Не забірай жыцьцё!
2012 28/04
Cвабоду Бяляцкаму! ...
Cвабоду Бяляцкаму!

Сёлетні Чарнобыльскі Шлях запомніцца надзвычайным станам грамадзтва, у якім ён праходзіў. Дзесяткі палітзьняволеных пасьля чарговага выбарчага фарсу ўладаў 19 сьнежня 2010 году й крывавага разгону мірнай маніфэстацыі пратэсту супраць фальсыфікаваных прэзыдэнскіх выбараў.

У турмах апынуліся нават праваабаронцы, якія назіралі за ходам выбарчай кампаніі й сачылі за выкананьнем правоў чалавека. Праваабаронца Алесь Бяляцкі, які таксама трапіў у няволю за краты – вылучаны сёньня грамадзкасьцю на Нобэлеўскую прэмію … Перад сьветлым Днём Пасхі Гасподняй атрымалі “хісткую свабоду” й вышлі на волю кандыдат у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 году Андрэй Саньнікаў і ягоны паплечнік, лідар “Эўрапескае Беларусі”, Зьміцер Бандарэнка.

Сам марш у памяць аб надзвычайнай трагэдыі для Беларусі, як шмат хто з ягоных удзельнікаў адзначае, прайшоў у абразьлівым фармаце, нібыта этап у “краіне ГУЛАГу”, пад жорсткім канвоем спэцназаўцаў… Людзей зноўку прымусілі йсьці па ходніках і глядзець у вочы сапраўдных зомбі, гатовых выканаць любы, нават злачынны загад, на шматлікіх апэратыўнікаў з камэрамі… У той час – праезная частка для маніфэстантаў была свабодная, але выйсьці на яе людзям не было дазволена.

Начальнік марша ... (!?)

"Начальнік марша" ... (!?)

...
...
i выканаўцы ...

i выканаўцы ...

Чарнобыльская катастрофа 26 красавіка 1986-га, Чарнобыль у сэрцах 2012-га, Чарнобыль у душах … – найгоршае, што здарылася й робіцца сёньня зь беларускім народам на ягонай, продкамі выпакутаванай зямлі. Грамадзянскія правы й свабоды, беларуская мова затаптываюцца спэцоўскімі ботамі ў бруд гвалту й супрацьстаяньня, мэтанакірванага перасьледу й палітычных рэпрэсыяў …

І сёлета, нават у гэты дзень, пасьля санкцыяванага ўладамі Чарнобыльскага Шляху, у Менску адбыліся затрыманьні, наступныя хуткія й прадказальныя суды над актывістамі Маладога Фронту. Іх, як і многіх грамадзянаў Беларусі, улады перасьледуюць з дапамогаю ўжо цалкам падкантрольнага мэханізму, так званай, праваахоўна-судовай, а па сутнасьці – карнай сыстэмы (!?).

Але гэтаму няма аніякага праўнага тлумачэньня й апраўданьня. Тут дзейнічае дзікунскі закон зграі. Ён бязконца абражае гонар, прыніжаей чалавечую годнасьць. І выйсьце гэтаму – толькі ў СВАБОДЗЕ!

Найдзі сабе месца сярод тых, хто стаў у шэраг змаганьня зь нялюдзкімі ўмовамі існаваньня! Скажы не антынароднаму рэжыму!

...

...

Знайдзі СЯБЕ сярод тых, хто прыйшоў на маніфэстацыю ДЗЕЛЯ СВАБОДЫ, СВАБОДНАЕ будучыні для сябе й уласных дзяцей!

...

...

...

Умацоўвай салідарнасьць! Загартоўвай вытрымку! Перамагай з дапамогаю ВЕРЫ, ПРАЎДЫ й ПРАВА!

Будзьма РАЗАМ!
І – ПЕРАМОЖАМ!

Videa – TUT

...

Алесь Вольны,
Ліцьвіны-ІНФА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Fota: Aleś- Lićviny-INFA

Відэа: Ałvistud,

Цэтлікі: , , , , ,

One thought on “Марш пад канвоем …!? (фота + відэа)”

  1. праўнік says:

    тыя, хто душыць грамадзянскія правы – палітычныя аўтсайдары, від, прызначаны для выміраньня. бо нельга жыць з сьвядомасьцю каменнага веку ў 21 ст. законы эвалюцыі ніхто адмяніць ня можа, а кола гісторыі адкруціць назад немагчыма. задача – дабіць іх як мага хутчэй (у пераносным сэньсе, вядома))

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>