2012 22/03
Андрэй Варвашэвіч

Андрэй Варвашэвіч

6 сакавіка 2012 прэзыдыюм Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў разгледзеў дысцыплінарную вытворчасьць у дачыненьні да адваката Андрэя Варвашэвіча й пастанавіў выключыць яго з адвакатуры “за зьдзяйсьненьне дысцыплінарнае правіны, не сумяшчальнай са званьнем адваката, у выглядзе наўмысных дзеяньняў, якія ў сваёй сукупнасьці зьневажаюць асабістую годнасьць і высокае званьне адваката, падрываюць прэстыж адвакатуры, давер грамадзтва да адвакату і адвакатуры ў цэлым».

Разам з тым, з тэксту пастановы прэзыдыюму не зразумела якія менавіта дзеяньні А.Варвашэвіча паслужылі падставаю для ягонага выключэньня з калегіі адвакатаў.

А.Варвашэвіч працаваў у адвакатуры з 1998 году, раней да дысцыплінарнай адказнасьці не прыцягваўся. Заахвочваўся падзякамі прэзыдыюму МГКА за высокі прафэсыяналізм і добрасумленнае ажыцьцяўленьне праваабарончай дзейнасьці.

Па дзіўным супадзеньні гэта ўжо другі адвакат кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саннікава, якога спасьцігла такая доля. У сакавіку 2011 году аналягічнае рашэньне было прынятае Прэзыдыюмам МГКА па прадстаўленьні Мінюсту ў дачыненьні да адваката Паўла Сапелкі.

Пасьля выключэньня П.Сапелкі з сябраў калегіі, адвакат А.Варвашэвіч прыняў на сябе абарону інтарэсаў А.Саннікава па крымінальнай справе аб падзеях 19 сьнежня 2010 году й да апошняга часу актыўна абараняў ягоныя інтарэсы, у тым ліку й у пэрыяд знаходжаньня апошняга ў месцах пазбаўленьня волі.

На момант ўзнікненьня праблемаў у А.Варвашэвіча яны разам з адвакатам М.Кавалеўскай, таксама якая ажыцьцяўляе абарону А.Саннікава, дамагаліся магчымасьці наведаць падабароннага ў папраўчых калёніях для аказаньня яму юрыдычнай дапамогі.

З кастрычніка 2011 году на працягу больш за тры месяцы гэтыя спробы былі безвыніковымі з-за адмовы па надуманых падставах кіраўніцтва калёніяў у дазволе на наведваньне А.Санникова. У сувязі з гэтым, адвакатамі пададзеныя шматлікія скаргі аб парушэньнях правоў асуджанага й ягоных абаронцаў у розныя інстанцыі: Міністэрства нутраных справаў Рэспублікі Беларусь, Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС РБ, УДВП па Віцебскай вобласьці, УДВП па Магілёўскай вобласьці, Генэральную Пракуратуру Рэспублікі Беларусь, Пракуратуру Магілёўскай вобласьці , Пракуратуру Віцебскай вобласьці, суд Віцебскага раёну, суд Віцебскай вобласьці й г.д. Па ўсіх зваротах імі былі атрыманыя адказы, у якіх дзеяньні службовых асобаў папраўчых установаў па нядопуску адвакатаў ў месцы пазбаўленьня волі да А.Саннікава прызнаныя законнымі й абгрунтаванымі. Сытуацыя шырока асьвятлялася ў СМІ й атрымала вялікі грамадзкі рэзананс, як у Рэспубліцы Беларусь, гэтак і па-за ейнымі межамі.

У сувязі з названымі абставінамі прафэсыйная дзейнасьць адваката А.Варвашэвіча знаходзілася пад пільнай увагай з боку Міністэрства юстыцыі. Але ніякіх прафэсыйных парушэньняў пры ажыцьцяўленьні ім адвакацкай дзейнасьці дапушчана не было, і тады вэктар увагі перасунуўся на асабістае жыцьцё адваката.

Нагодай сталася прыцягненьне яго да адміністратыўнай адказнасьці па вельмі сумніўным абвінавачвані ў канфлікце паміж ім і адвакатам Н.Прышчэпавай.

Н.Прышчэпава, дарэчы, зьяўляецца сястрой былога старшыні МГКА А.Пыльчанкі, які ў выніку кампрамісу зь Міністэрствам юстыцыі нядаўна сыйшоў з пасады старшыні калегіі па ўласным жаданьні, хоць мелася прадстаўленьне Міністэрства юстыцыі аб датэрміновым спыненьні яго паўнамоцтваў за шматлікія дапушчаныя ім парушэньні.

21.12.2011г. судзьдзя Фрунзенскага раёну г. Менску Л.Лапо прызнала адваката вінаватым у зьдзяйсьненьні адміністратыўнага правапарушэньня, прадугледжанага арт. 9.1. КаАП (наўмыснае прычыненьне лёккага цялеснага пашкоджаньня, якое не прывяло за сабою кароткачасовага расстройства здароўя).

А.Варвашэвіч
падчас вытворчасьці па адміністратыўнай справе першапачаткова віну ў правапарушэньні не прызнаваў, у пацьверджаньне сваёй пазыцыі прадставіў свае довады й шэраг доказаў (аднак суд у пастанове аніякай ацэнкі ім ня даў), прасіў выклікаць і дапытаць сьведкаў, а таксама запатрабаваць дадатковыя доказы, якія пацьвярджаюць яго невінаватасьць (аднак суд у гэтым нематывавана адмовіў).

Акрамя таго, 21.12.2011 году судзьдзёй Л.Лапо па ўласнай ініцыятыве ў парушэньне патрабаваньняў Закона была вынайдзена й вынесена прыватная пастанова аб ліквідацыі прычынаў і ўмоваў??? зьдзейсьненага правапарушэньня, адрасаванае на імя загадчыка юрыдычнай кансультацыі Фрунзенскага раёну г. Менску, у той час як такі дакумэнт Працэсуальна-выканаўчым кодэксам аб адміністратыўных правапарушэньнях Рэспублікі Беларусь навогул не прадугледжаны.

У сувязі з відавочнай незаконнасьцю судовыя пастановы па адміністратыўнай справе былі абскарджаныя А.Варвашэвічам ў Менскі гарадзкі суд з патрабаваньнем аб іхнай адмене.

07.02.2012 году скарга па адміністратыўнай справе была Менскім гарадзкім судом разгледжаная й пакінутая без задавальненьня, аднак, А.Варвашевич у судовым разборы удзелу не прымаў, бо не быў апавешчаны аб разглядзе справы.

15.03.2012г. у мэтах пазьбяганьня агалоскі ўзьніклых у яго праблемаў, якія адносяцца да таямніцы асабістага жыцьця А.Варвашэвіч падаў у МГКА заяву аб адлічэньні яго з адвакатуры па ўласным жаданьні. У гэты ж дзень яго заява была задаволеная.

Аднак, праз некалькі дзён, а менавіта 20.03.2012г. прэзыдыюм Мінгаркалегіі адвакатаў адмяніў сваю пастанову аб адлічэньні Варвашэвіча А.М. з адвакатуры па ўласным жаданьні й узбудзіў у дачыненьні да яго дысцыплінарную вытворчасьць.

Цяпер пакуль складана сказаць, што зьявілася сапраўднай прычынаю для такіх дзеяньняў прэзыдыюму. Магчыма, гэта было выклікана дзеяньнямі брата «пацярпелай» былога старшыні Менскай гарадзкой калегіі А.Пыльчанкі, які аднойчы ўжо пазбавіў былога кандыдата ў Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь А.Саннікава правы на абарону, выключыўшы з складу калегіі П.Сапелку. Разам з тым, магчыма, што рашэньне спыніць ажыцьцяўленьне адвакацкай дзейнасьці па дыскрэдытуючых падставах А.Варвашэвіча было ініцыяванае дзяржаўнымі ворганамі й зьвязана яно зь ягонай актыўнай адвакацкай дзейнасьцю па абароне інтарэсаў А.Саннікава.

Да гэтага часу дакладна не вядома, па чыёй ініцыятыве была адменена папярэдняя пастанова воргана адвакацкага самакіраваньня.

21.02.2012г. А.Варвашэвіч накіраваў у адрас МГКА заяву з прозьбай даць яму выпіску з рашэньня прэзыдыюму МГКА ад 20.02.2012г. аб узбуджэньні ў дачыненьні да яго дысцыплінарнай вытворчасьці, паведаміць, што канкрэтна зьявілася нагодай і падставаю для ўзбуджэньня дысцыплінарнай вытворчасьці, якія дзеяньні яму ставяцца ў віну, а таксама паведаміць пэрсанальны склад дысцыплінарнай камісыі па ягонае справе. Адказу на гэтую заяву не было.

24.02.2012г. А.Варвашэвічам былі прадастаўлены ў прэзыдыюм МГКА тлумачэньі, у якіх ён паказваў аб сваёй невінаватасьці, аб фальсыфікацыі доказаў па адміністратыўнай справе, а таксама аб заканчэньні тэрмінаў для ўжываньня да яго мераў дысцыплінарнай адказнасьці: у адпаведнасьці зь дзеючым заканадаўствам аб адвакатуры па сканчэньні аднаго месяца з дня выяўленьня дысцыплінарнай правіны дысцыплінарная вытворчасьць ўзбуджаная быць ня можа, а узбуджаная падлягае спыненьню.

Прад’яўленыя довады не былі прынятыя да ўвагі Прэзыдыюмам МГКА, і 6 Сакавіка 2012 году А.Варвашэвіч страціў права займацца адвакацкай дзейнасьцю. У пастанове прэзыдыюму МГКА пазначана, што «з улікам цяжару абставінаў, не усьведамленьня ім дадзенае правіны, адсутнасьці зьмякчальных віну абставінаў прэзыдыюм прыходзіць да высновы аб ужываньні скрайняй меры дысцыплінарнай адказнасьці ў выглядзе выключэньня з адвакатуры».

Як бачна з пастановы, 15-гадовая бездакорная адвакацкая дзейнасьць ужо не зьяўляецца для калегаў-адвакатаў зьмякчаючай віну акалічнасьцю. А разам з тым, арт.10 Закона «Аб адвакатуры» абмяжоўвае допуск да прафэсыі адваката толькі асобам, якія ўчынілі наўмысныя злачынствы. Прыцягненьне да адміністратыўнай адказнасьці ніколі раней не зьяўлялася падставаю для выключэньня з калегіі адвакатаў. Магчыма, МГКА для рэалізацыі чыіхсьці мэтаў стварае новую практыку пазбаўленьня права на занятак адвакацкай дзейнасьцю.

А.Варвашэвіч абскардзіў ва ўстаноўленым судовым парадку як ягонае прыцягненьне да адміністратыўнай адказнасьці, гэтак і выключэньне з адвакатуры. Аналіз судовай практыкі па аналягічных зваротах у суд адвакатаў, пазбаўленых ліцэнзыяў, не дае падставаў для аптымізму.

Зараз пазбаўленьне А.Варвашэвіча магчымасьці ажыцьцяўляць адвакацкую дзейнасьць бурна абмяркоўваецца адвакацкай супольнасьцю. Бо калі прыцягненьне да адміністратыўнай адказнасьці стане лічыцца «учынкам ня сумяшчальным са званьнем адваката”, а падставаў для такога прыцягненьня беларускае заканадаўства прадугледжвае вельмі шмат, дык хутка непажаданых адвакатаў будуць пазбаўляць магчымасьці абараняць сваіх кліентаў за безьбілетны праезд у грамадзкім транспарце альбо за пераход вуліцы ў неналежным месцы …

*
*
(Паведамленьне, рас.)


НОВАЦИИ ЛИШЕНИЯ ПРАВА НА ПРОФЕССИЮ В АДВОКАТУРЕ

06 марта 2012 года президиум Минской городской коллегии адвокатов рассмотрел дисциплинарное производство в отношении адвоката Андрея Варвашевича и постановил исключить его из адвокатуры «за совершение дисциплинарного проступка, не совместимого со званием адвоката, выразившегося в умышленных действиях, которые в своей совокупности порочат личное достоинство и высокое звание адвоката, подрывают престиж адвокатуры, доверие общества к адвокату и адвокатуре в целом». Вместе с тем, из текста постановления президиума не понятно какие именно действия А.Варвашевича послужили основанием для его исключения из коллегии адвокатов.

А.Варвашевич работал в адвокатуре с 1998 года, ранее к дисциплинарной ответственности не привлекался. Поощрялся благодарностями президиума МГКА за высокий профессионализм и добросовестное осуществление правозащитной деятельности.

По странному совпадению это уже второй адвокат кандидата в президенты Беларуси Андрея Санникова, которого постигла такая участь. В марте 2011 года аналогичное решение было принято Президиумом МГКА по представлению Минюста в отношении адвоката Павла Сапелко.

После исключения П.Сапелко из членов коллегии, адвокат А.Варвашевич принял на себя защиту интересов А.Санникова по уголовному делу о событиях 19 декабря 2010 года и до последнего времени активно защищал его интересы, в том числе и в период нахождения последнего в местах лишения свободы.

На момент возникновения проблем у А.Варвашевича они вместе с адвокатом М.Ковалевской, также осуществляющей защиту А.Санникова, добивались возможности  посетить подзащитного в исправительных колониях для оказания ему юридической помощи.

С октября 2011 года на протяжении более трех месяцев эти попытки были безрезультатными из-за отказа по надуманным основаниям руководства колоний в разрешении на посещение А.Санникова. В связи с этим, адвокатами поданы многочисленные жалобы о нарушениях прав осуждённого и его защитников в различные инстанции: Министерство внутренних дел Республики Беларусь, Департамент исполнения наказаний МВД РБ, УДИН по Витебской области, УДИН по Могилевской области, Генеральную Прокуратуру Республики Беларусь, Прокуратуру Могилевской области, Прокуратуру Витебской области, суд Витебского района, суд Витебской области и т. д. По всем обращениям ими были получены ответы, в которых действия должностных лиц исправительных учреждений по недопуску адвокатов в места лишения свободы к А.Санникову признаны законными и обоснованными. Ситуация широко освещалась в СМИ и получила большой общественный резонанс, как в Республике Беларусь, так и за её пределами.

В связи с указанными обстоятельствами профессиональная деятельность адвоката А.Варвашевича находилась под пристальным вниманием со стороны Министерства юстиции. Но никаких профессиональных нарушений при осуществлении им адвокатской деятельности допущено не было, и тогда вектор внимания переместился на личную жизнь адвоката.

Поводом стало привлечение его к административной ответственности по весьма сомнительным обвинениям в конфликте между ним и адвокатом Н.Прищеповой.

Н.Прищепова, кстати, является сестрой бывшего председателя МГКА А.Пыльченко, который в результате компромисса с Министерством юстиции недавно ушел с должности председателя коллегии по собственному желанию, хотя имелось представление Министерства юстиции о досрочном прекращении его полномочий за многочисленные допущенные им нарушения.

21.12.2011г. судья Фрунзенского района г.Минска Л.Лаппо признала адвоката виновным в совершении административного правонарушения, предусмотренного ст. 9.1. КоАП (умышленное причинение легкого телесного повреждения, не повлекшего за собой кратковременного расстройства здоровья).

А.Варвашевич в ходе производства по административному делу изначально вину в правонарушении не признавал, в подтверждение своей позиции представил свои доводы и ряд доказательств (однако суд в постановлении никакой оценки им не дал), просил вызвать и допросить свидетелей, а также истребовать дополнительные доказательства, подтверждающие его невиновность (однако суд в этом немотивированно отказал).

Кроме того, 21.12.2011г. судьёй Л.Лаппо по собственной инициативе в нарушение требований Закона было изобретено и вынесено частное постановление об устранении причин и условий??? совершенного правонарушения, адресованное на имя заведующего юридической консультации Фрунзенского района г.Минска, в то время как такой документ Процессуально-исполнительным кодексом об административных правонарушениях Республики Беларусь вообще не предусмотрен.

В связи с явной незаконностью судебные постановления по административному делу были обжалованы А.Варвашевичем в Минский городской суд с требованием об их отмене.

07.02.2012г. жалоба по административному делу была Минским городским судом рассмотрена и оставлена без удовлетворения, однако, А.Варвашевич в судебном разбирательстве участия не принимал, так как не был уведомлен о рассмотрении дела.

15.03.2012г. в целях избежания огласки возникших у него проблем, относящихся к тайне личной жизни А.Варвашевич подал в МГКА заявление об отчислении его из адвокатуры по собственному желанию. В этот же день его заявление было удовлетворено.

Однако, через несколько дней, а именно 20.03.2012г. президиум Мингорколлегии адвокатов отменил свое постановление об отчислении Варвашевича А.М. из адвокатуры по собственному желанию и возбудил в отношении него дисциплинарное производство.

Сейчас пока сложно сказать, что явилось истинной причиной для таких действий президиума. Возможно, это было вызвано действиями брата «потерпевшей» бывшего председателя Минской городской коллегии А.Пыльченко, который однажды уже лишил бывшего кандидата в Президенты Республики Беларусь А.Санникова права на защиту, исключив из состава коллегии П.Сапелку. Вместе с тем, возможно, что решение прекратить осуществление адвокатской деятельности по дискредитирующим основаниям А.Варвашевичу было инициировано государственными органами и связано оно с его активной адвокатской деятельностью по защите интересов А.Санникова.

До настоящего времени достоверно не известно, по чьей инициативе было отменено предыдущее постановление органа адвокатского самоуправления.

21.02.2012г. А.Варвашевич направил в адрес МГКА заявление с просьбой предоставить ему выписку из решения президиума МГКА от 20.02.2012г. о возбуждении в отношении него дисциплинарного производства, сообщить, что конкретно явилось поводом и основанием для возбуждения дисциплинарного производства, какие действия ему ставятся в вину, а также сообщить персональный состав дисциплинарной комиссии по его делу. Ответа на это заявление не было.

24.02.2012г. А.Варвашевичем были предоставлены в президиум МГКА объяснения, в которых он указывал о своей невиновности, о фальсификации доказательств по административному делу, а также об истечении сроков для применения к нему мер дисциплинарной ответственности: в соответствии с действующим законодательством об адвокатуре по истечении одного месяца со дня обнаружения дисциплинарного проступка дисциплинарное производство возбуждено быть не может, а возбужденное подлежит прекращению.

Указанные доводы не были приняты во внимание Президиумом МГКА, и 06 марта 2012 года А.Варвашевич утратил право заниматься адвокатской деятельностью. В постановлении президиума МГКА указано, что «с учётом тяжести обстоятельств, не осознания им данного проступка, отсутствия смягчающих вину обстоятельств президиум приходит к выводу о применении крайней меры дисциплинарной ответственности в виде исключения из адвокатуры».

Как видно из постановления, 15-летняя безупречная адвокатская деятельность уже не является для коллег-адвокатов смягчающим вину обстоятельством. А вместе с тем, ст. 10 Закона «Об адвокатуре» ограничивает допуск к профессии адвоката только лицам, совершившим умышленные преступления. Привлечение к административной ответственности никогда ранее не являлось основанием для исключения из коллегии адвокатов. Возможно, МГКА для реализации чьих то целей создаёт новую практику лишения права на занятие адвокатской деятельностью.

А.Варвашевич обжаловал в установленном судебном порядке как его привлечение к административной ответственности, так и исключение из адвокатуры. Анализ судебной практики по аналогичным обращениям в суд адвокатов, лишённых лицензий, не даёт поводов для оптимизма.

Сейчас лишение А.Варвашевича возможности осуществлять адвокатскую деятельность бурно обсуждается адвокатским сообществом. Ведь если привлечение к административной ответственности станет считаться «поступком не совместимым со званием адвоката», а оснований для такого привлечения белорусское законодательство предусматривает очень много, то скоро неугодных адвокатов будут лишать возможности защищать своих клиентов за безбилетный проезд в общественном транспорте или за переход улицы в неположенном месте …

Паводле праўнай рассылкі,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>