2012 07/05

Вацловас Жыле, Штаб Дэпартамэнту паліцыі Летувы (Вільня)

Што канкрэтна робіцца ў Летуве, каб ахова правоў і свабодаў грамадзянаў паліцыяй не засталася звычайнай дэклярацыяй добрых намераў? Прадстаўляем матэрыял (відэа) з працягам сустрэчы групы беларускіх юрыстаў з прадстаўнікамі Дэпартамэнту паліцыі Летувы (адказы й пытаньні).

Сустрэча праходзіла напрыканцы сакавіка 2012 году ў Вільні ў межах праграмы Інстытуту разьвіцьця й трэнінгу Educatio й фундацыі Конрада Адэнаўэра.

У матэрыяле прапануецца пытаньне ўдзельніка беларускай групы экспэртаў да прадстаўнікоў Дэпартамэнту паліцыі Летувы адносна рэалізаці на практыцы дадзенай дзяржаўнай інстытуцыяй публічна агучваемых прынцыпаў і задачаў паліцыі – служыць уласнаму народу й грамадзтву, ахоўваць асноўныя канстытуцыйныя правы й свабоды кожнага грамадзяніна.

Прадстаўнікамі Дэпартамэнту паліцыі Летувы даюцца адказы на пытаньне аб тым, што робіцца, каб высокія словы пра канстытуцыйна гарантаваныя дзяржавай правы й свабоды грамадзянаў не засталіся “пустым гукам” на практыцы (!?) Яны тлумачаць, што канкрэтна зьмянілася й зьдзяйсьняецца Дэпартамэнтам паліцыі Летувы, каб рэальна ахоўваць грамадзянскія правы й свабоды гамадзянаў.

Уяўляецца, што пастаноўка дазенага пытаньня й адказы на яго – вельмі важны й вызначальныя для стварэньня функцычваньня ў грамадзтве сапраўднага клімату даверу й дэмакратычных свабодаў, тых абароненасьці й камфорту, якія адчувае кожны чалавек у любой цывілізаванай, Эўрапейскай краіне.

Для цяперашняга стану беларускага грамадзтва гэта – надзвычайна актуальная тэма!

P/S

Тэма: “Паліцыя: юрыдычныя падставы, правы й абавязкі, супрацоўніцтва з судамі”

У сустрэчы з боку Дэпартамэнту паліцыі Летувы прынялі ўдзел: Тацяна Русенка (Управа крымінальнай паліцыі, адзьдзел кантролю за дзейнасьцю, нутраных разсьледваньняў і папярэдняга сьледзтва), Саўлюс Казлаўскас (Управа грамадзкай паліцыі, начальнік Адзьдзелу гармадзкай паліцыі па масавых мерапрыемствах і экстрэмальных сытуацыях) і Вацловас Жыле (Штаб Дэпартамэнту паліцыі).

“Бараніць, ахоўваць, дапамагаць”, – думаецца, што дадзеныя годныя мэты павіны сапраўды ўзьнімаць аўтарытэт праваахоўных службаў у любой краіне!

Быць на высокім прафэсыйным узроўні, мець высокі давер у грамадзтве, захоўваць афіцэрскія гонар і годнасьць, дзейнічаць па зразумелых і празрыстых законах у інтарэсах абароны правоў і свабодаў грамадзянаў … – ніколі не позна.

Пачаць зьмены ў дадзеным вельмі пазытыўным, станоўчым кірунку – лепшая пэрспэктыва.

Відэа – ТУТ

Матэрыялы па тэме:
Летувіская паліцыя: бараніць, ахоўваць, дапамагаць (пачатак сустрэчы, відэа)
Чаму б Менску не пераняць станоўчы досьвед праўных трансфармацыяў Вільні))…!?

Паводле Alvistud,
Licviny-INFA,
Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , , , ,

One thought on “Бараніць, ахоўваць, дапамагаць … (працяг сустрэчы, адказы й пытаньні, відэа)”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>