2012 08/05

Ён жа судзіць па закону, не прызнаючы верхавенства Канстытуцыі і іерархіі нарматыўных актаў.

Сёньня, 8 траўня, магілёўскі абласны суд у асобе судзьдзі Сяргея Конева не задаволіў скрагу на пастанову суда Ленінскага раёну аб прысуджэньні штрафу ў памеры трох мільёнаў рублёў грамадзкаму актывісту Сяржуку Нягаціну за распаўсюд незарэгістраванай газэты «Тут і цяпер» без адпаведнай дамовы на распаўсюд.

Судзьдзя аргумэнтаваў сваё рашэньне тым, што паводле закону на распаўсюд выданьня неабходна спэцыяльная дамова, аднак ён не ўлічыў той факт, што газэта незарэгістраваная й мае наклад 299 асобнікаў.

«Закон «Аб СМІ» ч.1 арт.17 устанаўлівае правілы распаўсюду прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі. Там сказана, што распаўсюд выданьня адбываецца на падставе заканадаўства юрыдычнай асобай, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі СМІ, альбо на падставе дамовы, якую яна заключыла ва ўстаноўленым парадку з распаўсюджвальнікамі прадукцыі СМІ», – гаворыць Барыс Бухэль.

«У нашым выпадку рэдакцыя газэта «Тут і цяпер» не зьяўляецца юрыдычнай асобай, бо наклад газэты не перавышае 299 асобнікаў. За парушэньне гэтага артыкулу ў Беларусі, на маю думку, судзяць упершыню.

Словы судзьдзі аб тым, што судзіць па Канстытуцыі можна толькі ў ЗША, а не ў Беларусі, сьведчаць, што судзьдзя не разуме тэксту сваёй прысягі, бо калі ён даваў клятву, уступаючы на пасаду судзьдзі, то кляўся падпарадкоўвацца толькі Канстытуцыі й быць справядлівым і неперадузятым у сваіх дзеяньнях. Аб тым што ў Канстытуцыі ёсьць артыкулы наўпростага дзеяньня й ёсьць іерархія нарматыўных актаў, а таксама, што ў выпадку супярэчнасьцяў заканадаўчых актаў мусіць дзейнічаць перш за ўсё Канстытуцыя, мне падалося, судзьдзя пачуў гэта ад мяне ўпершыню.

На маё пытаньне, як судзьдзя абласнога суду можа не ведаць такіх рэчаў – ён прамаўчаў», – працягвае праваабаронца.

Нагадаем, што Сяржук Нягацін быў затрыманым на Быхаўскім рынку падчас распаўсюду выданьня ў красавіку бягучага году. Ён быў дастаўлены ў пастарунак супрацоўнікамі спэцназу. У пастарунку ў яго канфіскавалі 80 асобнікаў выданьня. Праз тыдзень міліцыянт з пастарунку патэлефанаваў актывісту й прапанаваў прыйсьці, каб забраць свае газэты. Як толькі Сяржук зьявіўся ў пастарунку, на яго склалі адміністратыўны пратакол і адвезьлі ў суд. Суд прыгаварыў яго да штрафу ў памеры трох мільёнаў рублёў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Могилевский судья Конев: «Судить по Конституции можно в США, а не в Беларуси»

Он же судит по закону, не признавая верховенство Конституции и иерархии нормативных актов.

Сегодня, 8 мая, могилевский областной суд в лице судьи Сергея Конева не удовлетворил жалобу на постановление суда Ленинского района о присуждении штрафа в размере трех миллионов рублей общественному активисту Сергю Негатину за распространение незарегистрированной газеты «Тут і цяпер» без соответствующего договора на распространение.

Судья аргументировал свое решение тем, что по закону на распространение издания необходимо специальное соглашение, однако он не учёл тот факт, что газета незарегистрированная и имеет тираж 299 экземпляров.

«Закон «ОСМИ» ч.1 ст.17 устанавливает правила распространения продукции средств массовой информации. Там сказано, что распространение издания происходит на основании законодательства юридическим лицом, на которое возложены функции редакции СМИ, либо на основании договора заключенного ей в установленном порядке с распространителем продукции СМИ», – говорит Борис Бухель.

«В нашем случае редакция газеты «Тут і цяпер» не является юридическим лицом, так как тираж газеты не превышает 299 экземпляров. За нарушение этой статьи в Беларуси, по моему мнению, судят впервые.

Слова судьи о том, что судить по Конституции можно только в США, а не в Беларуси, свидетельствуют, что судья не понимал текста своей присяги, ведь когда он давал клятву, вступая на должность судьи, то клялся подчиняться только Конституции и быть справедливым и непредвзятым в своих действиях. О том что в Конституции есть статьи прямого действия и есть иерархия нормативных актов, а также, что в случае противоречий законодательных актов должна действовать прежде всего Конституция, мне показалось, судья услышал это от меня впервые.

На мой вопрос, как судья областного суда может не знать таких вещей – он промолчал», – продолжает правозащитник.

Напомним, что Сергей Негатин был задержан на Быховском рынке во время распространения издания в апреле текущего года. Он был доставлен в отделение сотрудниками спецназа. В отделении у него изъяли 80 экземпляров издания. Через неделю милиционер из участка позвонил активисту и предложил прийти, чтобы забрать свои газеты. Как только Сергей появился в отделении, на него составили административный протокол и отвезли в суд. Суд приговорил его к штрафу в размере трех миллионов рублей.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>