2012 17/04

Зінаіда Шуміліна, Гомель

Гомельская актывістка Зінаіда Шуміліна атрымала з Жэнэвы паведамленьне аб рэгістрацыі ейнай скаргі, згодна зь якой 23.02.2011 яна сумесна зь іншымі неабыякавымі грамадзянамі зьвярнуліся ў Гомельскі гарвыканкам па дазвол на правядзеньне сэрыі пікетаў у падтрымку экс-кандыдатаў у прэзыдэнты й сябраў іхных выбарчых штабоў.

Гарадзкія ўлады не дазволілі ні адно з шаснаццаці заяўленых масавых мерапрыемстваў. Раённы суд стаў на бок гарвыканкаму, а абласны суд зацьвердзіў рашэньне раённага. Таксама й Вярхоўны суд, дзе абскарджвалася рашэньне, не задаволіў ані водной скаргі. Такім чынам, нутраныя сродкі праўнай абароны былі вычарпаныя, засталося спадзявацца на міжнародную інстанцыю – Камітэт ААН па правах чалавека.

У скарзе З.Шуміліна сумесна зь іншымі заяўнікамі паказваюць, што ў амаль 500-тысячным горадзе Гомелі ўлады вызначылі толькі адно месца для правядзеньня пікетаў і мітынгаў, а за правядзеньне мірных сходаў грамадзяне, згодна з рашэньнем гарвыканкаму, павінны яшчэ й заплаціць – міліцыі, хуткай дапамозе й камунальным службам.

“Нам не зразумела, для дасягненьня якой мэты абмежавана наша права на правядзеньне мірных сходаў для выказваньня свайго меркаваньня. Лічым, што забарона мясцовых уладаў на правядзеньня мірных сходаў не зьяўляецца неабходнай у інтарэсах нацыянальнай бясьпекі, грамадзкага парадку, абароны здароўя, правоў і свабоды іншых асобаў”, – напісала у ААН актывістка.

Зінаіда Шуміліна просіць Камітэт ААН пацьвердзіць факт парушэньня іхных правоў на свабоду правядзеньня мірных сходаў і свабоду выказваньня меркаваньня з боку дзяржавы й рэкамэндаваць беларускаму ўраду прывесьці закон “Аб масавых мерапрыемствах” у адпаведнасьць зь міжнароднымі абавязальніцтвамі.

Нагадваем, што гэта ўжо 129-я скарга, пададзеная грамадзянамі Беларусі ў гэтую ўплывовай міжнародную інстанцыю.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Комитет ООН по правам человека зарегистрировал 129-ю жалобу из Беларуси

Гомельская общественная активистка Зинаида Шумилина получила из Женевы сообщение о регистрации её жалобы, согласно которой 23 февраля 2011 года она совместно с другими неравнодушными гражданами обратились в Гомельский горисполком за разрешением на проведение в областном центре серии пикетов в поддержку экс-кандидатов в президенты и членов их избирательных штабов.

Городские власти не разрешили ни одно из шестнадцати заявленных массовых мероприятий. Районный суд встал на сторону горисполкома, а областной суд утвердил решение районного. Также и Верховный суд, где обжаловалось решение, не удовлетворил ни одной жалобы. Таким образом, внутренние средства правовой защиты были исчерпаны, осталось надеяться на международную инстанцию ​​- Комитет ООН по правам человека.

В жалобе З.Шумилина совместно с другими заявителями показывают, что в почти 500-тысячном городе Гомеле власти определили только одно место для проведения пикетов и митингов, а за проведение мирных собраний граждане, согласно решению горисполкома, должны ещё и заплатить – милиции, скорой помощи и коммунальным службам.

“Нам не понятно, для достижения какой цели ограничено наше право на проведение мирных собраний для выражения своего мнения. Считаем, что запрет местных властей на проведение мирных собраний не является необходимым в интересах национальной безопасности, общественного порядка, защиты здоровья, прав и свободы других лиц”, – написала в ООН активистка.

Зинаида Шумилина просит Комитет ООН установить факт нарушения их прав на свободу проведения мирных собраний и свободу выражения мнения со стороны государства и рекомендовать белорусскому правительству привести закон “О массовых мероприятиях” в соответствие с международными обязательствами.

Напоминаем, что это уже 129-я жалоба, подана гражданами Беларуси в эту влиятельной международную инстанцию.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>