2012 11/04

Павал Сапелка, Менск

Нямецкае адзьдзяленьне Amnesty International заявіла пра намер вылучыць Паўла Сапелку на міжнародную прэмію імя Гранта Дзінка, што ўручаецца людзям, якія працуюць дзеля сьвету, свабоднага ад дыскрымінацыі, расізму й гвалту, рызыкуюць сабой дзеля дасягненьня сваіх ідэалаў, карыстаюцца мовай міру й сваім прыкладам натхняюць і заахвочваюць іншых.

Экспэртная група па Беларусі лічыць, што шляхам вылучэньня на прэмію былога адваката Паўла Сапелкі аўтарытэтная праваабарончая арганізацыя дадаткова прыцягне ўвагу сусьветнай грамадзкасьці да цяжкога становішча адвакатаў у Беларусі. Нагадаем, што ў сакавіку 2011 году прэзыдыюм Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў пад ціскам Міністэрства юстыцыі прыняў рашэньне пра выключэньне сп. Сапелкі з шэрагаў калегіі, тым самым пазбавіўшы яго права займацца прафэсыйнай дзейнасьцю. На той момант адвакат абараняў фігурантаў крымінальных справаў па падзеях 19 сьнежня 2010 году – Андрэя Саньнікава, Паўла Севярынца й Зьмітра Дашкевіча.

Грант Дзінк, вядомы журналіст армянскага паходжаньня, галоўны рэдактар армянскай газеты “Агос”, якая выходзіць у Турцыі, быў забіты ў 2007 годзе ў Стамбуле. Міжнародны фонд імя Гранта Дзінка з 2009 года ўручае прэміі памяці журналіста. Узнагароды прысуджаюцца адважным грамадзкім дзеячам альбо журналістам, якія змагаюцца за свабоду слова й правы чалавека. Традыцыйна абіраюцца два ляўрэята – грамадзянін Турцыі й замежнік. У аргкамітэт уваходзяць удава Дзінка Ракэль Дзінк, дэпутаты Эўрапарлямэнту, пісьменьнікі й грамадзкія дзеячы. Афіцыйная цырымонія ўручэньня прэміі штогод праходзіць у Стамбуле.

Зварот экспэрта міжнароднага права праваў чалавека Яўгена Галашчапава (Малова) адносна ролі й стану адвакатаў у Беларусі можна ўбачыць тут (відэа).

Яўген Галашчапаў, Малдова


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Павла Сапелко выдвигают на премию имени Гранта Динка

Немецкое отделение Amnesty International заявило о намерении выдвинуть Павла Сапелко на международную премию имени Гранта Динка. Эта награда вручается людям, работающим ради мира, свободного от дискриминации, расизма и насилия, которые рискуют собой ради достижения своих идеалов, используют язык мира и своим примером вдохновляют и поощряют других.

Экспертная группа по Беларуси считает, что путем выдвижения на премию бывшего адвоката Павла Сапелко авторитетная правозащитная организация дополнительно привлечет внимание мировой общественности к тяжелому положению адвокатов в Беларуси. Напомним, что в марте 2011 года президиум Минской городской коллегии адвокатов под давлением Министерства юстиции принял решение об исключении Сапелко из рядов коллегии, тем самым лишив его права заниматься профессиональной деятельностью. На тот момент адвокат защищал фигурантов уголовных дел по событиям 19 декабря 2010 года – Андрея Санникова, Павла Северинца и Дмитрия Дашкевича.

Грант Динк, известный журналист армянского происхождения, главный редактор армянской газеты “Агос”, издающейся в Турции, был убит в 2007 году в Стамбуле. Международный фонд имени Гранта Динка с 2009 года вручает премии памяти журналиста. Награды присуждаются смелым общественным деятелям или журналистам, которые борются за свободу слова и права человека. Традиционно выбираются два лауреата – гражданин Турции и иностранец. В оргкомитет входят вдова Динка Ракель Динк, депутаты Европарламента, писатели и общественные деятели. Официальная церемония вручения премии ежегодно проходит в Стамбуле.

Обращение эксперта международного права прав человека Евгения Голощапова (Молдова) относительно роли и положения адвокатов в Беларуси можно увидеть здесь (видео).

Евгений Голощапов, Малдова

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь Лета,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>