2012 23/04
...

22 красавіка гарадзенскія грамадзкія праваабаронцы Віктар Сазонаў і Уладзімер Хільмановіч, якія вярталіся зь Вільні дамоў, былі затрыманыя мытнікамі на памежным пераходзе “Прывалка”.

Адзін з мытнікаў убачыў у торбе праваабарончую літаратуру, у прыватнасьці кніжкі “Наша Вясна”, пасьля чаго аўтамабіль, на якім ехалі грамадзкія актывісты, быў дагледжаны з асаблівай дбайнасьцю.

Мытнікі паводзілі сябе карэктна, але машына на доўгі час была загнаная ў адмысловае месца й нават загароджаная, руль і колы заблякаваныя, а побач прыстаўлена памежніца з сабакам. Мытнікі правялі асабісты дагляд Сазонава й Хільмановіча й доўга афармлялі паперы. Усё гэта доўжылася зь сямі гадзінаў вечару да апоўначы.

Урэшце быў складзены пратакол “затрыманьня” кніжак “Наша Вясна” і фотаальбомаў, прысьвечаных палітвязьням і падзеям плошчы 19 сьнежня 2010 году. Былі забраныя таксама два дыскі з дакумэнтальным фільмам “Прычына сьмерці – прочырк”. Цягам месяцу павінна адбыцца экспэртыза гэтых матэрыялаў.

Пасьля 5 гадзінаў утрыманьня на мяжы Сазонава й Хільмановіча ўрэшце а палове першае ночы ўпусьцілі ў краіну.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Правозащитников Виктора Сазонова и Владимира Хильмановича держали на границе более 5 часов

22 апреля гродненские общественные правозащитники Виктор Сазонов и Владимир Хильманович, которые возвращались из Вильнюса домой, были задержаны таможенниками на пограничном переходе “Привалка”. Один из таможенников увидел в сумке правозащитную литературу, в частности книги «Наша Вясна», после чего автомобиль, на котором ехали общественные активисты, был досмотрен с особой тщательностью.

Таможенники вели себя корректно, но машина на долгое время была загнана в специальное место и даже загорожена, руль и колеса заблокированы, а рядом приставлена ​​пограничница с собакой. Таможенники провели личный досмотр Сазонова и Хильмановича и долго оформляли бумаги. Все это длилось с семи часов вечера до полуночи.

Наконец был составлен протокол “задержания” книжек “Наша Вясна” и фотоальбомов, посвященных политзаключенным и событиям площади 19 декабря 2010 года. Были изъяты также два диска с документальным фильмом “Причина смерти – прочерк”. В течение месяца должна состояться экспертиза этих материалов.

После 5 часов держания на границе Сазонова и Хильмановича наконец в половине первого ночи впустили в страну.

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>