2012 23/03
...

Віцебскі актывіст Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Пятро Сарапеня падаў заяўкі ў тры раённыя адміністрацыі на правядзеньне 25 сакавіка трох пікетаў – атрымаў тры адмовы.


“Напісаў ад свайго імя заяўкі ў тры адміністрацыі – Чыгуначнага, Кастрычніцкага і Першамайскага раёнаў. Усе на розны час. Думалі, пастаім у адным месцы, пераедзем у іншае, там наступны пікет будзе. Але – паўсюль адмовы. Прычына першая – што нібыта са спазьненьнем падалі заяўкі. Хаця адправіў я іх роўна за 15 дзён – 10 сакавіка. А другая прычына – што не прыклалі дамовы з хуткай дапамогай, міліцыяй і ЖКГ”
, – распавёў Пятро Сарапеня.

Віцебскі актывіст, аднапартыец палітвязьня Мікалая Статкевіча, юрыст Аляксей Гаўруцікаў мяркуе, што закон пра масавыя акцыі – недасканалы, а чыноўнікі выкарыстоўвыюць гэтыя хібы:

“У працэсуальным заканадаўстве – па адміністратыўных справах, крымінальных, гаспадарчых – там ўсё дакладна тлумачыцца, і ўсе вызначаныя тэрміны адлічваюцца пасьля нейкай падзеі. Прыкладам, суд вынес рашэньне – і з заўтрашняга дня можна яго абскарджваць на працягу дзесяці дзён. А ў законе аб масавых мерапрыемствах трэба адлічваць дні наперад, а як гэта рабіць – не прапісана. Калі ад 25-га адлічыць 15 дзён, атрымліваецца, што апошні тэрмін падачы заяўкі 10-га. Але шмат пытаньняў: лічыць дзень 25-га альбо не лічыць. І 10-га – лічыцца ці не, калі на капэрце, скажам, будзе стаяць гэтая дата, а да нейкага чыноўніка ліст трапіць у рукі толькі назаўтра”.

Аляксей Гаўруцікаў раіць падаваць заяўкі загадзя, каб не было праблемаў. Разам з Янам Дзяржаўцавым і Хрыстафорам Жаляпавым яны падавалі заяўкі на сход і шэсьце да Дня Волі яшчэ ў пачатку лютага. Але гарвыканкам усё адно знайшоў падставы, каб ім адмовіць. І Кастрычніцкі райсуд, куды актывісты зьвярнуліся, спрабуючы да сьвята аспрэчыць рашэньне чыноўнікаў, стаў на бок гарадзкіх уладаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Три пикета в День Воли запретили в Витебске

Витебский активист Консервативно-христианской партии БНФ Пётр Сарапеня подал заявки в три районные организации на проведение 25 марта трех пикетов – получил три отказа.

«Написал от своего имени заявки в три администрации – Железнодорожного, Октябрьского и Первомайского районов. Все на разное время. Думали, постоим в одном месте, переедем в другое, там следующий пикет будет. Но – везде отказы. Причина первая – что якобы с опозданием подали заявки. Хотя отправил я их ровно за 15 дней – 10 марта. А вторая причина – что не приложили договора со скорой помощью, милицией и ЖКХ», – рассказал Пётр Сарапеня.

Витебский активист, однопартиец политзаключенного Николая Статкевича, юрист Алексей Гаврутиков полагает, что закон о массовых акциях – несовершенен, а чиновники используют эти упущения:

«В процессуальном законодательстве – по административным делам, уголовным, хозяйственным – там всё чётко объясняется, и все установленные сроки отсчитываются после какого-то события. Например, суд вынес решение – и с завтрашнего дня можно его обжаловать в течение десяти дней. А в законе о массовых мероприятиях нужно отсчитывать дни вперёд, а как это делать – не прописано. Если от 25-го отсчитать 15 дней, получается, что последний срок подачи заявки 10-го. Но много вопросов: считать день 25-го или не считать. И 10-е – считается или нет, если на конверте, скажем, будет стоять эта дата, а к какому-то чиновнику письмо попадет в руки только назавтра».

Алексей Гаврутиков советует подавать заявки заранее, чтобы не было проблем. Вместе с Яном Державцевым и Христофором Желяповым они подавали заявки на собрание и шествие в День Воли ещё в начале февраля. Но горисполком всё равно нашёл основания, чтобы им отказать. И Октябрьский райсуд, куда активисты обратились, пытаясь к празднику оспорить решение чиновников, стал на сторону городских властей.

Паводле vitebskspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Белаурускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>