Зьдзяйсьняючы дзеяньні па даручэньні Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі (КМК), які аб’ядноўвае прадстаўнікоў праваабарончых арганізацыяў краінаў АБСЭ і міжнародных грамадзянскіх сетак і арганізацыяў;
ажыцьцяўляючы маніторынг агульнай сытуацыі з захаваньнем фундамэнтальных правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь;
падкрэсьліваючы, што правы чалавека зьяўляюцца прадметам прамой і законнай заклапочанасьці міжнароднай грамадзянскай супольнасьці;
заклікаючы ўлады Беларусі прытрымлівацца ўзятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў у сфэры правоў чалавека, у прыватнасьці, гарантаваць права на справядлівае судовае разьбіральніцтва й свабоду ад катаваньняў,
Міжнародная назіральная місыя:
1. Вітае доўгачаканае вызваленьне былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава;
2. Адзначае, што гэты вымушаны крок беларускіх уладаў стаў вынікам скаардынаванага міжнароднага ціску, і таму гэта вызваленьне ня варта разглядаць як падставу для ягонага паслабленьня;
3. Працягвае лічыць усе прысуды, вынесеныя па крымінальных справах аб падзеях 19 сьнежня 2010 году, палітычна матываванымі, зыходзячы з аргумэнтаў, выкладзеных у Мэмарандуме Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі ад 4 траўня 2011г.;
4. Выказвае занепакоенасьць у дачыненьні да лёсу іншых беларускіх апазыцыйных палітыкаў, грамадзянскіх актывістаў і праваабаронцаў, у дачыненьні да якіх былі вынесеныя палітычна матываваныя прысуды й якія на дадзены момант працягваюць знаходзіцца ў месцах пазбаўленьня волі.
Зыходзячы з вышэйвыкладзенага, Міжнародная назіральная місыя:
– Патрабуе ад уладаў Беларусі старанна й неадкладна разсьледваць вартыя даверу паведамленьні аб прымяненьні да Андрэя Саньнікава катаваньняў і іншага жорсткага, бесчалавечнага, зьневажальнага чалавечую годнасьць абыходжаньня і/альбо пакараньня;
– Рэкамэндуе дзяржавам-удзельніцам АБСЭ, а таксама грамадзянскім арганізацыям і групам патрабаваць перагляду справаў усіх асобаў, асуджаных па справах аб падзеях 19 сьнежня 2010 году, і іншых незаконна асуджаных асобаў з поўным захаваньнем міжнародна-праўных гарантыяў права на справядлівае судовае разьбіральніцтва.
14 красавіка 2012г.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Заявление №14 “Об освобождении из мест лишения свободы бывшего кандидата в президенты Беларуси Андрея Санникова”
Действуя по поручению Комитета международного контроля за ситуацией с правами человека в Беларуси (КМК), объединяющего представителей правозащитных организаций стран ОБСЕ и международных гражданских сетей и организаций;
осуществляя мониторинг общей ситуации с соблюдением фундаментальных прав человека в Республике Беларусь;
подчеркивая, что права человека являются предметом прямой и законной озабоченности международного гражданского общества;
призывая власти Беларуси следовать взятым на себя международным обязательствам в сфере прав человека, в частности, гарантировать право на справедливое судебное разбирательство и свободу от пыток,
Международная наблюдательная миссия:
1. Приветствует долгожданное освобождение бывшего кандидата в президенты Беларуси Андрея Санникова;
2. Отмечает, что этот вынужденный шаг беларусских властей стал следствием скоординированного международного давления, и поэтому это освобождение не стоит рассматривать как повод для его ослабления;
3. Продолжает считать все приговоры, вынесенные по уголовным делам о событиях 19 декабря 2010 года, политически мотивированными, исходя из аргументов, изложенных в Меморандуме Комитета международного контроля за ситуацией с правами человека в Беларуси от 4 мая 2011 г.;
4. Выражает беспокойство в отношении судьбы других беларусских оппозиционных политиков, гражданских активистов и правозащитников, в отношении которых были вынесены политически мотивированные приговоры и которые на данный момент продолжают находиться в местах лишения свободы.
Исходя из вышеизложенного, Международная наблюдательная миссия:
– требует от властей Беларуси тщательно и незамедлительно расследовать заслуживающие доверия сообщения о применении к Андрею Санникову пыток и другого жестокого, бесчеловечного, унижающего человеческое достоинство обращения и/или наказания;
– рекомендует государствам-участникам ОБСЕ, а также гражданским организациям и группам требовать пересмотра дел всех лиц, осужденных по делам о событиях 19 декабря 2010 года, и иных незаконно осужденных лиц с полным соблюдением международно-правовых гарантий права на справедливое судебное разбирательство.
14 апреля 2012 г.
Паводле www.hrwatch-by.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Цэтлікі: палітвязьні, палітычныя рэпрэсіі, праваабаронцы, праўны маніторынг, публічныя заявы