2009 29/01

27 студзеня новы законапраэкт, які рэгулюе парадак выезду зь Беларусі ды ўезду ў краіну грамадзянаў рэспублікі, плянавала абмеркаваць Пастаянная камісыя па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, піша БЕЛТА.
Новы дакумэнт пакліканы ўсталяваць сучасны дэмакратычны парадак выезду грамадзянаў, які адпавядае агульнапрызнаным прынцыпам міжнароднага права.

Значная частка законапраэкту тычыцца парадку выезду непаўнагадовых грамадзянаў Беларусі. Усталявана, што яны могуць выязджаць зь Беларусі ў суправаджэньні аднаго з законных прадстаўнікоў бяз згоды другога. У выпадку калі адзін з законных прадстаўнікоў ня згодзен, ён мае права зьвярнуцца ў суд з заяваю аб вызначэньні іншага парадку выезду, за выключэньнем выпадкаў, калі непаўнагадовы выязджае для лячэньня й аздараўленьня, прапісана ў праэкце закона. На падставе рашэньня суду аб вызначэньні парадку, адрознага ад агульнага правіла, зьвесткі аб дзіцяці ды ўсталяваным судом парадку яго выезду заносяцца ў банк дадзеных аб грамадзянах, права на выезд якіх часова абмежаванае.

У новым дакумэнце плянуецца закласьці адзіныя падставы для часовага абмежаваньня права грамадзянаў на выезд зь Беларусі. А грамадзяніну, права якога часова абмежаванае, можа быць дазволены выезд на вызначаны тэрмін у сувязі з неабходнасьцю яго тэрміновага лячэньня альбо ўдзелу ў крымінальным працэсе ды з-за цяжкай хваробы альбо сьмерці блізкага сваяка.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Белорусов ждут изменения в вопросе въезда-выезда из страны

27 января новый законопроект, регулирующий порядок выезда из Беларуси и въезда в страну граждан республики, планировала обсудит Постоянная комиссия по правам человека, национальным отношениям и СМИ Палаты представителей Национального собрания, пишет БЕЛТА.

Новый документ призван установить современный демократический порядок выезда граждан, соответствующий общепризнанным принципам международного права.

Значительная часть законопроекта касается порядка выезда несовершеннолетних граждан Беларуси. Установлено, что они могут выезжать из Беларуси в сопровождении одного из законных представителей без согласия второго. В случае если один из законных представителей не согласен, он имеет право обратиться в суд с заявлением об определении иного порядка выезда, за исключением случаев, когда несовершеннолетний выезжает для лечения и оздоровления, прописано в проекте закона. На основании решения суда об определении порядка, отличного от общего правила, сведения о ребенке и установленном судом порядке его выезда включаются в банк данных о гражданах, право на выезд которых временно ограничено.

В новом документе планируется установить единые основания для временного ограничения права граждан на выезд из Беларуси. Гражданину, данное право которого временно ограничено, может быть разрешен выезд на определенный срок в связи с необходимостью его срочного лечения или участия в уголовном процессе и из-за тяжелой болезни или смерти близкого родственника.

Дар’я Вербіцкая,
“Камсамольская праўда ў Беларусі”

Паводле odsgomel.org
падрыхтаваў,
Алесь Лета,
Licviny-INFA

One thought on “Беларусаў чакаюць зьмены ў пытаньні ўезду-выезду з краіны”

  1. Alaksiej says:

    Нават адно тое, што Палата прадстаўнікоў НС РБ наважылася прыняць станоўчыя зьмены ў заканадаўства й ставіць сабе за мэту прыблізіць ягоныя нормы да нормаў міжнароднага права – выглядае даволі пазытыўным.

    Гэта прадстаўляецца й цалкам лягічным для дзяржавы, якая імкнецца ЎРЭШЦЕ зрабіць заяўку на цывілізаванасьць і міжнародна-партнэрскую надзейнасьць па адпаведна падпісаных міжнародных дамовах.

    Пасьля падпісаньня Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах ад 1969 года Беларусь даўно нясе абавязак па адаптаваньні нормаў нацыянальнага заканадаўства да агульнапрызнаных нормаў міжнароднага права ў галіне грамадзянска-палітычных правоў і свабодаў.

    Аднак, існуючая тут практыка мэтанакіраванага перасьледу актывістаў грамадзкай супольнасьці, праваабаронцаў і палітыкаў пры перасячэньні імі дзяржаўнай мяжы ці палітычна матываванага дыскрымінацынага абмежаваньня права грамадзянаў на безперашкодны выезд з краіны … – прымушае сур’ёзна задумацца й сачыць за зьменаю рэальнага становішча ў гэтае сфэры.

    НАМЕРЫ ж аб прыняцьці добрых законаў, як і НАМЕРЫ, што гучаць у тэлевізыйна-мэдыйных афіцыйных прамовах … – разьлічаныя, безумоўна, на адпаведную даверлівую публіку.

    РЭАЛІСТЫ, тыя, што ясна адрозьніваюць “ружовую рыторыку” ад “шэрае штодзённае практыкі”, уважліва сочуць за апошняй актыўнасьцю ўладаў, але яшчэ й чакаюць – рэальных зьменаў, як у нацыянальным заканадаўстве, гэтак і ў ягоным выкананьні на практыцы.

    Таму, варта было б праназіраць за тым, што атрымаецца ў выніку гэты самых, добрых намераў – які закон будзе ўрэшце прынятым, як ён хутка будзе ўведзены ў дзеяньне ды ў якім выглядзе ці зь якімі “нюансамі” будзе рэалізоўвацца практычна.

    А ў гэтых дробязях (нюансах) і будзе хавацца ўся “будучая праблематыка” пытаньня. Толькі жыцьцё і практыка пакажа вартасьць агучанай заканадаўчай актыўнасьці.

    Таму пажывем – пабачым.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>