2012 27/03
Пятро Кузьняцоў, Гомель

Пятро Кузьняцоў, Гомель

Гомельскі лідар Руху “За свабоду!” Пятро Кузьняцоў ня згодны з дзеяньнямі беларускіх уладаў па самавольным, на ягоную думку, пазбаўленьні яго права на свабоду мірных сходаў, і аспрэчвае дадзены факт у Камітэце ААН па правах чалавека.

Камітэт ААН, у сваю чаргу, запатрабаваў тлумачэньняў ад беларускіх уладаў. А беларускія ўлады, у сваю чаргу, выказалі нязгоду з скаргай: маўляў, ня мае права дадзены грамадзянін скардзіцца ў міжнародную структуру, не вычарпаўшы ўсіх сродкаў праўнай абароны. І таму ўлады будуць лічыць несапраўдным любое рашэньне Камітэту па дадзенай справе. Варта заўважыць, што Камітэт ААН па правах чалавека таксама ня згодны з фармулёўкамі беларускіх уладаў аб тым, што «ня ўсе сродкі вычарпаныя», бо Камітэт ААН прыняў скаргу да разгляду, тым самым прызнаўшы, што “нутраныя сродкі праўнай абароны вычарпаныя», і прыйшоў час міжнароднай структуры сказаць сваё важкае слова.

Але па парадку. 7 мая 2009 году гомельскія апазыцыянэры правялі акцыю памяці выкрадзенага экс-міністра нутраных справаў Юрыя Захаранкі ля будынку Гомельскага УУС. На ўдзельнікаў акцыі міліцыя склала пратаколы, нібыта яны парушылі парадак правядзеньня масавага мерапрыемства, а суд затым пакараў апазыцыянэраў штрафамі й арыштам. Абскарджаньне ў вышэйшых інстанцыях не прынесла выніку, і Пятро Кузьняцоў зьвярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека, палічыўшы, што ягонае права на свабоду мірных сходаў было парушанае.

Камітэт ААН зьвярнуўся за камэнтарамі да ўладаў, якія «адбіваюцца» ад скаргі грамадзяніна спасылкай на тое, што Пятро Кузьняцоў не зьвярнуўся з скаргай у пракуратуру. «Па крытэрах Камітэту ААН, пракуратура не зьяўляецца эфэктыўным спосабам нутранай абароны. Урад такім сваім камэнтаром фактычна ўмешваецца ў кампэтэнцыю ААН, бо загадвае яму, як трэба разглядаць скаргі”, – пракамэнтаваў рэгіянальны лідар Руху “За свабоду!”.

“Аб эфэктыўнай праўнай абароне з дапамогай наглядных скаргаў у Беларусі казаць пакуль, нажаль, не прыходзіцца. Сьвежы прыклад: у Вярхоўным судзе яшчэ была на разглядзе скарга ў парадку нагляду Уладзіслава Кавалёва, а маладога чалавека расстралялі, не чакаючы рэакцыі. Урад вучыць ААН, як разглядаць скаргі, і прапануе нам карыстацца тым мэханізмам абароны, якім карыстаўся ўжо нябожчык Уладзіслаў Кавалёў”
, – заўважыў актывіст.

Ён нагадвае, што Беларусь – удзельнік Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, і прызнае кампэтэнцыю Камітэту ня толькі выносіць рашэньні па факце наяўнасьці альбо адсутнасьці парушэньняў Пакту, але й прызнала кампэтэнцыю Камітэту накіроўваць дзяржавам-удзельніцам свае даклады й Заўвагі агульнага парадку, якія Камітэт палічыць мэтазгоднымі. Таксама РБ ўзяла на сябе абавязак забясьпечваць усім асобам, якія знаходзяцца ў межах ейнай тэрыторыі пад ейнай юрысдыкцыяй, эфектыўны сродак праўнай абароны.

“Адпаведна, адмаўляючыся прызнаваць стандарты, практыку, мэтады працы й прэцэдэнты Камітэту, Рэспубліка Беларусь адмаўляецца прызнаваць яго кампэтэнцыю тлумачыць патрабаваньні любых палажэньняў Пакту, што, несумненна, супярэчыць аб’екту й мэце самога Пакту. Лічу, што Рэспубліка Беларусь, добраахвотна прызнала юрысдыкцыю Камітэту, ня мае права закранаць паўнамоцтвы Камітэту, а роўным чынам ігнараваць ягонае аўтарытэтнае меркаваньне”
, – падсумаваў Пятро Кузьняцоў.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Белорусское правительство опровергает жалобу регионального лидера Движения “За свободу» Петра Кузнецова в Комитет ООН по правам человека

Гомельский лидер Движения “За свободу!” Пётр Кузнецов не согласен с действиями белорусских властей по произвольному, по его мнению, лишению его права на свободу мирных собраний, и оспаривает данный факт в Комитете ООН по правам человека.

Комитет ООН, в свою очередь, потребовал объяснений от белорусских властей. А белорусские власти, в свою очередь, выразили несогласие с жалобой: мол, не имеет право данный гражданин жаловаться в международную структуру, не исчерпав всех средств правовой защиты. И поэтому власти будут считать недействительным любое решение Комитета по данному делу. Следует заметить, что Комитет ООН по правам человека также не согласен с формулировками белорусских властей о том, что «не все средства исчерпаны», так как Комитет ООН принял жалобу к рассмотрению, тем самым признав, что “внутренние средства правовой защиты исчерпаны», и пришло время международной структуры сказать своё веское слово.

Но по порядку. 7 мая 2009 года гомельские оппозиционеры провели акцию памяти похищенного экс-министра внутренних дел Юрия Захаренко у здания Гомельского УВД. На участников акции милиция составила протоколы, якобы они нарушили порядок проведения массового мероприятия, а суд затем наказал оппозиционеров штрафам и арестам. Обжалование в вышестоящих инстанциях не принесла результата, и Петр Кузнецов обратился в Комитет ООН по правам человека, посчитав, что его право на свободу мирных собраний было нарушено.

Комитет ООН обратился за комментариями к властям, которые «отбиваются» от жалобы гражданина ссылкой на то, что Пётр Кузнецов не обратился с жалобой в прокуратуру. “По критериям Комитета ООН, прокуратура не является эффективным способом внутренней защиты. Правительство таким своим комментарием фактически вмешивается в компетенцию ООН, так как велит ему, как надо рассматривать жалобы”, – прокомментировал региональный лидер Движения “За свободу!”.

“Об эффективной правовой защите с помощью надзорных жалоб в Беларуси говорить пока, увы, не приходится. Свежий пример: в Верховном суде еще была на рассмотрении жалоба в порядке надзора Владислава Ковалева, а молодого человека расстреляли, не дожидаясь реакции. Правительство учит ООН, как рассматривать жалобы, и предлагает нам пользоваться тем механизмом защиты, которым пользовался уже покойный Владислав Ковалев”, – заметил активист.

Он напоминает, что Беларусь – участник Факультативного протокола к Международному Пакту о гражданских и политических правах, и признает компетенцию Комитета не только выносить решения по факту наличия или отсутствия нарушений Пакта, но и признала компетенцию Комитета направлять государствам-участникам свои доклады и Замечания общего порядка, которые Комитет сочтёт целесообразными. Также РБ взяла на себя обязательство обеспечивать всем находящимся в пределах его территории под его юрисдикцией лицам эффективное средство правовой защиты.

“Соответственно, отказываясь признавать стандарты, практику, методы работы и прецеденты Комитета, Республика Беларусь отказывается признавать его компетенцию толковать требования любых положений Пакта, что, несомненно, противоречит объекту и цели самого Пакта. Считаю, что Республика Беларусь, добровольно признала юрисдикцию Комитета, не имеет права затрагивать полномочия Комитета, а равным образом игнорировать его авторитетное мнение”, – подытожил Пётр Кузнецов.

Кацярына Міронава

Да публікацыі падрыхтаваў,
Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>