2012 13/04

Міжнародная назіральная місыя Камітэту Міжнароднага Кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

10 красавіка суд Маскоўскага раёна Менску вынес рашэньне аб прэвэнтыўным наглядзе на працягу двух гадоў за моладзевым актывістам Паўлам Вінаградавым.

Вінаградаў быў фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 году, пасьля чаго суд прысудзіў яго да чатырох гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. 14 верасьня 2011 году актывіста вызвалілі на падставе ўказа прэзыдэнта аб памілаваньні. І ўжо 22 лютага ён быў асуджаны судом Маскоўскага раёну да 10 сутак адміністратыўнага арышту за акцыю «Цацкі мітынгуюць!» А пасьля гэтага актывіста некалькі разоў затрымлівалі нібыта за брыдкаслоўе й саджалі на суткі.

На паседжаньні па вынясеньні рашэньня аб прэвэнтыўным наглядзе за Вінаградавым прысутнічаў экспэрт Міжнароднай назіральнай місыі па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі кандыдат юрыдычных навук Сяргей Галубок. Ён пракамэнтаваў ход судовага паседжаньня, адзначыўшы ў ім парушэньне фундамэнтальнага права: ніхто ня можа быць пакараным двойчы за адно правапарушэньне.

«Чалавек быў абмежаваны ў сваёй свабодзе судом у сувязі з тым, што, калі быў ужо асуджаным і памілаваным прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, зьдзейсьніў адміністратыўныя правапарушэньні. Але мала таго, што ён быў асобна пакараны за кожнае зь іх. Улічваючы яго ранейшую судзімасьць, ён быў на 24 месяцы абмежаваным у свабодзе перамяшчэньня: яму забаронена выходзіць з дому з 20:00 да 7:00, забаронена наведваць месцы, дзе разліваюць сьпіртныя напоі, а гэтак жа выязджаць за межы Менску й рэгістравацца ў міліцыі кожны тыдзень. Дарэчы, гэта рашэньне не падлягае абскарджваньню, яно канчатковае. А абмежаваньні цалкам адчувальныя: фактычна яны робяць нармальнае жыцьцё чалавека немагчымым. Я яшчэ ня ведаю што сур’ёзьней: такое абмежаваньне на два гады альбо 20 сутак адміністратыўнага арышту.

У выніку мы назіраем паўторнае пакараньне за тое, што ўжо зроблена. Адзінае пытаньне, якое высьвятляецца судом – ці не адменены пастановы аб прыцягненьні Вінаградава да адміністратыўнай адказнасьці. Гэты факт выклікае шмат пытаньняў з пункту гледжаньня таго, як у Рэспубліцы Беларусь выконваецца замацаваны ў Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах (артыкул 14, параграф 7), прынцып, які абвяшчае аб тым, што ніхто ня можа быць асуджаным за адно й тое ж правапарушэньне два разы. І гэта ставіць пад пытаньне сам інстытут прэвэнтыўнага нагляду. Хачу адзначыць, што ён не йснуе ні ў Расейскім заканадаўстве, ні ў заканадаўстве ўсіх эўрапейскіх краінаў. Гэта савецкі перажытак, заснаваны на прэзумпцыі віны, калі лічыцца, што чалавек, які зьдзейсніў правапарушэньне, паўторыць яго ў будучыні й гэтаму трэба перашкодзіць.

Па-другое, цікава адзначыць, што адзіным хадайніцтвам, якое заявіў Вінаградаў, было хадайніцтва аб правядзеньні фота- й відэаздымкаў у зале суда. Яно было адхілена судом нават без абмеркаваньня пытаньня ўсімі бакамі працэсу. Згодна з заканадаўствам, любое хадайніцтва, якое заяўлена бакамі ў працэсе, павінна абмяркоўвацца. Але гэтага не адбылося. Гэта сьведчыць аб тым, што ў суду першапачаткова была ўстаноўка прыняць тое ці іншае рашэньне. Пры гэтым варта ўлічыць тое, што ў зале мелася вялікая колькасць людзей, а відэа й фота здымкі – гэта магчымасьць данесьці да грамадзкасьці тое, што адбываецца ў зале суда.

Па-трэцяе, вельмі шмат пытаньняў выклікае роля пракурора ў гэтым працэсе. Ідэя ў тым, што з прадстаўленьнем аб прызначэньні прэвэнтыўнага нагляду выступае міліцыя. У зале знаходзіўся прадстаўнік РАУС, які падтрымліваў гэта ўяўленне. Другі бокам зьяўляецца сам Вінаградаў і ягоны абаронца. А пракурор паводзіў сябе так, як быццам ён прымае рашэньне, а не суд. Ён спрабаваў вучыць Вінаградава жыцьцю, задаваць яму розныя пытаньні, а ў Паўла, у сваю чаргу, такой магчымасьці не было. Натуральна, пракурор вынес заключэньне па справе, у якім рэкамэндаваў прызначыць тое пакараньне, якое й было вынесенае.

Мы маем нейкі інстытут, які выходзіць за межы спаборнасьці працэсу, які дыктуе суду сваю волю. У гэтых умовах казаць пра спаборнасьці бакоў вельмі складана, таму што ты змагаесься зь міліцыяй, а зьяўляецца фігура пракурора, абароненая ад любых пытаньняў і спробаў паставіць яго словы пад сумнеў. Гэтая фігура вызначае меркаваньне суду. У гэтай сытуацыі складана праводзіць паралелі зь іншымі праўнымі сыстэмамі, таму што там адсутнічае сам інстытут прэвэнтыўнага нагляду. Але спаборнасьць – гэта фундамэнтальная гарантыя любога судовага працэсу.

Гэтыя тры моманту дазваляюць сказаць, што парушана фундамэнтальнае права: ніхто ня можа быць пакараным двойчы за адно правапарушэньне. Па-другое, рашэньне суду было ўжо перадвырашанае. І гэта сталася ясным, калі на прапанову суда пракамэнтаваць вынесенае рашэнье, Вінаградаў сказаў: «Усё й так зразумела”. Натуральна, зразумела, што за працэдура прайшла – яе складана назваць судовай і навогул правасудзьдзем.

Пракурор гэтак жа спытаў Вінаградава: ці законна яго прыцягвалі да адказнасьці 3 разы? На што Павал адказаў, што незаконна, хоць пастановы не былі адмененыя.

Законнасьць нікога не хвалюе. Хвалюе, ці ёсьць 3 пастановы. Вядома, што ёсьць. І адну зь іх, дарэчы, выносіла тая ж судзьдзя, якая выносіла прысуд па прэвэнтыўным наглядзе. Тое, што гэта зала суда, можна здагадвацца толькі па мантыі судзьдзі. І гэта падрывае саму аснову правасудзьдзя.

Дарэчы, прэвэнтыўная мера – можа быць абкаткай таго, што можа быць ужытым у дачыненьні да тых людзей, вызваленьне якіх чакаецца на гэтым тыдні. Мяркуецца, што яны будуць вызваленыя ў сувязі з памілаваньнем. Гэта дазваляе трымаць людзей на вудзе. Бо адміністратыўныя правапарушэньні – гэта ня толькі дэманстрацыя цацак, гэта можа быць пераход на чырвонае сьвятло вуліцы, нецэнзурная лаянка й хуліганства.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Превентивный надзор как возможность держать гражданских активистов на удочке

10 апреля суд Московского района Минска вынес решение о превентивном надзоре в течение двух лет за молодежным активистом Павлом Виноградовым.

Заключение эксперт Международной наблюдательной миссии в Беларуси по правам человека о недавно завершившемся суде:

Виноградов был фигурантом уголовного дела о массовых беспорядках в Минске 19 декабря 2010 года, после чего суд приговорил его к четырем годам лишения свободы в колонии усиленного режима. 14 сентября 2011 года активиста освободили на основании указа президента о помиловании. И уже 22 февраля он был приговорен судом Московского района к 10 суткам административного ареста за акцию «Игрушки митингуют!» А после этого активиста несколько раз задерживали якобы за сквернословие и сажали на сутки.

На заседании по вынесению решения о превентивном надзоре за Виноградовым присутствовал эксперт Международной наблюдательной миссии по ситуации с правами человека в Беларуси кандидат юридических наук Сергей Голубок. Он прокомментировал ход судебного заседания, отметив в нём нарушение фундаментального права: никто не может быть наказан дважды за одно правонарушение.

«Человек был ограничен в своей свободе судом в связи с тем, что, будучи уже осужденным и помилованным президентом Беларуси Александром Лукашенко, совершил административные правонарушения. Но мало того, что он был отдельно наказан за каждое из них. Учитывая его прежнюю судимость, сегодня он был на 24 месяца ограничен в свободе передвижения: ему запрещено выходить из дома с 20:00 до 7:00, запрещено посещать места, где разливают спиртные напитки, а так же выезжать за переделы Минска и регистрироваться в милиции каждую неделю. Кстати, это решение не подлежит обжалованию, оно окончательное. А ограничения вполне ощутимы: фактически они делают нормальную жизнь человека невозможной. Я ещё не знаю что серьёзьнее: такое ограничение на два года или 20 суток административного ареста.

В итоге мы наблюдаем вторичное наказание за то, что уже совершено.

Единственный вопрос, который выяснялся судом – не отменены ли постановления о привлечении Виноградова к административной ответственности. Этот факт вызывает много вопросов с точки зрения того, как в Республике Беларусь соблюдается закрепленный в Международном пакте о гражданских и политических правах (статья 14, параграф 7), принцип, который гласит о том, что никто не может быть осужден за одно и то же правонарушение два раза. И это ставит под вопрос сам институт превентивного надзора. Хочу отметить, что он не существует ни в Российском законодательстве, ни в законодательстве всех европейских стран. Это советский пережиток, основанный на презумпции вины, когда считается, что человек, совершивший правонарушение, повторит его в будущем и этому нужно воспрепятствовать.

Во-вторых, интересно отметить, что единственным ходатайством, которое заявил Виноградов, было ходатайство о проведении фото- и видеосъемки в зале суда. Оно было отклонено судом даже без обсуждения вопроса всеми сторонами процесса. Согласно законодательству, любое ходатайство, которое заявлено сторонами в процессе, должно обсуждаться. Но этого не произошло. Это говорит о том, что у суда изначально была установка принять то или иное решение. При этом стоит учесть то, что в зале имелось большое количество людей, а видео и фото съёмка – это возможность донести до общественности происходящее в зале суда.

В-третьих, очень много вопросов вызывает роль прокурора в этом процессе. Идея в том, что с представлением о назначении превентивного надзора выступает милиция. В зале находился представитель РОВД, который поддерживал это представление. Второй стороной является сам Винорадов и его защитник. А прокурор вёл себя так, как будто он принимает решение, а не суд. Он пытался учить Виноградова жизни, задавать ему разные вопросы, а у Павла, в свою очередь, такой возможности не было. Естественно, прокурор вынес заключение по делу, в котором рекомендовал назначить то наказание, которое и было вынесено.

Мы имеем некий институт, выходящий за переделы состязательного процесса, который диктует суду свою волю. В этих условиях говорить о состязательности сторон очень сложно, потому что ты состязаешься с милицией, а появляется фигура прокурора, защищённая от любых вопросов и попыток поставить его слова под сомнение. Эта фигура определяет мнение суда. В этой ситуации сложно проводить параллели с другими правовыми системами, потому что там отсутствует сам институт превентивного надзора. Но состязательность – это фундаментальная гарантия любого судебного процесса.

Эти три момента позволяют сказать, что нарушено фундаментальное право: никто не может быть наказан дважды за одно правонарушение. Во-вторых, решение суда было предрешено. И это стало ясно, когда на предложение суда прокомментировать вынесенное решение, Виноградов произнес: «Все и так понятно». Естественно, понятно, что за процедура прошла – её сложно назвать судебной и вообще правосудием.

Прокурор так же спросил Виноградова законно ли его привлекали к ответственности три раза? На что Павел ответил, что незаконно, хотя постановления не были отменены.

Законность никого не волнует. Волнует, есть ли третье постановление. Конечно, оно есть. И одно из них, кстати, выносила та же судья, которая выносила приговор по превентивному надзору. То, что это зал суда, можно догадываться только по мантии судьи. И это подрывает саму основу правосудия.

Кстати, превентивная мера – может быть обкаткой того, что может быть применено в отношении тех людей, освобождение которых ожидается на этой неделе. Предполагается, что они будут освобождены в связи с помилованием. Это позволяет держать людей на удочке. Ведь административные правонарушения – это не только демонстрация игрушек, это может быть переход на красный свет улицы, нецензурная брань и хулиганство».

Паводле hrwatch-by.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>