Не забірай жыцьцё!
2012 05/05

Леанід Судаленка, Гомель

У Чарнігаве адбыўся сэмінар «Стратэгічныя справы ў практыцы праваабарончых арганізацыяў. Імплемэнтацыя дэ-факта нормаў міжнароднага права», арганізаваны па ініцыятыве Гомельскага Цэнтру стратэгічнае цяжбы. На працягу 3-х дзён беларускія праваабаронцы сумесна з сваімі калегамі з Украіны вывучалі асаблівасьці стратэгічных цяжбаў, знаёміліся з досьведам стратэгічнай абароны Харкаўскай праваабарончай групы.

Прадстаўнікі Гомельскага Цэнтру стратэгічнае цяжбы Леанід Судаленка й Васіль Палякоў лічаць неацэнным досьвед сваіх калегаў зь іншых краінаў у пытаньнях вядзеньня стратэгічных цяжбаў, накіраваных як на зьмену існуючых прабелаў і недахопаў у нацыянальным заканадаўстве, гэтак і практыкі ягонага прымяненьня. Яны таксама ўпэўненыя, што не за гарамі той час, калі Беларусь ратыфікуе Эўрапейскую Канвэнцыю аб абароне правоў чалавека, пасьля чаго беларусы змогуць абараняць свае правы і ў Эўрапейскім Судзе па правах чалавека.

Л. Судаленка: – на жаль, вымушаны падкрэсьліць той факт, што ў Беларусі вельмі складана дамагчыся станоўчага выніку той ці іншай стратэгічнай цяжбы. Суб’екты, упаўнаважаныя ўплываць на зьмяненьне заканадаўства й практыку ягонага прымяненьня, праваабаронцаў пакуль ня хочуць чуць. У выніку, з кожным годам назапашваецца колькасьць рашэньняў Камітэту ААН па правах чалавека па скаргах беларускіх грамадзянаў аб парушэньні тых ці іншых правоў, гарантаваных міжнароднымі дамовамі краіны.

– Тым ня менш, у бліжэйшай пэрспэктыве нашай краіне не сыйсьці ад пытаньняў, якія ўзнімаюцца праваабаронцамі. Досьвед нашых суседзяў, як на Захадзе, гэтак і на Усходзе паказвае, што іхны ўрад, так ці інакш вымушаны рэагаваць на пытаньні, што ўздымаюцца праваабаронцамі ў сувязі з парушэньнем правоў чалавека, – падкрэсьліў кіраўнік Гомельскага Цэнтру стратэгічнае цяжбы.

Удзельнікі сэмінару, Чарнігаў

Прадстаўнікі Харкаўскай праваабарончай групы Айгуль Муканова і Яна Заікіна, прадстаўляючы працу свайго Цэнтру стратэгічнай абароны, на прыкладах рашэньняў Эўрапейскага суду па правах чалавека падзяліліся з удзельнікамі досьведам абароны такіх правоў, як права на жыцьцё, права не падвяргацца катаваньням і жорсткаму абыходжаньню, аб правах асобаў, якiя ўтрымлiваюцца пад вартай, а таксама права на справядлівае судовае разьбіральніцтва.

У рабоце сэмінару таксама прыймалі ўдзел беларускія адвакаты, пазбаўленыя ліцэнзыяў пасьля падзеяў сьнежня 2011 году, якія спыніліся на ролі адвакатаў ў прасоўваньні міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека. На іхную думку, прычына неўспрыманьня міжнародных нормаў закладзеная ў самой судовай сыстэме, якая склалася ў Беларусі.

З удзелам адвакатаў была разгледжана беларуская практыка, калі Канстытуцыйны суд Беларусі дае заключэньне адпаведнасьці законапраекту перад ягоным падпісаньнем кіраўніком дзяржавы.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Леонид Судаленко: нашей стране не уйти от вопросов, которые поднимаются правозащитниками

В Чернигове состоялся семинар «Стратегические дела в практике правозащитных организаций. Имплементация де-факто норм международного права», организованный по инициативе Гомельского Центра стратегическое тяжбы. В течение 3-х дней белорусские правозащитники совместно со своими коллегами из Украины изучали особенности стратегических тяжб, знакомились с опытом стратегической обороны Харьковской правозащитной группы.

Представители Гомельского Центра стратегическое тяжбы Леонид Судаленко и Василий Поляков считают бесценным опыт своих коллег из других стран в вопросах ведения стратегических тяжб, направленных как на изменение существующих пробелов и недостатков в национальном законодательстве, так и практики его применения. Они также уверены, что не за горами то время, когда Беларусь ратифицирует Европейскую Конвенцию о защите прав человека, после чего белорусы смогут защищать свои права и в Европейском Суде по правам человека.

Л. Судаленко: – к сожалению, вынужден подчеркнуть тот факт, что в Беларуси очень сложно добиться положительного результата той или иной стратегической тяжбы. Субъекты, уполномоченные влиять на изменение законодательства и практику его применения, правозащитников пока не хотят слышать. В результате, с каждым годом накапливается количество решений Комитета ООН по правам человека по жалобам белорусских граждан о нарушении тех или иных прав, гарантированных международными договорами страны.

– Тем не менее, в ближайшей перспективе нашей стране не уйти от вопросов, поднимаемых правозащитниками. Опыт наших соседей, как на Западе, так и на Востоке показывает, что их правительство, так или иначе вынуждены реагировать на вопросы, поднимаемые правозащитниками в связи с нарушением прав человека, – подчеркнул руководитель Гомельского Центра стратегическое тяжбы.

Представители Харьковской правозащитной группы Айгуль Муканова и Она Заикина, представляя работу своего Центра стратегической обороны, на примерах решений Европейского суда по правам человека поделились с участниками опытом защиты таких прав, как право на жизнь, право не подвергаться пыткам и жестокому обращению, о правах лиц, содержащихся под стражей, а также право на справедливое судебное разбирательство.

В работе семинара также принимали участие белорусские адвокаты, лишены лицензий после событий декабря 2011 года, которые остановились на роли адвокатов в продвижении международных стандартов в области прав человека. По их мнению, причина невосприятия международных норм заложена в самой судебной системе, которая сложилась в Беларуси.

С участием адвокатов была рассмотрена белорусская практика, когда Конституционный суд Беларуси дает заключение о соответствии законопроекта перед его подписанием главой государства.

Паводле праўнай раcсылкі,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>