2012 27/04

Чарнобыльскі Шлях - 2012, Менск

Падчас мерапрыемства прысутнічала шэсьць назіральнікаў, якія адсочвалі ўсе этапы правядзеньня акцыі.

26 красавіка ў Менску праводзілася традыцыйная акцыя дэмакратычнай апазыцыі “Чарнобыльскі шлях”. Масавае мерапрыемства ў форме шэсьця й мітынгу было дазволенае Менскім гарадзкім выканаўчым камітэтам. Зыходзячы з аналізу анкетаў назіральнікаў, ПЦ “Вясна” прыходзіць да наступных высноваў.

1. Акцыя насіла мірны характар, арганізатары мерапрыемства атрымалі рашэньне мясцовых ворганаў улады ў адпаведнасьці з заканадаўствам Беларусі.

1.1. Удзельнікі шэсьця паводзілі сябе мірна, не парушалі правілаў дарожнага руху, выконвалі патрабаваньні супрацоўнікаў міліцыі.

1.2. Нягледзячы на мірны характар мерапрыемства, невялікая частка ягоных удзельнікаў адхілілася ад мірнай хады акцыі й здзейсьніла гвалтоўныя дзеяньні ў дачыненьні да часткі маніфэстантаў, якія далучыліся да акцыі пад сымболікай ЛГБТ. Гвалтоўныя дзеяньні насілі картокачасовы характар, лакальны па тэрыторыі, і большасьцю ўдзельнікаў мерапрыемства не былі заўважаныя. Назіральнікі адзначаюць, што дадзены напад носіць супрацьпраўны характар, і зьяўляецца дэманстрацыяй дыскрымінацыі ў дачыненьні да адной з групаў удзельнікаў шэсьця. З свайго боку ПЦ “Вясна” заклікае арганізатараў і ўдзельнікаў масавых акцыяў у будучым устрымлівацца ад любых формаў гвалтоўных дзеяньняў, а таксама любых формаў дыскрымінацыі.

2. Колькасьць удзельнікаў мерапрыемства налічвала 1000-1500 чалавек.

3. Назіральнікамі зафіксаваныя факты прэвэнтыўных затрыманьняў. Так, незаконна па сфальсыфікаваных абвінавачваньнях у дробным хуліганстве быў затрыманы й асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту дэмакратычны актывіст з Асіповічаў Ігар Сімбіроў. Па аналягічным абвінавачваньні была асуджаная на 10 сутак адміністратыўнага арышту актывістка “Маладога Фронту” Наста Шулейка. Таксама напярэдадні акцыі быў затрыманы й маладафронтавец Зьміцер Станкевіч, якога арыштавалі на трое сутак.

4. Супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў назіралася больш чым пры правядзеньні мінулай акцыі апазыцыі 25 сакавіка 2012 г. Падчас шэсьця прысутнічалі супрацоўнікі міліцыі у фірмовай вопратцы з надпісамі “МІЛІЦЫЯ”, “СПЕЦНАЗ”. У вялікай колькасьці прысутнічалі супрацоўнікі ў цывільнай вопратцы, асобы, якія вялі відэаназіраньне за ўдзельнікамі шэсьця. Уздоўж калёны маніфэстантаў курсіраваў транспарт без апазнавальных знакаў і нумароў.

Трэба адзначыць, што супрацоўнікі міліцыі паводзілі сябе больш агрэсыўна ў параўнаньні з акцыяй 25 сакавіка 2012 г., хаця наўпрост і не ўмешваліся ў хаду мерапрыемства.

5. Назіральнікамі не зафіксаваныя факты перашкодаў для працы супрацоўнікаў СМІ.

6. Пасьля завяршэньня акцыі было затрымана каля 10 ягоных удзельнікаў. У дачыненьні да Мускага Міхаіла, Васільева Рамана, Дземідзенкі Мікалая, Чурылы Аляксея, Шаўлюкевіча Дзьмітрыя былі складзеныя пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні. У дачыненьні да Мускага й Васільева, Чурылы й Шаўлюкевіча па арт. 17.1 КаАП Рэспублікі Беларусь (дробнае хуліганства). Астатнія затрыманыя былі вызваленыя пасьля ўстанаўленьня іхнае асобы.

7. Падчас затрыманьня была ўжыта фізычная сіла ў дачыненьні да Мускага й Васільева.

8. Асобна назіральнікі адзначаюць затрыманьне Двараковай Валянціны, у дачыненьні да якой быў складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэньне парадку арганізацыі й правядзеньня масавага мерапрыемства). “Віна” заключалася ў вітаньні з гаўбца сваёй кватэры ўдзельнікаў шэсьця бел-чырвона-белым сьцягам. ПЦ “Вясна” лічыць, што нават па фармальнай прыкмеце ў дзеяньнях Двараковай Валянціны адсутнічае склад адміністратыўнага правапарушэньня, і складаньне такога пратаколу носіць неправавы характар.

9. Ініцыятары мітынгу зноў не маглі забясьпечыць мерапрыемства гукаўзмацняльнай апаратурай, якая была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі. ПЦ “Вясна” лічыць такую практыку перашкодай з боку ўладаў у дачыненьні да ўдзельнікаў акцыі, што зьяўляецца незаконымі дзеяньнямі.

Такім чынам, ПЦ “Вясна” адзначае што “Чарнобыльскі шлях” насіў мірны характар, нягледзячы на праявы гвалту з боку невялікай колькасьці ягоных удзельнікаў. Таксама мы адзначаем, што з боку міліцыі мелі месца беспадстаўныя затрыманьні ўдзельнікаў акцыі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Отчет по наблюдению за массовым мероприятием 26 апреля 2012 г. “Чернобыльский шлях”

В ходе мероприятия присутствовало шесть наблюдателей, которые отслеживали все этапы проведения акции.

26 апреля в Минске проводилась традиционная акция демократической оппозиции “Чернобыльский шлях». Массовое мероприятие в форме шествия и митинга было разрешено Минским городским исполнительным комитетом.

Исходя из анализа анкет наблюдателей, ПЦ “Весна” приходит к следующим выводам.

1. Акция носила мирный характер, организаторы мероприятия получили решение местных органов власти в соответствии с законодательством Беларуси.

1.1. Участники шествия вели себя мирно, не нарушали правил дорожного движения, выполняли требования сотрудников милиции.

1.2. Несмотря на мирный характер мероприятия, небольшая часть его участников отклонились от мирной ходы акции, и совершили насильственные действия в отношении части манифестантов, которые присоединились к акции под символикой ЛГБТ. Насильственные действия носили картокачасовы характер, локальный по территории, и большинством участников мероприятия не были замечены. Наблюдатели отмечают, что данное нападение носит противоправный характер, и является демонстрацией дискриминации в отношении одной из групп участников шествия. Со своей стороны ПЦ «Вясна» призывает организаторов и участников массовых акций в будущем воздерживаться от любых форм насильственных действий, а также любых форм дискриминации.

2. Число участников мероприятия насчитывала 1000-1500 человек.

3. Наблюдателями зафиксирован факты превентивных задержаний. Так, незаконно по сфальсифицированным обвинениям в мелком хулиганстве был задержан и осужден на 10 суток административного ареста демократический активист из Осиповичей Игорь Симбиров. По аналогичному обвинению была осуждена на 10 суток административного ареста активистка «Маладога Фронта» Наста Шулейко. Также накануне акции был задержан и молодофронтовец Дмитрий Станкевич, которого арестовали на трое суток.

4. Сотрудников правоохранительных органов наблюдалось более чем при проведении прошлой акции оппозиции 25 марта 2012 г. Во время шествия присутствовали сотрудники милиции в фирменной одежде с надписями “МИЛИЦИЯ”, “Спецназ”. В большом количестве присутствовали сотрудники в гражданской одежде, лица, которые вели видеонаблюдение за участниками шествия. Вдоль колонны манифестантов курсировал транспорт без опознавательных знаков и номеров.

Надо отметить, что сотрудники милиции вели себя более агрессивно по сравнению с акцией 25 марта 2012 г., хотя напрямую и не вмешивались в ход мероприятия.

5. Наблюдателями не зафиксированы факты препятствий для работы сотрудников СМИ.

6. После завершения акции было задержано около 10 его участников. В отношении Муск Михаила Васильева Романа, Демиденко Николая, Чурилов Алексея, Шавлюкевича Дмитрия были составлены протоколы об административном правонарушении. В отношении Муского и Васильева, Чурилова и Шавлюкевича по ст. 17.1 КоАП Республики Беларусь (мелкое хулиганство). Остальные задержанные были освобождены после установления их личности.

7. Во время задержания была применена физическая сила в отношении Муского и Васильева.

8. Отдельно наблюдатели отмечают задержание Двороковой Валентины, в отношении которой был составлен протокол по ст.23.34 КоАП Республики Беларусь (нарушение порядка организации и проведению массового мероприятия). “Вина” заключалась в приветствия с балкона своей квартиры участников шествия бело-красно-белым флагом. ПЦ “Вясна” считает, что даже по формальным признаку в действиях Двараковай Валентины отсутствует состав административного правонарушения, и составление такого протокола носит неправовой характер.

Девятый Инициаторы митинга снова не могли обеспечить мероприятие звукоусилительной аппаратурой, которая была задержана сотрудниками милиции. ПЦ “Вясна” считает такую ​​практику препятствием со стороны властей по отношению к участникам акции, что является незаконными действиями.

Таким образом, ПЦ «Вясна» отмечает что “Чернобыльский шлях” носил мирный характер, несмотря на проявления насилия со стороны небольшого количества его участников. Также мы отмечаем, что со стороны милиции имели место необоснованные задержания участников акции. Это является недопустимым фактом и свидетельствует о том, что в ходе акции незаконно ограничивалось право граждан на мирные собрания.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Белурускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота: Ales`, Licviny-INFA

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>