2012 02/04
ААН

ААН

Гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны ды Леанід Судаленка атрымалі з Жэнэвы паведамленьне аб рэгістрацыі іхняй агульнай скаргі, паводле якой напярэдадні прэзыдэнскіх выбараў 2010 году яны зьвярнуліся ў Гомельскі гарвыканкам за дазволам на правядзеньне пікету, прымеркаванага да Дня правоў чалавека. Праваабаронцы жадалі зьвярнуць увагу выбаршчыкаў на іхнае права адмовіцца ад дэтэрміновага галасаваньня.

Гарадзкія ўлады масавае мерапрыемства не дазволілі. Раённы суд стаў на бок гарвыканкаму, а абласны суд зацьвердзіў рашэньне раённага. Таксама й Вярхоўны суд, дзе абскарджвалі рашэньне праваабаронцы, не задаволіў іхную скаргу. Такім чынам, нутраныя сродкі пращнай абароны былі вычарпаныя, засталося спадзявацца на міжнародную інстанцыю — Камітэт ААН па правах чалавеку.

У скарзе заяўнікі зьвяртаюць увагу, што ў амаль 500-тысячным горадзе Гомелі ўлады вызначылі толькі адно месца для правядзеньня пікетаў і мітынгаў, а за правядзеньне мірных сходаў грамадзяне, згодна рашэньню гарвыканкаму, павінны яшчэ й заплаціць — міліцыі, хуткай дапамозе й камунальным службам.

“Нам не зразумела, для дасягненьня якой мэты абмежавана нашае права на правядзеньне мірных сходаў для выказваньня свайго меркаваньня. Лічым, што забарона мясцовых уладаў на правядзеньне мірных сходаў не зьяўляецца неабходнай у інтарэсах нацыянальнай бясьпекі, грамадзкага парадку, абароны здароўя, правоў і свабодаў іншых асобаў”, – акцэнтуюць увагу праваабаронцы.

Яны лічаць, што краіна не выконвае свае абавязкі па сэнсу артыкулу 2 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, паколькі нормы нацыянальнага закону “Аб масавых мерапрыемствах” утрымліваюць двухсэнсоўныя й расплыўчатыя нормы, якія могуць тлумачыцца й тлумачацца гарадзкімі ўладамі па-рознаму.

Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны просяць Камітэт ААН устанавіць факт парушэньня іхных правоў на свабаду правядзеньня мірных сходаў і свабоду выказваньня меркаваньня з боку дзяржавы й раіць беларускаму ўраду прывесьці закон “Аб масавых мерапрыемствах” у адпаведнасьць зь міжнароднымі абавязкамі.

Нагадаем, што гэта ўжо 128-я скарга, пададзеная грамадзянамі Беларусі ў гэтую ўплывовую міжнародную інстанцыю.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Комитет ООН по правам человека зарегистрировал жалобу гомельских правозащитников

Гомельские правозащитники Анатолий Поплавный и Леонид Судаленко получили из Женевы сообщение о регистрации их общей жалобы, согласно которой накануне президентских выборов 2010 года они обратились в Гомельский горисполком за разрешением на проведение пикета, приуроченного ко Дню прав человека. Правозащитники хотели обратить внимание избирателей на их право отказаться от досрочной голосования.

Городские власти массовое мероприятие не разрешили. Районный суд встал на сторону горисполкома, а областной суд утвердил решение районного. Также и Верховный суд, где обжаловали решение правозащитники, не удовлетворил их жалобу. Таким образом, внутренние средства правовой защиты были исчерпаны, осталось надеяться на международную инстанцию ​​- Комитет ООН по правам человека.

В жалобе заявители указывают, что в почти 500-тысячном городе Гомеле власти определили только одно место для проведения пикетов и митингов, а за проведение мирных собраний граждане, согласно решению горисполкома, должны ещё и заплатить – милиции, скорой помощи и коммунальным службам.

“Нам не понятно, для достижения какой цели ограничено наше право на проведение мирных собраний для выражения своего мнения. Считаем, что запрет местных властей на проведение мирных собраний не является необходимым в интересах национальной безопасности, общественного порядка, защиты здоровья, прав и свободы других лиц”, – акцентируют внимание правозащитники.

Они считают, что страна не выполняет свои обязанности по смыслу статьи 2 Международного пакта о гражданских и политических правах, поскольку нормы национального закона “О массовых мероприятиях” содержит двусмысленные и расплывчатые нормы, которые могут объясняться и объясняются городскими властями по-разному.

Леонид Судаленко и Анатолий Поплавный просят Комитет ООН установить факт нарушения их прав на Свабода проведения мирных собраний и свободу выражения мнения со стороны государства и посоветовал белорусскому правительству привести закон “О массовых мероприятиях” в соответствие с международными обязательствами.

Напоминаем, что это уже 128-я жалоба, подана гражданами Беларуси в эту влиятельной международную инстанцию.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

One thought on “Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу гомельскіх праваабаронцаў”

  1. Lothar says:

    Thanks for your thoughts. It’s helped me a lot.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>