Паведамленьне, зьвязанае са зваротам гомельскага палітыка Васіля Палякова ў КПЧ ААН па факце забароны правядзеньня “Народнага сходу” й наступнага адміністратыўнага перасьледу яго з арыштам і турэмным зьняволеньнем, пры ўсёй зразумелай сытуацыі ў краіне, усё ж так і прымушае задацца рытарычным пытаньнем… А менавіта, чаму б беларускім уладам не пераняць прагрэсыўны досьвед калегаў зь Вільні))?! Як кажуць – “СЛАБО”!?
Сапраўды, у нашых суседзяў падобных праблемаў не ўзьнікае. Бо паліцыя ў Летуве ў адрозьненьне ад беларускіх, так званых, праваахоўных ворганаў міліцыі акрамя карных функцыяў (скіраваных выключна супраць сапраўдных злачынцаў і правапарушальнікаў, а не грамадзкі актыўных суб’ектаў) мае галоўнай функцыяй – ахову правоў і свабодаў грамадзянаў, адлюстраваных у Канстытуцыі краіны ды такіх ейных міжнародных дамовах у галіне правоў чалавека, як Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП).
Беларусь – таксама удзельніца дадзенай міжнароднай дамовы. Аднак, улады не выконваюць свае абавязкі перад грамадзянамі й нэгатыўна ставяцца да асноўных грамадзянскіх і палітычных правоў, адлюстраваных менавіта ў дадзеным фундамэнтальным праўным дакумэнце, а таксама ў Канстытуцыі краіны.
У адрозьненьне ад беларускіх службоўцаў, адносіны да такіх дакумэнтаў, як МПГіПП і Канстытуцыя, ва ўсіх службоўцаў і адказных асобаў Летувы самыя станоўчыя, пасьлядоўныя й сур’ёзныя.
Так, у прыватнасьці, на сустрэчы 29.03.2012 у Вільні з прадстаўнікамі Дэпартамэнту паліцыі пры Міністэрстве нутраных справаў Летувы, начальнік Адзьдзелу грамадзкай паліцыі па масавых мерапрыемствах і экстрэмальных сытуацыях, Саўлюс Казлаўскас, непасрэдна спасылаўся менавіта на дадзеныя праўныя дакумэнты як асноўныя ў вызначэньні ягоных непасрэдных прафэсыйных абавязкаў.
З усіх сустрэчаў, якія адбываліся напрацягу 25-30.03.2012г., і ў прыватнасьці ў Генэральнай пракуратуры, адвакатуры, Канстытуцыйным судзе й парлямэнце …, сталася зразумелым, што закладзеныя ў дадзеных асноўных праўных дакумэнтах нормы й стандарты права безумоўна ўлічваюцца ў штодзённай практыцы й непасрэдна накладаюць на прадстаўнікоў розных галінаў улады, на кожнага супрацоўніка суда, пракуратуры й паліцыі (у прыватнасьці) адпаведныя функцыянальныя абавязкі.
Як патлумачыў Саўлюс Казлаускас, дадзеная функцыя па стварэньні спрыяльных умоваў для гарантаванай рэалізацыі грамадзка-палітычных правоў і свабодаў грамадзянамі ў Летуве – ёсьць найпершым прыярытэтам для кожнага суб’екту права ды ўлады ў дзяржаве, якая сёньня зьяўляецца рэальным гарантам выкананьня на практыцы дадзеных агульнапрызнаных нормаў права ды адпаведных міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека.
Ну дык усё ж такі, чаму б беларускім уладам не пераняць прагрэсыўны досьвед калегаў зь Вільні…?!)) Няўжо й сапраўды – падгінаюцца каленкі!?
Матэрыялы па тэме (відэа):
Бараніць, ахоўваць, дапамагаць … (працяг сустрэчы, адказы й пытаньні, відэа)
Летувіская паліцыя: бараніць, ахоўваць, дапамагаць (пачатак сустрэчы, відэа)
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Почему бы Минску не перенять положительный опыт правовых преобразований Вильнюса)) …!?
Сообщение, связанное с обращением гомельского политика Василия Полякова в КПЧ ООН по факту запрета проведения «Народного собрания» и последующего административного преследования его с арестом и тюремным заключением, при всей понятной ситуации в стране, всё же так и заставляет задаться риторическим вопросом … А именно, почему бы белорусским властям не перенять прогрессивный опыт коллег из Вильнюса))? Как говорится – “слабо”!?
Действительно, у наших соседей подобных проблем не возникает. Ведь полиция в Литве в отличие от белорусских, так называемых, правоохранительных органов милиции помимо карательных функций (направленных исключительно против реальных преступников и правонарушителей, а не общественно активных субъектов) имеет главной функцией – охранять права и свободы граждан, отраженные в Конституции страны и таких её международных договорах в области прав человека, как Международный Пакт о гражданских и политических правах (МПГиПП).
Беларусь – также участник настоящего международного соглашения. Однако, власти не выполняют свои обязанности перед гражданами и негативно относятся к основным гражданским и политическим правам, отраженным именно в данном фундаментальном правовом документе, а также в Конституции страны.
В отличие от белорусских чиновников, отношение к таким документам, как МПГиПП и Конституция, у всех служащих и должностных лиц Литвы самое положительное, последовательное и серьезное.
Так, в частности, на встрече 29.03.2012 в Вильнюсе с представителями Департамента полиции при Министерстве внутренних дел Литвы, начальник Отдела общественной полиции по массовым мероприятиям и экстремальным ситуациям, Саулюс Казлаускас, непосредственно ссылался именно на данные правовые документы как основные в определении его непосредственных профессиональных обязанностей.
Из всех встреч, происходивших на протяжении 25-30.03.2012г., и в частности в Генеральной прокуратуре, адвакатуре, Конституционном суде и парламенте …, стало понятным, что заложенные в данных основных правовых документах нормы и стандарты права безусловно учитываются в повседневной практике и непосредственно налагают на представителей различных ветвей власти, на каждого сотрудника суда, прокуратуры и полиции (в частности) соответствующие функциональные обязанности.
Как пояснил Саулюс Казлаускас , данная функция по созданию благоприятных условий для гарантированной реализации общественно-политических прав и свобод гражданами в Литве – является первым приоритетом для каждого субъекта права и власти в государстве, которое сегодня является реальным гарантом выполнения на практике данных общепризнанных норм права и соответствующих международных стандартов в области прав человека.
Ну так всё-таки, почему бы белорусским властям не перенять прогрессивных опыт коллег из Вильнюса …?!)) Неужели и в самом деле – подгибаются коленки!?
Материалы по теме (видео):
Бараніць, ахоўваць, дапамагаць … (працяг сустрэчы, адказы й пытаньні, відэа)
Летувіская паліцыя: бараніць, ахоўваць, дапамагаць (пачатак сустрэчы, відэа)
Аляксей Лапіцкі,
праваабаронца,
прадстаўнік ПЦ “Вясна”,
Жодзіна
Цэтлікі: абмен досьведам, Вільня, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Летува, Міжнародны Пакт аб Грамадзянскіх і Палітычных правах, міжнародныя стандарты права правоў чалавека, правы чалавека, праўныя трансфармацыі
3 thoughts on “Чаму б Менску не пераняць станоўчы досьвед праўных трансфармацыяў Вільні))…!?”