Не забірай жыцьцё!
2012 04/05

Васіль Палякоў, Гомель

4 траўня намесmнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі й старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў зьвярнуўся са скаргаю ў Камітэт ААН па правах чалавека. Палітык лічыць, што беларускія ўлады ў асобе міліцыянэраў, якія пакаралі яго арыштам на 5 сутак за арганізацыю Народнага сходу, парушылі артыкулы 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, а менавіта – права на свабоду распаўсюду інфармацыі й мірных сходаў.

Напярэдадні правядзення Народнага сходу, 9 кастрычніка 2011 года, суд прызнаў яго вінаватым у парушэньні артыкулу 23.34 КаАП (парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства) і пакараў адміністратыўным арыштам.

Васіль Палякоў, які увесь тэрмін зьняволеньня трымаў галадоўку, не пагадзіўся з пастановай раённага суда й абскардзіў яе ў вышэйстаячых інстанцыях – абласным і Вярхоўным судзе. Але скаргі не былі задаволеныя.

У звароце ў Камітэт ААН палітык нагадвае, што Народны сход праводзіўся менавіта ў адпаведнасьці з законам «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах». Разам з тым на судзе Васілю Палякову інкрымінавалі парушэньне закону «Аб масавых мерапрыемствах».

«Супрацоўнікі міліцыі ня мелі законнага права кваліфікаваць мае дзеяньні паводле нормаў закону «Аб масавых мерапрыемствах», паколькі гэтыя дзеяньні па распаўсюду друкаванай прадукцыі з заклікамі да ўдзелу ў мясцовым сходзе рэгулююцца законам «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах». Маё права на свабоду правядзеньня мірных сходаў было абмежавана, а па якой прычыне – ні міліцыя, ні суд мне не патлумачылі», – камэнтуе Васіль Палякоў.

Ён лічыць, што артыкул 8 закону «Аб масавых мерапрыемствах» абмяжоўвае права на свабоду распаўсюду інфармацыі й ня можа адпавядаць міжнародным абавязкам Рэспублікі Беларусь, паколькі не матываваны інтарэсамі дзяржаўнай ці грамадзкай бясьпекі, аховай грамадскага парадку, здароўя ці абаронай правоў і свабодаў іншых асобаў.

Васіль Палякоў просіць Камітэт ААН разглядзець ягоную скаргу, устанавіць факт парушэньня з боку дзяржавы ягоных правоў, гарантаваных артыкуламі 19 і 21 Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, і параіць Беларусі прывесьці нормы закону «Аб масавых мерапрыемствах» у адпаведнасьць зь міжнароднымі абавязкамі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Василий Поляков обжалует в Комитете ООН по правам человека арест за Народное собрание

4 мая заместитель председателя Объединенной гражданской партии и председатель Гомельской областной организации ОГП Василий Поляков обратился с жалобой в Комитет ООН по правам человека.

Политик считает, что белорусские власти в лице милиционеров, которые приговорили его к аресту на 5 суток за организацию Народного собрания, нарушили статьи 19 и 21 Международного пакта о гражданских и политических правах, а именно – право на свободу распространения информации и мирных собраний.

Накануне проведения Народного собрания, 9 октября 2011 года, суд признал его виновным в нарушении статьи 23.34 КоАП (нарушение порядка проведения массового мероприятия) и наказал административным арестом. Василий Поляков, который весь срок заключения держал голодовку, не согласился с постановлением районного суда и обжаловал его в вышестоящих инстанциях – областном и Верховном суде. Но жалобы не были удовлетворены.

В обращении в Комитет ООН политик напоминает, что Народное собрание проводилось именно в соответствии с законом «О республиканских и местных собраниях». Вместе с тем на суде Василию Полякову инкриминировали нарушение закона «О массовых мероприятиях».

«Сотрудники милиции не имели законного права квалифицировать мои действия согласно нормам закона «О массовых мероприятиях», поскольку эти действия по распространению печатной продукции с призывами к участию в местном собрании регулируются законом «О республиканских и местных собраниях». Мое право на свободу проведения мирных собраний было ограничено, а по какой причине – ни милиция, ни суд мне не объяснили», – комментирует Василий Поляков.

Он считает, что статья 8 закона «О массовых мероприятиях» ограничивает право на свободу распространения информации и не может соответствовать международным обязательствам Республики Беларусь, поскольку не мотивирована интересами государственной или общественной безопасности, охраной общественного порядка, здоровья или защитой прав и свобод других лиц.

Василий Поляков просит Комитет ООН рассмотреть его жалобу, установить факт нарушения со стороны государства его прав, гарантированных статьями 19 и 21 Пакта о гражданских и политических правах, и посоветовать Беларуси привести нормы закона «О массовых мероприятиях» в соответствие с международными обязательствами.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>