Не забірай жыцьцё!
2012 15/03
...

Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” распаўсюдзіў заяву, у якой выказаў абурэньне пазыцыяй уладаў адносна беларускай мовы.

13 сакавіка ў беларускіх СМІ была апублікаваная запіска для службовага карыстаньня на імя старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму К.А.Сумара, у якой “во исполнение поручений Главы государства, данных 24 февраля 2012 г. в ходе совещания по итогам проведения финала Национального телевизионного музыкального проекта “Еврофест”” ад імя першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь А.М.Радзькова патрабавалася: “принять конкретные меры по недопущению проведения руководителями государственных органов, иных организаций политики принудительной белорусификации и искусственного сокращения использования русского языка в их деятельности”.

ГА ”Саюз беларускіх пісьменьнікаў” выказвае абурэньне такой пазыцыяй уладаў адносна беларускай мовы.

Пра якую “прымусовую беларусыфікацыю” можа весьціся гаворка, калі паводле апошніх статыстычных дадзеных сытуацыя зь беларускай мовай у краіне катастрафічная? Так, у параўнаньні зь 1999 годам колькасьць беларусаў, якія карыстаюцца роднай мовай скарацілася з 36,70% (ад агульнай колькасьці насельніцтва) да 23,43% у 2009 г. За апошнія 15 гадоў колькасьць школьнікаў, якія навучаюцца па-беларуску, скарацілася з 40,6% да 19%. Да гэтага часу ў Рэспубліцы Беларусь няма нацыянальнага ўнівэрсытэту зь беларускай мовай навучаньня …

Сакратарыят ГА “СБП” рашуча выказваецца супраць ганьбаваньня й дыскрымінацыі беларускай мовы высокапастаўленымі дзяржаўнымі чыноўнікамі й заклікае іх няўхільна выконваць палажэньні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паводле якой беларускай мове гарантаваны дзяржаўны статус.

15 сакавіка 2012 г.

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>