2012 30/03
Намесьнік старшыні ПЦ "Вясна", Валянцін Стэфановіч, Менск

Намесьнік старшыні ПЦ "Вясна", Валянцін Стэфановіч, Менск

У лютым партыйныя актывісты заявілі пра неабходнасьць стварэньня экспэртнай Рады па вызначэньні палітвязьняў. Адмыслова створаная каардынацыйная група “За волю” распачала правядзеньне тэматычных круглых сталоў, дзе паўстала пытаньне пра адзіны сьпіс “палітычных”. (далей – правапіс першакрыніцы)

Ёсць разыходжанні паміж грамадска-палітычнымі актывістамі і прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый у поглядах на крымінальныя справы Аляксандра Крутога, Юрыя Чыгілейчыка і Аляксандра Малчанава. Прэтэнзіі да праваабаронцаў – што яны адмовіліся ад гэтых трох “спрэчных кандыдатаў на палітвязняў”, зацягнуўшы з вызначэннем “сваіх”, “нацыянальных” крытэраў палітычна матываваных спраў – былі агучаны на старонках “Новага Часу” ў артыкулах Таццяны Шапуцька. З іх вынікае, што абурэнне скіравана ў асноўным на “афіцыйны” спіс палітвязняў на сайце “Вясны”, які група “За волю” лічыць няпоўным.

Каб артыкуляваць усе важныя акцэнты ў справе прызнання-непрызнання “палітычных”, намеснік кіраўніка “Вясны” Валянцін СТЭФАНОВІЧ прадстаўляе праваабарончы ракурс праблемы.

Спісы палітвязняў: нюансы

Стварэнне адзінага спісу палітвязняў – на сённяшні дзень галаўны боль не толькі беларускага грамадства. Так, пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года ва Украіне новая хваля палітычнага пераследу стала сур’ёзным выклікам украінскаму грамадству. Сёлета ў святле перадвыбарных пратэстаў гэтая тэма набыла вялікую актуальнасць у Расіі. І ў кожнай з краінаў эксперты адзначаюць “неаднароднасць” спісаў палітычных вязняў і тлумачаць гэта тым, што ў параўнанні з савецкімі часамі змяняюцца прыярытэты і метады ўладаў. Тым самым ускладняюцца задачы для праваабарончай супольнасці – патрабуецца больш дакладны і шматбаковы аналіз справаў, каб у кожным канкрэтным выпадку вылучыць палітычны складнік.

Уяўляецца відавочным, што “грамадскай” экспертызы ў такой сур’ёзнай справе недастаткова, нават калі на першы погляд усе карты сыходзяцца. Валянцін Стэфановіч лічыць, што манапольнага ключа на складанне спісаў палітвязняў не павінна быць ні ў кога, але разам з тым падкрэслівае важнасць прафесійнага падыходу да гэтай справы. “Асноўнае – пытанне прафесійнай ацэнкі і падмацавання сваіх высноваў аналізам, канкрэтнымі фактамі, – кажа праваабаронца. – Я разумею, што палітычныя партыі і рухі могуць мець свой інтарэс у прызнанні асобы палітычным вязнем. Напрыклад, таму што ён іх сябра, яны не могуць яго кінуць, і па іншых прычынах. Але праваабаронцы ў гэтай сітуацыі павінны займаць абсалютна незалежную пазіцыю, не прымаць нейкіх кан’юктурных рашэнняў, незалежна ад таго, ад каго яны зыходзяць. Мы мусім імкнуцца называць рэчы сваімі імёнамі. Прыклад – 19 снежня: ніхто не казаў, што людзі, якія білі шкло Дома ўраду, абсалютна невінаватыя, мы казалі пра тое, што крымінальная справа, узбуджаная па артыкуле аб масавых беспарадках, з’яўляецца абсалютна непрапарцыйнай рэакцыяй уладаў, што ніякіх масавых беспарадкаў не было. Тое, што былі прыкметы іншых правапарушэнняў, мы не адмаўлялі. Пра такія рэчы трэба казаць абсалютна бесстаронне. Што тычыцца розных поглядаў і меркаванняў, то яны і павінны быць, напэўна. А што тычыцца “Вясны”, то мы не складаем “афіцыйныя” спісы палітвязняў, як напісала Таццяна Шапуцька. Гэта спісы тых, каго прызнае палітвязнямі ПЦ “Вясна”. Мы ўзгадняем сваю пазіцыі і з іншымі праваабарончымі арганізацыямі, у прыватнасці, з Беларускім Хельсінкскім Камітэтам, Цэнтрам прававой трансфармацыі, камітэтам “Салідарнасць” і іншымі калегамі. І калі ў спісе на нашым сайце “клікнуць” на прозвішча палітвязня, то можна прачытаць кароткі аналітычны агляд яго справы, дзе тлумачыцца, чаму мы робім выснову пра палітычны кантэкст яго справы. Але наша меркаванне часам не супадае з меркаваннямі палітычных суб’ектаў”.

Як прыклад такіх несупадзенняў можна прывесці першую судзімасць сённяшняга палітвязня Мікалая Аўтуховіча: праваабарончы цэнтр “Вясна” не бачыў палітычнага матыва ў той крымінальнай справе і расцэньваў сітуацыю як звязаную з яго бізнесам, а палітык Аляксандр Мілінкевіч лічыў, што справа звязана з палітычным пераследам, і Аўтуховіч у звязку з гэтым быў у спісе палітвязняў. Ёсць і іншыя прыклады, калі рэзанансныя справы, патрапіўшыя ў цэнтр увагі грамадскасці (у тым ліку і ў дачыненні да грамадска-палітычных актывістаў), праваабаронцы не прызнавалі “палітычнымі”. “Так атрымалася са справай Андрэя Бандарэнкі, – распавядае Стэфановіч. – Мы не прыйшлі да канчатковай высновы пра выключна палітычны яе характар, хоць і не выключалі гэтага. Там быў адзін нюанс, які ўносіў сумневы: быў бачны асабісты след у стасунках паміж ім і былым партнёрам па бізнесу, які пазней правяраў фірму Бандарэнкі ўжо як супрацоўнік дзяржаўнага органа. Пры такіх абставінах было складана зрабіць выснову, ці была справа звязана з палітычным пераследам (таму што ён балатаваўся на выбарах і незадоўга да гэтага ўступіў у АГП). Але я абсалютна не хачу сказаць, што Андрэй Бандарэнка быў асуджаны справядліва, што не было ніякіх парушэнняў. І тое, што ён быў апраўданы ў рэшце рэшт, сведчыць, што ён быў асуджаны незаконна. Аднак незаконнасць асуджэння таксама не з’яўляецца дэфініцыяй палітычнай справы”.

Пра “нацыяналізацыю” крытэраў і небяспеку запазычанняў

Пры больш-менш дакладным вывучэнні праблемы становіцца зразумела, што неабходнасць у выпрацоўцы нацыянальных крытэраў вызначэння “палітычных” справаў аб’ектыўна адсутнічае. Іх наяўнасць нават супярэчыла б прынцыпу ўніверсальнасці, да якога імкнецца міжнародная праваабарончая супольнасць. Існуюць крытэры, выпрацаваныя аўтарытэтнымі міжнароднымі арганізацыямі – інстытутамі Савета Еўропы, “Міжнароднай Амністыяй”, Human Rights Watch.

Беларускія праваабаронцы кіруюцца гэтымі крытэрамі (што бачна і з аглядаў крымінальных справаў на сайце “Вясны”). Праблема заключаецца крыху ў іншым: “У шэрагу выпадкаў мы абсалютна спакойна і адразу можам кваліфікаваць справу як палітычна матываваную, – тлумачыць Валянцін Стэфановіч. – Напрыклад, калі гэта звязана з рэалізацыяй чалавекам аднаго са сваіх грамадзянска-палітычных правоў і свабодаў – свабоды асацыяцыяў, свабоды сходаў, свабоды меркаванняў і г.д. Ці калі ёсць відавочны палітычны матыў – у дзеяннях асобы ці ў дзеяннях дзяржавы ў дачыненні да гэтай асобы. Але ёсць больш замаскіраваныя выпадкі палітычнага пераследу. І можа спрацаваць “эфект Жоўціса”, як я называю. Гэта вядомая гісторыя, калі ў Казахстане праваабаронца здзейсніў рэальнае ДТЗ са смяротным зыходам, але стаўленне з боку ўладаў было непрапарцыйнае: фальсіфікаваліся матэрыялы крымінальнай справы, відавочны быў абвінаваўчы ўхіл і жаданне ўлады пасадзіць такім чынам Жоўціса ў турму. То бок, быў відавочна палітычны матыў. Дык вось, задача праваабаронцаў – гэты матыў убачыць і яго абгрунтаваць. Таму што без абгрунтавання, чаму мы менавіта гэты матыў лічым палітычным, вельмі цяжка вызначыць тую ці іншую справу як “палітычную”.

Расейскі праваабаронца Сяргей Давідзіс (“Саюз салідарнасці з палітвязнямі”), мадыфікуючы крытэры экспертаў Савета Еўропы, імкнуўся вырашыць яшчэ адну істотную праблему – “праблему Чыкаціла”(маюцца на ўвазе грамадзяне, без віны рэпрэсаваныя за яго злачынствы). То бок, ад палітычных зняволеных вельмі важна адмежаваць зняволеных па грамадска значных непалітычных справах, у якіх пры жаданні можна знайсці палітычны матыў улады. Як прыклад у Беларусі Валянцін Стэфановіч прыводзіць “справу Кавалёва-Канавалава”: “Пры жаданні мы можам знайсці палітычны матыў уладаў у гэтай справе. Але ці можам мы казаць, што гэта палітычная справа? Калі б яны, напрыклад, па сваёй волі заявілі, што здзейснілі тэракт у палітычных мэтах, яны б былі палітычнымі тэрарыстамі і ў шырокім сэнсе іх можна было б назваць палітвязнямі, але – патрабаваць не іх вызвалення, а справядлівага суда з выкананнем усіх працэсуальных нормаў і, вядома, непрымянення смяротнага пакарання пры любых абставінах”.

То бок, асноўная складанасць для праваабаронцаў заключаецца не ў крытэрах, а ўпадыходах, трактаванні гэтых крытэраў. “Зразумела, што кожная краіна спрабуе нейкім чынам пры гэтых падыходах адлюстраваць тыя нюансы, якія ёсць у гэтай краіне. І, канешне, мы мусім прыйсці да ўніверсалізацыі крытэраў і вызначэнняў, але, разумеем, што падыходы пры гэтым застануцца крыху адрозныя”. І ў гэтым крыецца небяспека сляпога запазычання ў тых жа расійскіх праваабаронцаў, “пакуль беларусы вызначацца са сваімі”. Тут патрэбна пільнасць, бо ў некаторых падыходах суседзяў заўважны адбітак гучных крымінальных спраў – “справы Хадаркоўскага” ў Расіі, “справы Цімашэнка” ва Украіне і інш. Напрыклад, украінскія праваабаронцы пішуць: “акрамя дыскрымінацыі па палітычных матывах тых, каго ўлада лічыць сваімі апанентамі, яна часам прыбягае да пераследу сваіх прыхільнікаў ці выканаўцаў сваіх рэпрэсіўных рашэнняў – у выніку ўнутраных спрэчак, непаразуменняў ці з мэтай замаскіраваць выбарачныя рэпрэсіі”. “Гэта сітуацыя, калі паміж ведамствамі пачынаецца нейкая “вайна” – тое, што у нас вельмі часта бывае паміж пракуратурай і КДБ, КДБ і МУС, – тлумачыць Стэфановіч. – Аднак асабіста я да такога падыходу стаўлюся крытычна, бо такім чынам мы можам сказаць, што і Палудзень і Байкова таксама падпадаюць пад крытэры палітычных вязняў. То бок мы іх паставім на адну прыступку з асуджанымі па справе 19-га снежня – Саннікавым, Бандарэнкам, Статкевічам, з Бяляцкім і іншымі палітвязнямі!” Расійскія праваабаронцы пры адным з падыходаў кажуць, што палітычны пераслед можа быць, калі “ажыццяўляюцца масавыя кампаніі па барацьбе з асобнымі відамі правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца вызначанымі катэгорыямі ці групамі асобаў”. “У нашым выпадку гэта кампаніі па барацьбе з гандлем людзьмі, з наркаманіяй, з карупцыяй, дзе сапраўды вельмі шмат бывае парушэнняў і асуджэнні бываюць вельмі сумнеўныя, калі, напрыклад, адбываюцца правакацыі, – праводзіць аналогію Стэфановіч. – Але ці можам мы казаць, што яны носяць палітычны характар?” Па словах праваабаронцы, “Вясна” ўсё ж схіляецца да класічных крытэраў “Міжнароднай Амністыі”. І, калі прадстаўнікі “Вясны” і БХК ў мінулым верасні ў Кіеве абмяркоўвалі праблему з калегамі з краінаў СНД, то супольна прыйшлі да высновы, што за аснову маглі б узяць мадэль “Міжнароднай Амністыі”, падзяляючы палітвязняў, у шырокім сэнсе, на дзве вялікія групы – “вязні сумлення” (іх свабода абмежавана турэмным зняволеннем ці інш. спосабам выключна з-за палітычных, рэлігійных ці іншых перакананняў, полу, расы, мовы, этнічнага, нацыянальнага ці сацыяльнага паходжання, маёмаснага статусу , роднасных адносін, сэксуальнай арыентацыі і інш.характарыстык асобы; імі не лічацца людзі, якія звяртаюцца да гвалту ці прапагандуюць гвалт і варожасць) і “палітычныя вязні” (любыя зняволеныя, справы якіх маюць значны палітычны, у шырокім сэнсе, элемент: ці матывы дзеянняў зняволенага, ці самі гэтыя дзеянні, ці матывацыя ўладаў).

Напрыклад, цалкам падпадаюць пад вызначэнне палітвязняў “Міжнароднай Амністыі” “бабруйскія анархісты” – праваабаронцы патрабавалі перагляду іх спраў справядлівым судом, адзначаючы несправядлівы і неўсебаковы характар суду і відавочна непрапарцыйны характар прысуду.

Называючы іншыя прыклады, Валянцін Стэфановіч адзначае, што ў Беларусі ў прынцыпе не так часта інкрымінуюць у палітычных мэтах гвалтоўныя дзеянні. “Хоць такія выпадкі былі, але яны адрозніваліся тым, што (як нам падавалася) гэта асуджэнне па крымінальных справах, якія не мелі месца. Той жа Сяргей Парсюкевіч, якога абвінавачвалі ў гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, калі ён знаходзіўся ў ЦІПе. Але абставіны самой справы сведчаць пра тое, што ахвярай ужывання незаконнай фізічнай сілы стаў якраз сам Парсюкевіч, яго збілі супрацоўнікі міліцыі ў ізаляванай камеры. Калі па “справе 14-ці” людзей асудзілі за ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, Андрэя Кіма паралельна абвінавацілі ў гвалтоўных дзеяннях супраць супрацоўнікаў міліцыі. Аднак падчас суду ні адзін з відэаматэрыялаў не засведчыў, што Кім нанёс удар супрацоўніку міліцыі. Усё трымалася выключна на паказаннях міліцыі, і пры такіх абставінах мы лічылі, што віна Кіма не даказана, не ўстаноўлена судом. А ў асноўным палітвязні якраз ажыццяўлялі нейкае сваё права – без ужывання гвалту. Той жа Сяргей Каваленка абвінавачаны ў хуліганстве і пагрозе гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Але калі глядзець сутнасць справы, то супрацоўнікі міліцыі, якія чакалі яго ўнізе, калі ён злез з ёлкі, пачалі яго там затрымліваць і біць пры гэтым. Відавочна, не Каваленка здзяйсняў пагрозу гвалту, а ўсё было наадварот”.

Пра справы “спрэчных кандыдатаў”

У адказ на абвінавачанні, што праваабаронцы не сочаць за справамі Аляксандра Крутога, Юрыя Чыгілейчыка і Аляксандра Малчанава, якіх “адмовілася ўзяць пад сваю апеку”, намеснік старшыні “Вясны” сцвярджае, што гэта не так. “Па-першае, без наяўнасці поўнай інфармацыі пра тую ці іншую справу сцвярджаць, загадзя, скажам так, пра тое, што яна носіць палітычны характар, – я паўтаруся, гэта непрафісійны падыход, – тлумачыць сваю пазіцыю Стэфановіч. – Па-другое, мы маем інфармацыю адносна ўсіх гэтых справаў, прычым з розных крыніцаў. Проста я б сказаў, інфармацыя, якой мы валодаем, можа насіць непублічны характар. Ёсць непісаны кодэкс – і я не буду агучваць інфармацыю, якая можа нашкодзіць найперш самім гэтым асобам, якія знаходзяцца ў зняволенні. Інфармацыю, якая можа насіць асабісты характар (напрыклад, пра стан здароўя кагосьці ці іншае), я лічу, публічна агучваць не патрэбна, але мы прымаем яе да ўвагі і ацэньваем пры прыняцці таго ці іншага рашэння”.

Праваабаронца адзначае яшчэ адзін важны момант: пра некаторыя рэчы можна казаць толькі на этапе судовага разбіральніцтва. Падчас суда бачна, ці прызнае чалавек віну, наколькі прымальныя доказы, наколькі яны адпавядаюць прынцыпам дапушчальнасці, закладзеным у Крымінальна-працэсуальным кодэксе, – і казаць пра нейкае перадузятае стаўленне, абвінаваўчы ухіл і т. д. можна толькі пасля суда.

“Так, сутнасць справы Чыгілейчыка заключаецца ў тым, што пры ім быў знойдзены метадон. Я не ведаю і на дадзеным этапе не магу сцвярджаць, што яму яго падкінулі. Усё стане зразумела падчас суда. Адносна таго, што ён быў збіты, то прынцыпы свабоды ад катаванняў аднолькавыя для ўсіх, няма розніцы, “палітычная” гэта справа ці не. Як мы ведаем, на жаль, катаванні часта выкарыстоўваюцца ў іншых мэтах, не палітычных – каб выбіць нейкія паказанні. Гэта парушэнне правоў чалавека, і з гэтым трэба змагацца – але гэта не раўно “палітычная” справа”, – указвае на вельмі важны момант Стэфановіч і дадае, што наяўнасць працэсуальных парушэнняў у той ці іншай справе таксама апрыёры не з’яўляецца раўнай “палітычнай” справе. “На жаль, ёсць праблемы з правасуддзем у краіне, мы ведаем выпадкі незаконнага асуджэння грамадзянаў. Так, гэта ахвяры судовай сістэмы, парушэнняў правоў чалавека, але працэсуальныя парушэнні не абавязкова сведчаць пра палітычны характар справы. Тут вельмі важна глядзець на матывы, сутнасць таго, што здарылася. На прычынна-выніковую сувязь, калі ўжо зусім проста казаць, – паміж тым, што здарылася, і наступствамі. А таксама – скіраваныя дзеянні супраць прадстаўнікоў дзяржаўных органаў ці супраць фізічнай асобы і г.д.”

Сітуацыю з Аляксандрам Малчанавым праваабаронцы разглядаюць як больш складаную, паколькі адноўлена крымінальная справа супраць яго за абразу дзяржаўнай сімволікі. “Але артыкул, які прадугледжвае адказнасць за абразу дзяржаўнай сімволікі, 370-ты Крымінальнага кодэкса, не прадугледжвае санкцыі, звязанай з пазбаўленнем волі, максімальная санкцыя там звязаная з абмежаваннем волі – так званая “хімія”. Гэта азначае, што па гэтым артыкуле асобу нельга ўзяць пад варту, – звяртае ўвагу Стэфановіч. – Малчанаў знаходзіцца зараз у СІЗА не таму, што ўзбуджана крымінальная справа па абразе сімволікі, а таму, што ён падазраецца ў здзяйсненні злачынства групай асобаў, у крадзяжы маёмасці. Мы ведаем толькі тое, што адбылося. Пытанне доказу-нядоказу – гэта ўжо справа адваката і суда”.

Праваабаронцы заяўляюць пра намер адсочваць суд: каб не было перадузятага стаўлення да Малчанава, каб у дачыненні да яго выконваліся ўсе працэсуальныя гарантыі, каб суд не насіў абвінаваўчага ўхілу з-за таго, што ён палітычна актыўны чалавек. “І, канешне, калі ўсё гэта будзе адбывацца, то можна будзе казаць пра “эфект Жоўціса”. Але гэта можна будзе убачыць толькі падчас суду. Зараз пра гэта немагчыма штосьці казаць. І тут мы не можам патрабаваць неадкладнага вызвалення Малчанава”.

Па словах Стэфановіча, у частцы дзяржаўнай сімволікі можна казаць, што ёсць палітычны матыў у дзеяннях Малчанава, калі ён сапраўды гэта рабіў (віны сваёй ён не прызнае), альбо палітычны матыў з боку дзяржавы. Адносна яшчэ двух “спрэчных кандыдатаў у палітвязні” праваабаронцы пакуль не могуць сказаць пра палітычныя матывы з боку дзяржавы ці ў дзеяннях гэтых асобаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

“ПОЛИТИЧЕСКИЕ”: точки над “і”

В феврале партийные активисты заявили о необходимости создания экспертного Совета по определению политзаключенных. Специально созданная координационная группа “За волю” начала проведение тематических круглых столов, где встал вопрос о едином списке “политических”. Есть расхождения между общественно-политическими активистами и представителями правозащитных организаций во взглядах на уголовные дела Александра Крутого, Юрия Чигилейчика и Александра Молчанова. Претензии к правозащитникам – что они отказались от этих трех “спорных кандидатов в политзаключенные”, затянув с определением “своих”, “национальных” критериев политически мотивированных дел – были озвучены на страницах “Новага Часу” в статьях Татьяны Шапутько. Из них следует, что возмущение вызывает в основном “официальный” список политзаключенных на сайте Правозащитного центра “Вясна”, который группа “За волю” считает неполным.

Чтобы артикулировать все важные акценты в деле признания-непризнания “политических”, заместитель руководителя “Вясны” Валентин СТЕФАНОВИЧ представляет правозащитный ракурс проблемы.

Списки политзаключенных: нюансы

Создание единого списка политзаключенных – на сегодняшний день головная боль не только белорусского общества. Так, после президентских выборов 2010 года в Украине новая волна политического преследования стала серьезным вызовом украинскому обществу. В этом году в свете предвыборных протестов эта тема приобрела большую актуальность в России. И в каждой из стран эксперты отмечают “неоднородность” списков политических заключенных и объясняют это тем, что по сравнению с советскими временами меняются приоритеты и методы властей. Тем самым усложняются задачи для правозащитного сообщества – требуется более точный и многосторонний анализ дел, чтобы в каждом конкретном случае выделить политическую составляющую.

Представляется очевидным, что “общественной” экспертизы в таком серьезном деле недостаточно, даже если на первый взгляд все карты сходятся. Валентин Стефанович считает, что монопольного ключа на составление списков политзаключенных не должно быть ни у кого, но вместе с тем подчеркивает важность профессионального подхода к этому делу. “Основное – вопрос профессиональной оценки и подтверждения своих выводов анализом, конкретными фактами, – говорит правозащитник. – Я понимаю, что политические партии и движения могут иметь свой интерес в признании лица политическим заключенным. Например, потому что он “свой”, они не могут его бросить, и по другим причинам. Но правозащитники в этой ситуации должны занимать абсолютно независимую позицию, не принимать каких-то конъюнктурных решений, независимо от того, от кого они исходят. Мы должны стараться называть вещи своими именами. Пример – 19 декабря: никто не говорил, что люди, которые били стекла Дома правительства, абсолютно невиновны, мы говорили о том, что уголовное дело, возбужденное по статье о массовых беспорядках, является абсолютно непропорциональной реакцией властей, что никаких массовых беспорядков не было. То, что были признаки других правонарушений, мы не отрицали. О таких вещах надо говорить абсолютно беспристрастно. Что касается различных взглядов и мнений, то они и должны быть, наверное. А что касается “Вясны”, то мы не составляем “официальные” списки политзаключенных, как написала Татьяна Шапутько. Это списки тех, кого признает политзаключенными ПЦ “Вясна”. Мы согласовываем свою позицию и с другими правозащитными организациями, в частности, с Белорусским Хельсинкским Комитетом, Центром правовой трансформации, комитетом “Солидарность” и другими коллегами. И если в списке на нашем сайте “кликнуть” на фамилию политзаключенного, то можно прочитать краткий аналитический обзор его дела, где объясняется, почему мы делаем вывод о политическом контекст его дела. Но наше мнение иногда не совпадает с мнениями политических субъектов”.

Как пример таких несовпадений можно привести первую судимость сегодняшнего политзаключенного Николая Автуховича: правозащитный центр “Вясна” не видел политических мотивов в том уголовном деле и расценивал ситуацию как связанную с его бизнесом, а политик Александр Милинкевич считал, что дело связано с политическим преследованием, и Автухович в этой связи был в списке политзаключенных. Есть и другие примеры, когда резонансные дела, попав в центр внимания общественности (в том числе и в отношении общественно-политических активистов), правозащитники не признавали “политическими”. “Так получилось с делом Андрея Бондаренко, – рассказывает Стефанович. – Мы не пришли к окончательному выводу об исключительно политическом его характере, хотя и не исключали этого. Там был один нюанс, который вносил сомнения: был заметный личный след в отношениях между ним и бывшим партнером по бизнесу, который позже проверял фирму Бондаренко уже как сотрудник государственного органа. При таких обстоятельствах было сложно сделать вывод, было ли дело связано с политическим преследованием (потому что он баллотировался на выборах и незадолго до этого вступил в ОГП). Но я абсолютно не хочу сказать, что Андрей Бондаренко был осужден справедливо, что не было никаких нарушений. И то, что он был оправдан, в конце концов, свидетельствует, что он был осужден незаконно. Однако незаконность осуждения тоже не является дефиницией политического дела”.

О “национализации” критериев и опасности заимствований

При более-менее внимательном изучении проблемы становится ясно, что необходимость в выработке национальных критериев определения “политических” дел объективно отсутствует. Их наличие даже противоречило бы принципу универсальности, к которому стремится международное правозащитное сообщество. Существуют критерии, выработанные авторитетными международными организациями – институтами Совета Европы, “Международной амнистией”, Human Rights Watch. Белорусские правозащитники руководствуются этими критериями (что видно и из обзоров уголовных дел на сайте “Вясны”). Проблема заключается немного в ином: “В ряде случаев мы абсолютно спокойно и сразу можем квалифицировать дело как политически мотивированное, – объясняет Валентин Стефанович. – Например, если это связано с реализацией человеком одного из своих гражданско-политических прав и свобод – свободы ассоциаций, свободы собраний, свободы выражения мнений и т.д. Или если есть очевидный политический мотив – в действиях лица или в действиях государства в отношении этого лица. Но есть более замаскированные случаи политического преследования. И может сработать “эффект Жовтиса”, как я называю. Это известная история, когда в Казахстане правозащитник совершил реальное ДТП со смертельным исходом, но отношение со стороны властей было непропорциональное: фальсифицировались материалы уголовного дела, очевиден был обвинительный уклон и желание власти посадить таким образом Жовтиса в тюрьму. То есть был явно политический мотив. Так вот, задача правозащитников – этот мотив увидеть и его обосновать. Потому что без обоснования, почему мы именно этот мотив считаем политическим, очень трудно определить то или иное дело как “политическое”.

Российский правозащитник Сергей Давидис (“Союз солидарности с политзаключенными”), модифицируя критерии экспертов Совета Европы, стремился решить еще одну существенную проблему – “проблему Чикатило” (имеются в виду граждане, безвинно репрессированы за его преступления). То есть, от политических заключенных очень важно отграничить заключенных по общественно значимым неполитическим делам, в которых при желании можно найти политический мотив власти. Как пример в Беларуси Валентин Стефанович приводит “дело Ковалева-Коновалова”: “При желании мы можем найти политический мотив властей в этом деле. Но можем ли мы говорить, что это политическое дело? Если бы они, например, по своей воле заявили, что совершили теракт в политических целях, они бы были политическими террористами и в широком смысле их можно было бы назвать политзаключенными, но – требовать не их освобождения, а справедливого суда с соблюдением всех процессуальных норм и, конечно, неприменения смертной казни при любых обстоятельствах”.

То есть, основная сложность для правозащитников заключается не в критериях, а в подходах, трактовании этих критериев. “Понятно, что каждая страна пытается каким-то образом при этих подходах отразить те нюансы, которые есть в этой стране. И, конечно, мы должны прийти к универсализации критериев и определений, но понимаем, что подходы при этом останутся несколько отличающимися”. И в этом кроется опасность слепого заимствования у тех же российских правозащитников, “пока белорусы определятся со своими”. Здесь нужна бдительность, так как в некоторых подходах соседей заметен отпечаток громких уголовных дел – “дела Ходорковского” в России, “дела Тимошенко” в Украине и др. Например, украинские правозащитники пишут: “кроме дискриминации по политическим мотивам тех, кого власть считает своими оппонентами, она иногда прибегает к преследованию своих сторонников или исполнителей своих репрессивных решений – в результате внутренних споров, недоразумений или с целью замаскировать выборочные репрессии”. “Это ситуация, когда между ведомствами начинается некая “война”- то, что у нас очень часто бывает между прокуратурой и КГБ, КГБ и МВД, – объясняет Стефанович. – Однако лично я к такому подходу отношусь критически, поскольку таким образом мы можем сказать, что и Полудень и Байкова также подпадают под критерии политических заключенных. То есть мы их поставим на одну ступень с осужденными по делу 19-го декабря – Санниковым, Бондаренко, Статкевичем, с Беляцким и другими политзаключенными!”

Российские правозащитники при одном из подходов говорят, что политическое преследование может быть, если “осуществляются массовые кампании по борьбе с отдельными видами правонарушений, совершаемых определенными категориями или группами лиц”. “В нашем случае это кампании по борьбе с торговлей людьми, с наркоманией, с коррупцией, где действительно очень много бывает нарушений и осуждения бывают очень сомнительные, когда, например, происходят провокации, – проводит аналогию Стефанович. – Но можем ли мы говорить, что они носят политический характер?” По словам правозащитника, “Вясна” все же склоняется к классическим критериям “Международной Амнистии”. И, когда представители “Вясны” и БХК в прошлом сентябре в Киеве обсуждали проблему с коллегами из стран СНГ, то сообща пришли к выводу, что за основу могли бы взять модель “Международной Амнистии”, разделяя политзаключенных, в широком смысле, на две большие группы – “узники совести” (их свобода ограничена тюремным заключением или другим способом исключительно из-за политических, религиозных или других убеждений, пола, расы, языка, этнического, национального или социального происхождения, имущественного статуса, родственных отношений, сексуальной ориентации и др. характеристик личности; ими не считаются люди, которые прибегают к насилию или пропагандирующие насилие и вражду) и “политические заключенные” (любые заключенные, дела которых имеют значительный политический, в широком смысле, элемент: либо мотивы действий заключенного, или сами эти действия, или мотивация властей).

Например, полностью подпадают под определение политзаключенного “Международной Амнистии” “бобруйские анархисты” – правозащитники требовали пересмотра их дел справедливым судом, отмечая несправедливый и не всесторонний характер суда и явно непропорциональный характер приговора.

Называя другие примеры, Валентин Стефанович отмечает, что в Беларуси в принципе не так часто инкриминируют в политических целях насильственные действия. “Хотя такие случаи были, но они отличались тем, что (как нам казалось) это осуждение по уголовным делам, которые не имели места. Тот же Сергей Парсюкевич, которого обвиняли в насильственных действиях в отношении сотрудников милиции, когда он находился в ЦИПе. Но обстоятельства самого дела свидетельствуют о том, что жертвой применения незаконной физической силы стал как раз сам Парсюкевич, его избили сотрудники милиции в изолированной камере. Когда по “делу 14-ти” людей осудили за участие в групповых действиях, грубо нарушающих общественный порядок, Андрея Кима параллельно обвинили в насильственных действиях против сотрудников милиции. Однако в ходе суда ни один из видеоматериалов не засвидетельствовал, что Ким нанес удар сотруднику милиции. Все держалось исключительно на показаниях милиции, и при таких обстоятельствах мы считали, что вина Кима не доказана, не установлена судом. А в основном политзаключенные осуществляли какое-то свое право – без применения насилия. Тот же Сергей Коваленко обвиняется в хулиганстве и угрозе насильственных действий в отношении сотрудников милиции. Но если смотреть суть дела, то сотрудники милиции, которые ждали его внизу, когда он слез с елки, начали его там задерживать и бить при этом. Очевидно, не Коваленко совершал угрозу насилия, а все было наоборот”.

О делах “спорных кандидатов”

В ответ на обвинения в том, что правозащитники не следят за делами Александра Крутого, Юрия Чигилейчика и Александра Молчанова, которых “отказалась взять под свою опеку”, заместитель председателя “Вясны” утверждает, что это не так.

“Во-первых, без наличия полной информации о том или ином деле утверждать заведомо, скажем так, что оно носит политический характер, – я повторюсь, это непрофессиональный подход, – объясняет свою позицию Стефанович. – Во-вторых, мы имеем информацию относительно всех этих дел, причем из разных источников. Просто я бы сказал, информация, которой мы располагаем, может носить непубличный характер. Есть неписанный кодекс – и я не буду озвучивать информацию, которая может навредить прежде всего самим этим лицам, которые находятся в заключении. Информацию, которая может носить личный характер (например, о состоянии здоровья кого-то или иное), я считаю, публично озвучивать не нужно, но мы принимаем ее к сведению и оцениваем при принятии того или иного решения”.

Правозащитник отмечает еще один важный момент: о некоторых вещах можно говорить только на этапе судебного разбирательства. Во время суда видно, признает ли человек вину, насколько приемлемые доказательства, насколько они соответствуют принципам допустимости, заложенным в Уголовно-процессуальном кодексе, – и говорить о каком-то предвзятом отношении, обвинительном уклоне и т. д. можно только после суда.

“Да, суть дела Чигилейчика заключается в том, что при нем был обнаружен метадон. Я не знаю и на данном этапе не могу утверждать, что ему его подбросили. Все станет ясно в ходе суда. Относительно того, что он был избит, то принципы свободы от пыток одинаковы для всех, нет разницы, “политическое” это дело или нет. Как мы знаем, к сожалению, пытки часто используются в иных целях, не политических – чтобы выбить какие-то показания. Это нарушение прав человека, и с этим надо бороться – но это не равно “политическое” дело”, – указывает на очень важный момент Стефанович и добавляет, что наличие процессуальных нарушений в том или ином деле также априори не является равным “политическому” делу. “К сожалению, есть проблемы с правосудием в стране, мы знаем случаи незаконного осуждения граждан. Да, это жертвы судебной системы, нарушений прав человека, но процессуальные нарушения не обязательно свидетельствуют о политическом характере дела. Здесь очень важно смотреть на мотивы, суть случившегося. На причинно-следственную связь, если уж совсем просто говорить, – между тем, что случилось, и последствиями. А также – направленны действия против представителей государственных органов или против физического лица и т.д.”

Ситуацию с Александром Молчановым правозащитники рассматривают как более сложную, поскольку возобновлено уголовное дело против него за оскорбление государственной символики. “Но статья, которая предусматривает ответственность за оскорбление государственной символики, 370-ая Уголовного кодекса, не предусматривает санкции, связанной с лишением свободы, максимальная санкция там связана с ограничением свободы – так называемая “химия”. Это означает, что по этой статье лицо нельзя взять под стражу, – обращает внимание Стефанович. – Молчанов находится сейчас в СИЗО не потому, что возбуждено уголовное дело за оскорбление символики, а потому, что он подозревается в совершении преступления группой лиц, в краже имущества. Мы знаем только то, что произошло. Вопрос доказанности-недоказанности – это уже дело адвоката и суда”.

Правозащитники заявляют о намерении отслеживать суд: чтобы не было предвзятого отношения к Молчанову, чтобы в отношении него соблюдались все процессуальные гарантии, чтобы суд не носил обвинительного уклона из-за того, что он политически активный человек. “И, конечно, если все это будет происходить, то можно будет говорить об “эффекте Жовтиса”. Но это можно будет увидеть только во время суда. Сейчас об этом невозможно что-либо говорить. И здесь мы не можем требовать немедленного освобождения Молчанова”.

По словам Стефановича, в части государственной символики можно говорить, что есть политический мотив в действиях Молчанова, если он действительно это делал (вины своей он не признает), либо политический мотив со стороны государства. Относительно еще двух “спорных кандидатов в политзаключенные” правозащитники пока не могут сказать о политических мотивах со стороны государства или в действиях этих лиц.

Валянцін Стэфановіч

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>