и в этом случае гражданин должен быть извещен об этом не позднее одного дня с даты принятия решения о постановке на такой учет. При этом гражданам, поставленным на учет, в устной или письменной форме разъясняются их права и обязанности. Гражданин вправе знать основания и правовые последствия применяемых к нему мер общей и индивидуальной профилактики правонарушений, знакомиться с материалами заведенных в отношении него профилактических дел, вправе обжаловать действия субъектов профилактики правонарушений вышестоящим органам (должностным лицам), прокурору или суду.

Все иные основания для ограничения права на выезд таковы, что гражданин не может не знать о принятом решении: он либо в обязательном порядке должен быть извещен, либо характер его правоотношений с госорганом таков, что гражданин осведомлен об этом ограничении. Например, если он является подозреваемым или обвиняемым по уголовному делу, если ему предъявлен гражданский иск в суде, если за ним установлен превентивный надзор, то в силу требований норм уголовно-процессуального законодательства, гражданско-процессуального законодательства лицо знает о таком своем процессуальном положении и принятии в отношении него решения об ограничении права на выезд.

Таким образом, нет никаких законных объяснений возникшему феномену массового ограничения выезда граждан, которые не уведомлены о принятом в отношении них решении.

Спасение утопающих – дело рук самих утопающих.
Почему-то в интервью должностных лиц по данному поводу предлагается самим “невыездным” уточнять причины такого их положения. Даже органы прокуратуры не озаботило, что имеются основания для соответствующей проверки, ибо можно констатировать как минимум наличие должностного проступка в действиях тех должностных лиц, которые принимали решения об ограничении права на выезд.

Ну, что ж, спасаться самим, – тоже можно и нужно.
Например, вносить факт ограничения выезда в Книгу замечаний и предложений на пропускных пунктах границы, направить жалобу должностным лицам погранкомитетов и т.п.

В соответствии со статьей 23 Закона граждане, право на выезд которых временно ограничено, имеют право на обращение в суд, а в иных случаях – обжаловать решения в порядке, установленном уголовно-процессуальным, гражданским процессуальным или хозяйственным процессуальным законодательством Республики Беларусь.

Грядут судебные процессы …

Экспэрт Центру праўнай трансфармацыі
Тамара Сідарэнка

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

ФОТА: Svaboda.org

2 thoughts on “Што рабіць, калі Вас не выпускаюць з краіны”

  1. На обращение в суд право имеем, вот только что собой сейчас представляют белорусские суды, всем хорошо известно. В судах твориться такой же беспредел и беззаконие , как и во всех структурах власти. Решение суда для всех, кто подает иски, заранее предсказуемы. Если читать Конституцию РБ, статью за статьей, то становится очевидным парадоксальный факт – президент страны и все его структуры только и занимаются тем, что нарушают все статьи нашей Конституции – Основного Закона Страны.

  2. Сумна, але гэта – факт. І нават зварот грамадзяніна ў Канстытуцыйны суд, вышэйшую інстанцыю, якая мусіць сачыць за строгім выкананьнем Асноўнага Закона, застаецца ЗАКРЫТЫМ!!! Праз трохслойны “ідэалягічны фільтар” з “палаткі”, “ураду” й “прэзыдэнта” не праходзіць аніводная грамадзянская прапанова. Сапраўды, можна зрабіць заканамерную выснову, што цяперашні палітычны рэжым узурпаваў і сканцэнтраваў усю ўладу, супрацьпаставіў ейныя інтарэсы інтарэсам і неад’емным правам грамадзянаў, міжнародным абавязальніцтвам і стандартам права ў галіне правоў чалавека, Асноўнаму Закону нашай незалежнай эўрапейскай краіны … – http://by.prava-by.info/archives/8585. І тут па гэтай тэме дарэчы: http://youtu.be/Ru5vMYZxuOc

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>