Не забірай жыцьцё!
2012 20/04

Камітэт ААН па правах чалавека ў Жэнэве распаўсюдзіў прэс-рэліз з нагоды лёсу беларускіх палітвязьняў.

Вітаючы вызваленьне з турмы двух апазыцыйных лідараў, камітэт ААН заклікае беларускія ўлады пачаць працэс дыялёгу з апазыцыяй і без усялякіх умоваў вызваліць астатніх палітвязьняў, якія адбываюць сваё пакараньне за рэалізацыю фундамэнтальных правоў чалавека, перадае «Радыё Свабода».

Як адзначаецца ў заяве, многія з гэтых людзей былі арыштаваныя за свой удзел у мірнай паслявыбарнай дэманстрацыі 19 сьнежня 2010 году, якая была разагнаная міліцыяй і спэцназам. У выніку каля 40 лідараў і актывістаў былі прысуджаныя да зьняволеньня, у тым ліку Андрэй Саньнікаў – да пяці, а Зьміцер Бандарэнка – да двух гадоў калёніі. Абодва выйшлі на волю ў мінулыя выходныя. Да імёнаў вязьняў Плошчы, якія яшчэ застаюцца ў зьняволеньні, камітэт ААН дадае і імёны Сяргея Каваленкі і Алеся Бяляцкага, таксама патрабуючы іхнага вызваленьня.

Камітэт ААН па правах чалавека заклікае беларускія ўлады распачаць неабходныя крокі, каб праваабаронцы й журналісты маглі выконваць сваю працу без запалохваньняў, перашкодаў і ціску. Праваабарончы ворган ААН таксама прапануе сваю дапамогу ўладам Беларусі ў забесьпячэньні грамадзянскіх і палітычных правоў беларускага народу.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

ООН призывает освободить остальных политзаключенных

Комитет ООН по правам человека в Женеве распространил пресс-релиз по поводу судьбы белорусских политзаключенных.

Приветствуя освобождение из тюрьмы двух оппозиционных лидеров, комитет ООН призывает белорусские власти начать процесс диалога с оппозицией и без всяких условий освободить остальных политзаключенных, отбывающих свое наказание за реализацию фундаментальных прав человека.

Как отмечается в заявлении, многие из этих людей были арестованы за свое участие в мирной послевыборной демонстрации 19 декабря 2010 года, которая была разогнана милицией и спецназом. В результате около 40 лидеров и активистов были приговорены к заключению, в том числе Андрей Санников — к пяти, а Дмитрий Бондаренко — к двум годам колонии. Оба вышли на свободу в минувшие выходные. К именам узников Площади, которые ещё остаются в заключении, комитет ООН добавляет и имена Сергея Коваленко и Алеся Беляцкого, также требуя их освобождения.

Комитет ООН по правам человека призывает белорусские власти предпринять необходимые шаги, чтобы правозащитники и журналисты могли выполнять свою работу без запугиваний, препятствий и давления. Правозащитный орган ООН также предлагает свою помощь властям Беларуси в обеспечении гражданских и политических прав белорусского народа.

Паводле «Радыё Свабода»,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>