Прадстаўляем пачатак сустрэчы групы беларускіх юрыстаў з прадстаўнікамі Дэпартамэнту паліцыі Летувы, якая адбылася напрыканцы сакавіка 2012 году ў Вільні ў межах праграмы Інстытуту разьвіцьця й трэнінгу Educatio й фундацыі Конрада Адэнаўэра.
Учасе распачатай сустрэчы разглядаецца тэма: “Паліцыя: юрыдычныя падставы, правы й абавязкі, супрацоўніцтва з судамі”
У сустрэчы з боку Дэпартамэнту паліцыі Летувы прынялі ўдзел: Тацяна Русенка (Управа крымінальнай паліцыі, адзьдзел кантролю за дзейнасьцю, нутраных разсьледваньняў і папярэдняга сьледзтва), Саўлюс Казлаўскас (Управа грамадзкай паліцыі, начальнік Адзьдзелу гармадзкай паліцыі па масавых мерапрыемствах і экстрэмальных сытуацыях) і Вацловас Жыле (Штаб Дэпартамэнту паліцыі).
“Бараніць, ахоўваць, дапамагаць”, – думаецца, што дадзеныя годныя мэты павіны сапраўды ўзьнімаць аўтарытэт праваахоўных службаў у любой краіне!
Быць на высокім прафэсыйным узроўні, мець высокі давер у грамадзтве, захоўваць афіцэрскія гонар і годнасьць, дзейнічаць па зразумелых і празрыстых законах у інтарэсах абароны правоў і свабодаў грамадзянаў … – ніколі не позна.
Пачаць зьмены ў дадзеным вельмі пазытыўным, станоўчым кірунку – лепшая пэрспэктыва.
У матэрыяле прапануем пачатак сустрэчы з прадстаўленьнем удзельнікаў і прэзэнтацыяй рэклямнага кліпу.
ВІДЭА – ТУТ
P/S
Артыкул па тэме: Чаму б Менску не пераняць станоўчы досьвед праўных трансфармацыяў Вільні))…!?
Паводле Alvistud,
Licviny-INFA,
Падрыхтаваў Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Цэтлікі: Дэпартамэнт паліцыі Летувы, Летува, праваабаронцы, праваахоўная сыстэма, правы й абавязкі, праўныя трансфармацыі, станоўчы досьвед, Эўразьвяз, юрыдычныя падставы, юрысты
3 thoughts on “Летувіская паліцыя: бараніць, ахоўваць, дапамагаць (пачатак сустрэчы, відэа)”