Не забірай жыцьцё!
2012 25/04
...

“Адвольныя затрыманні выкарыстоўваюцца ў Беларусі супраць палітычных апанентаў і асобаў, якія ажыццяўляюць свае правы на свабоду сумлення, перакананняў і іх выказванне. Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях разглядае выкарыстанне адвольных затрыманняў у якасці інструмента сістэматычнага падаўлення крытыкі як сур’ёзнае парушэнне правоў чалавека.

Мы заклікаем улады Рэспублікі Беларусь вызваліць ўсіх палітычных зняволеных і кампенсаваць ім урон,” – гаворыцца ў заяве міжнароднай Фундацыі Дамоў правоў чалавека, апублікаванай на афіцыйным сайце арганізацыі 24 красавіка.

За нядаўнім вызваленнем кандыдата на пасаду прэзідэнта Андрэя Саннікава, а таксама яго намесніка і аднаго з каардынатараў грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Змітра Бандарэнкі, павінна паследаваць неадкладнае вызваленне і поўная рэабілітацыя ўсіх астатніх палітычных зняволеных у краіне, у тым ліку кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і аднаго з заснавальнікаў Беларускага Дома правоў чалавека ў выгнанні Алеся Бяляцкага.

Зняволенне Алеся Бяляцкага з жніўня 2011 года ілюструе сталую практыку абмежавання права на свабоду аб’яднанняў і выказвання меркаванняў, уведзеную ў Беларусі. Як і многія іншыя НДА ў Беларусі, “Вясне” неаднаразова адмаўлялі ў рэгістрацыі, у выніку чаго Алесь Бяляцкі быў вымушаны працягваць сваю дзейнасць у галіне правоў чалавека ў нелегальных умовах. Гэтая адмова была кваліфікаваная як неабгрунтаваная Камітэтам па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, а таксама з’яўляецца відавочным парушэннем Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах, а таксама нядаўняй Дэкларацыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб правах чалавека, дэмакратыі і вяршэнстве закону.

У сувязі з гэтым, партнёры і сябры сеткі Дамоў правоў чалавека заклікаюць улады:

– неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных, у тым ліку Алеся Бяляцкага;

– зняць судзімасці палітычных зняволеных і аднавіць іх у правах;

– забеспечыць належную кампенсацыю за нанесеную шкоду палітычным зняволеным і іх сем’ям.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Сеть Домов прав человека призывает к освобождению и реабилитации всех политических заключенных

«Произвольные задержания используются в Беларуси против политических оппонентов и лиц, осуществляющих свои права на свободу совести, убеждений и их выражение. Рабочая группа ООН по произвольным задержаниям рассматривает использование произвольных задержаний в качестве инструмента систематического подавления критики как серьезное нарушение прав человека. Мы призываем власти Республики Беларусь освободить всех политических заключенных и компенсировать им ущерб”, – говорится в заявлении международного Фонда Домов прав человека, опубликованном на официальном сайте организации 24 апреля.

За недавним освобождением кандидата на пост президента Андрея Санникова, а также его заместителя и одного из координаторов гражданской кампании «Европейская Беларусь» Дмитрия Бондаренко, должно последовать немедленное освобождение и полная реабилитация всех остальных политических заключенных в стране, в том числе главы правозащитного центра “Весна”, вице-президента Международной федерации прав человека (FIDH) и одного из основателей Белорусского Дома прав человека в изгнании Алеся Беляцкого.

Заключение Алеся Беляцкого с августа 2011 года иллюстрирует постоянную практику ограничения права на свободу объединений и выражения мнений, введенную в Беларуси. Как и многие другие НГО в Беларуси, “Весне” неоднократно отказывали в регистрации, в результате чего Алесь Беляцкий был вынужден продолжать свою деятельность в области прав человека в нелегальных условиях. Этот отказ была квалифицирован как необоснованный Комитетом по правам человека Организации Объединенных Наций, а также является явным нарушением Декларации ООН о правозащитниках, а также недавней Декларации Организации Объединенных Наций о правах человека, демократии и верховенстве закона.

В этой связи, партнеры и члены сети Домов прав человека призвали власти:

– Немедленно и безоговорочно освободить всех политических заключенных, в том числе Алеся Беляцкого;

– Снять судимости политических заключенных и восстановить их в правах;

– Обеспечить надлежащую компенсацию за нанесенный ущерб политическим заключенным и их семьям.

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>