2009 02/02

Смяротнае пакараннеУ Беларусі распачалася кампанія “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”. Мэтай кампаніі ёсць спыненьне сьмяротнае кары ў краіне й далучэньне Беларусі да агульнаэўрапейскіх каштоўнасьцяў.

Прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці краіны падрыхтавалі адпаведную пэтыцыю. Гэты зварот за подпісамі як вядомых беларускіх дзеячоў, гэтак і простых грамадзянаў будзе перададзены прадстаўнікам Парлямэнту, Ураду й Прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь.
Ініцыятары кампаніі спадзяюцца, што ўлады Беларусі пяройдуць да рашучых дзеяньняў, накіраваных на спыненьне выкананьня сьмяротных прысудаў.

“Тое, што ў Беларусі да гэтага часу выконваюцца сьмяротныя прысуды – гэта абуральна. І вельмі выразна сьведчыць пра жорсткасьць беларускай рэпрэсыўнай сыстэмы, уключаючай у сябе суды, пракуратуру й месцы ўтрыманьня вязьняў. Мне падаецца, што Беларусь працягвае чапляцца за савецкую мінуўшчыну, дзе сьмяротнае пакараньне выкарыстоўвалася вельмі-вельмі часта…”, – адзначыў Алесь Бяляцкі, праваабаронца, віцэ-прэзыдэнт МФПЧ.

Беларусь зьяўляецца ўдзельніцай Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які хаця й не прадугледжвае абавязковай адмовы ад сьмяротнага пакараньня, але скіроўвае краіны да абмежаваньня прымяненьня і адмены выключнай меры пакараньня. Аднак Рэспубліка Беларусь да гэтага часу не далучылася да Другога факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, накіраванага на адмену сьмяротнага пакараньня (прыняты Генэральнай Асамблеяй ААН 15 сьнежня 1989 году). Дзяржавы, якія пагадзіліся ўдзельнічаць у дадзеным Пратаколе, абавязаліся адмяніць дадзены від пакараньня.

На дадзены момант Беларусь засталася адзінай краінаю ў Эўропе, дзе выносяцца й прыводзяцца ў выкананьне сьмяротныя прысуды. Пасьля адмены сьмяротнага пакараньня Узьбэкістанам з 1 студзеня 2008 году наша краіна засталася апошняй з дзяржаваў на постсавецкае прасторы, якая прымяняе дадзены від пакараньня.
*
*
(Паведамленьне, рас.)

В БЕЛАРУСИ НАЧАЛАСЬ КОМПАНИЯ “ПРАВОЗАЩИТНИКИ ПРОТИВ СМЕРТНОЙ КАЗНИ”

В Беларуси началась компания “Правозащитники против смертной казни”. Целью компании есть прекращение смертной казни в стране и присоединение Беларуси к общеевропейским ценностям.

Представители правозащитного сообщества страны подготовили соответствующую петицию. Это обращение за подписями как известных беларуских деятелей, так и простых граждан будет передано представителям Парламента, Правительству и Президенту Республики Беларусь.

Инициаторы компании надеются, что власти Беларуси перейдут к решительным действиям, направленным на прекращение выполнения смертных приговоров.

“То, что в Беларуси до этого времени исполняются смертные приговоры – это возмутительно. И очень выразительно свидетельствует о жестокости беларуской репрессивной системы, включая в себя суды, прокуратуру и места удержания заключённых. Мне представляется, что Беларусь продолжает цепляться за советское прошлое, где смертное наказание использовалось очень и очень часто …”, – отметил Алесь Беляцкий, правозащитник, вице-президент МФПЧ.

Беларусь является участницей Международного пакта о гражданских и политических правах, который хотя и не предусматривает обязательного отказа от смертной казни, но направляет страны к ограничению применения и отмене исключительной меры наказания. Однако Республика Беларусь до настоящего времени не присоединилась ко Второму факультативному протоколу до Международного пакта о гражданских и политических правах, направленному на отмену смертной казни (принят Генеральной Ассамблеей ООН 15 декабря 1989 года). Государства, которые согласились участвовать в данном Протоколе, обязались отменить данный вид наказания.

На данный момент Беларусь осталась единственной страной в Европе, где выносятся и приводятся в исполнение смертные приговоры. После отмены смертной казни Узбекистаном с 1 января 2008 года наша страна осталась последней из государств на постсоветском пространстве, которая применяет данный вид наказания.

Паводле: http://odsgomel.org/content/view/4642/1/

Смяротнае пакаранне

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>