2012 15/03
...

Так гомельскія ўлады не спыняюць практыку абмежаваньня правоў грамадзянаў на свабоду мірных сходаў і бесперашкодны распаўсюд інфармацыі.

Анатоль Паплаўны й Леанід Судаленка атрымалі з Гомельскага гарвыканкаму адмову на правядзеньне напярэдадні Дня Волі, 24 сакавіка, мірнага пікету. Праваабаронцы плянавалі правесьці дадзенае мерапрыемства з мэтай прыцягненьня ўвагі грамадзкасьці да сытуацыі з утрыманьнем палітычных зьняволеных у месцах пазбаўленьня волі ў Беларусі.

Праваабаронцы лічаць, што ў беларускіх турмах і ізалятарах сёньня ўтрымліваюцца палітычныя зьняволеныя, якія пацярпелі за свае палітычныя погляды, якія змагаліся за свабоду нашай краіны й сёньня, як ніколі, маюць патрэбу ў нашай салідарнасьці. Аб праблемах палітвязьняў сёньня кажуць палітыкі й прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі, эўрапейскія палітыкі й праваабаронцы. Толькі афіцыйная ўлада не заўважае гэтай праблемы.

Анатоль Паплаўны: – у беларускіх турмах сядзяць палітычныя вязьні, здароўе некаторых крытычнае. Рэжым гэтага не заўважае. Мы жадалі гэта данесьці да грамадзкасьці, але на жаль для беларускай улады нават Канстытуцыя не зьяўляецца падмуркам заканадаўчае базы.

Леанід Судаленка
: – мы атрымалі стандартную адмову – гарвыканкам лічыць, што грамадзяне за свой кошт павінны рэалізоўваць свае канстытуцыйныя правы, у тым ліку й права на правядзеньне мірных сходаў. На жаль у беларускіх судах немагчыма адстаяць свае правы, таму адзінай магчымасьцю ў гэтай сытуацыі зьяўляецца зварот да Камітэту ААН па правах чалавека.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Мирное собрание запретили даже в день Конституции (Гомель)

Так гомельские власти не прекращают практику ограничения прав граждан на свободу мирных собраний и беспрепятственное распространение информации.

Анатолий Поплавный и Леонид Судаленко получили из Гомельского горисполкома отказ на проведение накануне Дня Воли, 24 марта, мирного пикета. Правозащитники планировали провести данное мероприятие с целью привлечения внимания общественности к ситуации с содержанием политических заключённых в местах лишения свободы в Беларуси.

Правозащитники считают, что в белорусских тюрьмах и изоляторах сегодня удерживаются политические заключенные, пострадавшие за свои политические взгляды, которые боролись за свободу нашей страны и сегодня, как никогда, нуждаются в нашей солидарности. О проблемах политзаключенных сегодня говорят политики и представители гражданского общества Беларуси, европейские политики и правозащитники. Только официальная власть не замечает этой проблемы.

Анатолий Поплавный: – в белорусских тюрьмах сидят политические заключенные, здоровье некоторых критическое. Режим этого не замечает. Мы хотели это донести до общественности, но к сожалению для белорусского власти даже Конституция не является основой законодательной базы.

Леонид Судаленко: – мы получили стандартный отказ – горисполком считает, что граждане за свой счёт должны реализовывать свои конституционные права, в том числе и право на проведение мирных собраний. К сожалению в белорусских судах невозможно отстоять свои права, поэтому единственной возможностью в этой ситуации является обращение в Комитет ООН по правам человека.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>