Не забірай жыцьцё!
2012 15/03
...

Аналітычны агляд “Становішча адвакатаў у Рэспубліцы Беларусь пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году”

Міжнародная назіральная місыя падрыхтавала чарговую сыстэматызаваную падборку фактаў і аналіз сытуацыі з умяшальніцтвам уладаў у дзейнасьць адвакатаў у Рэспубліцы Беларусь, пачынаючы з прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году, якія адзначыліся рэзкім пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў краіне, і да 19 сьнежня 2011 году.

Агляд створаны па выніках пастаяннага маніторынгу сытуацыі й зьяўляецца абагульненьнем раней выдадзеных аналітычных запісак Місыі па гэтай тэматыцы.

Матэрыялы агляду сабраныя з адкрытых крыніцаў, у першую чаргу з СМІ, а таксама паведамленьняў ад саміх адвакатаў. Істотную дапамогу ў падборы фактаў таксама аказалі партнэрскія праваабарончыя арганізацыі Беларусі, у прыватнасьці, асьветніцкая ўстанова “Цэнтар праўнай трансфармацыі”, Рэспубліканскае праваабарончае грамадзкае аб’яднаньне “Беларускі Гэльсынскі Камітэт” і Праваабарончы цэнтар “Вясна”.

Прадметам дадзенай аналітычнай запіскі зьяўляецца аналіз праблематыкі забесьпячэньня свабоды дзейнасьці адвакатаў і адвакацкіх супольнасьцяў за названы пэрыяд, а таксама ўплыў сытуацыі, якая склалася, на бесперашкодную рэалізацыю права на праўную абарону ў Рэспубліцы Беларусь, у першую чаргу абвінавачанымі ў сувязі з падзеямі 19 сьнежня 2010 году.

У дакуменце адлюстраваныя аспэкты забесьпячэньня свабоды дзейнасьці адвакатаў у Рэспубліцы Беларусь у сувязі са зьменай працэдуры атрыманьня адвакацкай ліцэнзыі, а таксама ўвядзеньнем Міністэрствам юстыцыі Правілаў прафэсыйнай этыкі адвакатаў; перашкоды ў ажыцьцяўленьні адвакацкае дзейнасьці й наўпроставы ўціск на адвакатаў і адвакацкую супольнасьць, а таксама міжнародная рэакцыя ды задзейнічаныя міжнародныя мэханізмы забесьпячэньня свабоды адвакацкае дзейнасьці.

Місыя можа ў цэлым канстатаваць, што ўлады Беларусі працягваюць дэманстраваць негатоўнасьць выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы, расцэньваючы любую крытыку на свой адрас як недапушчальную ды ўжываючы санкцыі ў адносінах да неляяльных. Падзеі апошняга году прадэманстравалі сыстэмнасьць ціску на грамадзянскую супольнасьць з боку дзяржавы, імкненьне да татальнага кантролю над ёй і вывадам усіх альтэрнатыўных і незалежных меркаваньняў за межы праўнага поля.

Дзеяньні ўладаў Рэспублікі Беларусь, у першую чаргу, Міністэрства юстыцыі могуць быць ацэненымі, як такія, што парушаюць пункт 16 Асноўных палажэньняў аб ролі адвакатаў, прынятых Кангрэсам ААН, г.зн. такія, якія перашкаджаюць ў ажыцьцяўленні адвакатамі сваёй прафэсыйнай дзейнасьці ў абставінах, свабодных ад запалохваньня, перашкодаў, турботаў і недарэчнага ўмяшальніцтва.

Ціск на адвакатаў ня толькі азначае замах на незалежнасьць адвакатуры, але й выклікае сур’ёзныя асьцярогі наконт ўзроўню абароненасьці абвінавачаных і падазраваных ад катаваньняў, жорсткага й зьневажальнага ў адносінах да чалавечай годнасьці абыходжаньня й пакараньня. Відавочна, што ў сытуацыі, якая склалася, дзяржава замест ціску на адвакатаў абавязаная была задаволіць грамадзкую цікавасьць да пытаньня аб становішчы затрыманых, а ў выніку й асуджаных па справе аб падзеях 19 сьнежня 2010 году. Дзяржава магла, напрыклад, забясьпечыць доступ незалежных назіральнікаў, якія маглі б ацаніць ступень гуманнасьці абыходжаньня з асобамі затрыманымі й тымі, якія адбываюць пакараньне, і ўзровень павагі да іхнай чалавечай годнасьці.

Важна адзначыць рэакцыю міжнароднай супольнасьці на названыя факты ўціску на адвакатаў. Аднак адэкватнага адказу, акрамя працягу ўзмацненьня ўціску на адвакацкую супольнасьць, уладамі Беларусі дадзена не было. Таксама быў узмоцнены ўціск на праваабарончыя арганізацыі, якія адстойваюць інтарэсы адвакатаў і адвакацкіх аб’яднаньняў праз прыцягненьне ўвагі міжнародных структураў і арганізацыяў, у прыватнасьці, Спэцыяльнага дакладчыка ААН па пытаньні незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў.

Рэкамэндацыі міжнародных арганізацыяў, у тым ліку Міжнароднай назіральнай місыі, адрасаваныя ўладам Беларусі, якія рэгулярна ім накіроўваюцца, не былі запатрабаваныя й не выконваюцца.

У аналітычнай запісцы сфармуляваныя рэкамэндацыі Місыі Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь, прафэсыйным супольнасьцям і юрыстам іншых краінаў, Спэцыяльнаму дакладчыку ААН па пытаньнях незалежнасьці судзьдзяў і юрыстаў.

Аналітычная даведка будзе накіраваная:

Уладам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку праваахоўным ворганам, Міністэрству юстыцыі, а таксама Спэцыяльнаму дакладчыку ААН па пытаньні незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў, міжурадавым арганізацыям і міжнародным адвакацкім аб’яднаньням.

ДАДАТАК:
тэкст аналітычнага агляду (рас.).


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Международная наблюдательная миссия подготовила обзор о положении адвокатов в Беларуси

Аналитический обзор «Положение адвокатов в Республике Беларусь после президентских выборов 19 декабря 2010 года»

Международная наблюдательная миссия подготовила очередную систематизированную подборку фактов и анализ ситуации с вмешательством властей в деятельность адвокатов в Республике Беларусь начиная с президентских выборов 19 декабря 2010 года, ознаменовавших резкое ухудшение ситуации с правами человека в стране, и до 19 декабря 2011 года. Обзор создан по итогам постоянного мониторинга ситуации и является обобщением ранее выпускавшихся аналитических записок Миссии по этой тематике.

Материалы обзора собраны из открытых источников, в первую очередь из СМИ, а также сообщений от самих адвокатов. Существенная помощь в подборе фактов также была оказана партнерскими правозащитными организациями Беларуси, в частности, Просветительским учреждением «Центр правовой трансформации», Республиканским правозащитным общественным объединением «Белорусский Хельсинкский Комитет» и Правозащитным центром «Весна».

Предметом данной аналитической справки является анализ проблематики обеспечения свободы деятельности адвокатов и адвокатских сообществ за указанный период, а также влияние сложившейся ситуации на беспрепятственную реализацию права на защиту в Республике Беларусь, в первую очередь обвиняемыми в связи с событиями 19 декабря 2010 года.

В документе отражены аспекты обеспечения свободы деятельности адвокатов в Республике Беларусь в связи с изменением процедуры получения адвокатской лицензии, а также введением Министерством юстиции Правил профессиональной этики адвокатов; препятствование в осуществлении адвокатской деятельности и прямое давление на адвокатов и адвокатское сообщество, а также международная реакция и задействованные международные механизмы обеспечения свободы адвокатской деятельности.

Миссия может в целом констатировать, что власти Беларуси продолжают демонстрировать неготовность исполнять свои международные обязательства, расценивая любую критику в свой адрес как недопустимую и применяя санкции по отношению к нелояльным. События последнего года продемонстрировали системность давления на гражданское общество со стороны государства, стремление к тотальному контролю над ним и выведению всех альтернативных и независимых мнений за пределы правового поля.

Действия властей Республики Беларусь, в первую очередь, Министерства юстиции могут быть оценены, как нарушающие пункт 16 Основных положений о роли адвокатов, принятых Конгрессом ООН, т.е. препятствующие осуществлению адвокатами своей профессиональной деятельности в обстановке, свободной от запугивания, препятствий, беспокойства и неуместного вмешательства.
Давление на адвокатов не только означает посягательство на независимость адвокатуры, но и внушает серьезные опасения насчет уровня защищенности обвиняемых и подозреваемых от пыток, жестокого и унижающего человеческое достоинство обращения и наказания. Очевидно, что в сложившейся ситуации государство вместо давления на адвокатов обязано было удовлетворить общественный интерес к вопросу о положении задержанных, а в последствии и осужденных по делу о событиях 19 декабря 2010 года. Государство могло, например, обеспечить доступ независимых наблюдателей, которые могли бы оценить степень гуманности обращения с задержанными и отбывающими наказание лицам и уровень уважения их человеческого достоинства.

Важно отметить реакцию международного сообщества на названные факты давления на адвокатов. Однако адекватного ответа, помимо продолжения усиления давления на адвокатское сообщество, властями Беларуси дано не было. Также было усилено давление на правозащитные организации, отстаивающие интересы адвокатов и адвокатских объединений через привлечение внимания международных структур и организаций, в частности, Специального докладчика ООН по вопросу независимости судей и адвокатов.

Рекомендации международных организаций, в том числе Международной наблюдательной миссии, адресованные властям Беларуси и регулярно им направляемые, не были востребованы и не исполняются.

В аналитической записке сформулированы рекомендации Миссии Министерству юстиции Республики Беларусь, профессиональным сообществам и юристам других стран, Специальному докладчику ООН по вопросам независимости судей и юристов.
Аналитическая справка будет направлена:

Властям Республики Беларусь, в том числе правоохранительным органам, Министерству юстиции, а также Специальному докладчику ООН по вопросу независимости судей и адвокатов, межправительственным организациям и международным адвокатским объединениям.

Приложение: текст аналитического доклада (рус.).

Паводле hrwatch-by.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>