2012 20/04

Павал Севярынец

Хаця, па словах супрацоўнікаў спецкамендатуры № 7 вёскі Куплін, стаў на шлях “цвёрдага-цвёрдага і вельмі цвёрдага выпраўлення”. Палітзняволены Павел Севярынец падпадаў пад умона-датэрміновае вызваленне 19 красавіка – пасля адбыцця паловы тэрміну без парушэнняў дысцыпліны.

Але, як кажа Севярынец, у нас дзейнічаюць не законы, а дзейнічаюць загады. Напрыклад, сёння палітвязні сядзяць, а заўтра іх могуць вызваліць: падстаўна ці беспадстаўна, як беспадстаўна саджалі ў турму. Супрацоўнікі спецкамендатуры самі не разумеюць, што да чаго і толькі паціскаюць плячыма, маўляў, як толькі, дык адразу.

На думку Паўла, па логіцы трэба чакаць нейкіх парцыйных вызваленняў перад запланаванмі падзеямі. Так на прыканцы месяца разглядаецца беларускае пытанне ў Брусэлі, 17 траўня – разгляд пытанняў пра хакей, а ў чэрвені павінны быць абвешчаны парламецкія выбары. “Праўда, гэта яшчэ не факт. Паколькі ў нас здзяйсняецца ўсё не па логіцы. І ў любы момант могуць быць закручаны гайкі,” – адзначыў Севярынец.

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>