2012 17/03
///

Сваякі Ўлада Кавалёва атрымалі паведамленьне зь Вярхоўнага суду, адпраўленае 16-га сакавіка, аб тым, што прысуд прыведзены ў выкананьне. Даведку пра тое, што прысуд прыведзены ў выкананьне, даслалі на хатні адрас Кавалёвых у Віцебску. Ліст з паштовай скрыні дастала маці, Любоў Кавалёва. Гаварыць яна ня можа — толькі плача.

«Во толькі што мама са скрыні дастала. Вярхоўны суд…ад 16.03 ліст… што прысуд прыведзены да выкананьня… Мама яго атрымала. Яны яго забілі, усё было дарэмна, усё дарэмна», — толькі і смагла сказаць скрозь сьлёзы Тацяна, сястра Ўладзіслава Кавалёва, перадае Радыё Свабода.

Эўрарадыё выказвае меркаваньне, што Кавалёў мог быць расстраляны ў той самы дзень, калі пра гэта паведаміла дзяржаўнае тэлебачаньне. Бо на наступную раніцу адвакату Станіславу Абразею паведамілі, што Кавалёва этапавалі з СІЗА КДБ, дзе ён знаходзіўся ўвесь час.

Маці і сястра Кавалёва сустрэліся зь ім 11 сакавіка ў СІЗА, 13-го стала вядома, што яго не памілавалі.

Варта нагадаць, што на разглядзе ў камітэце ААН па правах чалавека знаходзіцца скарга якую накіравалі сваякі Кавалёва. Камітэт прасіў беларускія ўлады не выконваць сьмяротны прысуд пакуль дакумэнт не будзе разгледжаным. Праваабаронца Людміла Гразнова лічыць, што гэта можа выклікаць чарговы скандал.

16 сакавіка маці Кавалёва разам з адвакатам перадалі заявы з просьбай даць пісьмовыя адказы, дзе знаходзіцца Ўлад, у ізалятар КДБ і ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС. У ДВП заяву не прынялі, сказалі, што трэба зьвяртацца ў Вярхоўны суд.

30 лістапада 2011 году Вярхоўны суд Беларусі прызнаў Уладзіслава Кавалёва вінаватым у саўдзеле ў тэрарызме й прысудзіў яго да сьмяротнага пакараньня. 7 сьнежня асуджаны падаў прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Дзмітрый Канавалаў, таксама асуджаны на сьмяротнае пакараньне паводле абвінавачаньня ў тэрарызме па гэтай крымінальнай справе, прашэньне аб памілаваньні падаваць адмовіўся. Як стала вядома Tut.by, прысуд у дачыненьні яго таксама выкананы.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

...

Смертные приговоры в отношении Владислава Ковалёва и Дмитрия Коновалова приведены в исполнение

Смертные приговоры в отношении Владислава Ковалёва и Дмитрия Коновалова приведены в исполнение.

Как рассказала TUT.BY мать Владислава Любовь Ковалёва, 17 марта в своём почтовом ящике она обнаружила извещение из Верховного суда, датированное 16-м марта. Какие-либо подробности о месте и времени захоронения сына ей неизвестны. Казнили ли Дмитрия Коновалова, ей неизвестно. Позже TUT.BY подтвердили, что Коновалов также казнен.

Известно, что адвокат Ковалёва как раз готовил надзорную жалобу.

Напомним, 14 марта стало известно о том, что президент Беларуси Александр Лукашенко принял решение о непомиловании Дмитрия Коновалова и Владислава Ковалева, осужденных на смертную казнь за совершение теракта в минском метро 11 апреля 2011 года.

Как ранее сообщалось, 11 марта мать и сестра Ковалева получили с ним трехчасовое свидание в СИЗО КГБ.

После свидания сестра осужденного Татьяна рассказала: больше всего ее поразило не то, что брат выглядел сильно уставшим и “теряющим боевой дух”, а отношение к ним высокого чиновника администрации изолятора. По словам девушки, он был чересчур вежливым, чего не случалось прежде, отвечал на все вопросы матери. Родственникам даже разрешили выбрать Владиславу в ближайшем книжном магазине книги в мягкой обложке, направить список осужденному, а то, что он выберет, затем приобрести.

Паводле spring96.org i tut.by,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>